|
РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
27.08.2025
Канферэнцыя для педагогаў раёна ў межах сумеснага праекта “Узыходжанне” Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы і Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
“Духоўна-маральнае выхаванне падлеткаў і моладзі на прыкладзе лёсаў святых роднага краю: святая блажэнная Валянціна Мінская”
(Сумесна з педагогамі ДУА філіяла “Станькаўская дзіцячая музычная школа мастацтваў” і ўпраўленнем па адукацыі, спорце і турызме Нясвіжскага райвыканкама)
У межах сумеснага праекта “Узыходжанне” прайшла канферэнцыя з удзелам педагогаў Нясвіжчыны “Духоўна-маральнае выхаванне падлеткаў і моладзі на прыкладзе лёсаў святых роднага краю: святая блажэнная Валянціна Мінская”, арганізаваная супрацоўнікамі Нясвіжскай цэнтральнай раённай біблітэкі імя Паўлюка Пранузы, педагогамі ДУА філіяла “Станькаўская дзіцячая музычная школа мастацтваў” і супрацоўнікамі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Нясвіжскага райвыканкама.
Канферэнцыя пачалася ў бібліятэцы з благаславення і звароту да педагогаў благачыннага Нясвіжскага благачыння, настаяцеля храма Узнясення Гасподня протаіерэя Аляксандра Данчанкі.
— Наша зямное жыццё – гэта шлях, які нас абавязвае да прэабражэння сваёй душы. Я не заклікаю вас быць прапаведнікамі, але неабходна адначасова з тым, што вы робіце, навучаючы свайму прадмету, паралельна даносіць і крупіцы духоўнай мудрасці, каб дапамагчы нашым дзецям здзейсніць самы галоўны выбар у сваім жыцці, да якога кожны чалавек прызваны: выбраць веру. Таму што веры на зямлі дзве: вера ў тое, што Бог ёсць, і тое, што Бога няма. Мы нічога не дакажам юнаму пакаленню, але дапамагчы мы можам. Адзін з момантаў, зразумець, што чалавек – найвялікшае стварэнне Божае, мае бессмяротную душу. І наш зямны шлях – гэта школа, дзе мы рыхтуемся, каб увайсці ў вечнасць. Што мы зможам набыць тут унутры сябе – гэта самае вялікае багацце і каштоўнасць. Таму сённяшняя падзея ёсць дадатак у капілку сваіх духоўных каштоўнасцей яшчэ нейкага патэнцыялу з тым, каб перадаць гэта сваім вучням, — адзначыў святар.
Затым удзельнікі канферэнцыі адправіліся ў Станькава Дзяржынскага раёна. Спачатку – ў храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца, што з’яўляецца помнікам архітэктуры 19 стагоддзя, у якім у свой час служыў тата святой блажэннай Валянціны Мінскай – Фёдар Чарняўскі. Тут будучую святую хрысцілі. Тут яна вянчалася са сваім мужам — Фёдарам Сулкоўскім. Аб гісторыі храма і яго святынях расказаў настаяцель протаіерэй Аляксандр Мікіцкі. Удзельнікі канферэнцыі даведаліся, што праект храма быў заказаны ўладальнікам тых мясцінаў у знакамітага архітэктара Канстанціна Тона, аўтара праекта храма Хрыста Выратавальніка ў Маскве. Пабудова станькаўскай святыні доўжылася шэсць гадоў — з 1852 па 1858 год. Храм праіснаваў да 1936 года. Пасля яго выкарыстоўвалі як зернесховішча, а ў 60-х гадах спрабавалі знішчыць – тры разы ўзрывалі, але разбурылі толькі часткова. Пасля заканчэння семінарыі айцец Аляксандр атрымаў накіраванне ў Станькава. Першым месцам яго служэння стала часовая царква, якая мясцілася ў маленькім дамку. Ён спрабаваў шукаць матэрыяльнай дапамогі, каб пачаць адраджэнне разбуранай святыні. Усё было марна. Аднойчы ён зайшоў у зруйнаваны храм. Там і адбылася размова з Богам. Наказ здзівіў: “Маліцца трэба”. “Дык мы ж молімся”, — прыйшла ў адказ думка. Але святар зразумеў, што маліцца патрэбна якраз у разбураным храме. З таго часу напрацягу шасці гадоў кожны чацвер, у любое надвор’е, настаяцель і прыхажане чыталі тут акафіст Свяціцелю Мікалаю. І ён дапамог. Асаблівыя зрухі пачаліся, калі 6 лютага 2006 года была кананізавана матушка Валянціна. Адраджэнне храма доўжылася зноў жа шэсць гадоў.
Наведалі несвіжане і ДУА філіял “Станькаўская дзіцячая музычная школа мастацтваў”, дзе выкладчыкі школы, а адначасова і заснавальнікі духоўна-культурнага цэнтра “Адраджэнне” пры іх Установе, Святлана Сохань і Святлана Кароткая расказалі аб дзейнасці цэнтра, працы з дзецьмі і моладдзю, працы па зборы матэрыялаў аб жыцці і малітоўным подзвігу святой блажэннай Валянціны Мінскай, цудах, здзейсненых па яе малітвах яшчэ пры жыцці і пасля адыходу ў вечнасць. Паказалі святыні, якія належалі матушцы Валянціне: Евангелле сям’і Чарняўскіх, датаванае 1800 годам, рукапісы, лісты, сшыткі з імёнамі духоўных чад, настольнік з выявай Тайнай вячэры…
На выставе, падрыхтаванай загадчыкам установы Алегам Мечыслававічам Пяткуном, былі прадстаўлены рэдкія матэрыялы, кнігі і альбомы, прысвечаныя беларускай святой. Некаторыя з іх загадчык і педагогі школы перадалі ў Нясвіжскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Пранузы для часовага карыстання.
У духоўна-культурны цэнтр “Адраджэнне” прыходзіць шмат лістоў ад людзей з розных куточкаў Беларусі і не толькі. Ні адзін ліст не застаецца без адказу. Хтосьці піша пра ацаленні, вырашэнне складаных жыццёвых сітуацый па малітвах да матушкі Валянціны пасля наведвання яе магілкі, хтосьці, не маючы магчымасць наведаць месца пахавання святой, звяртаецца з просьбай памаліцца. Супрацоўнікі цэнтра прапанавалі педагогам Нясвіжчыны таксама падзяліцца сваімі сведчаннямі. Па благаславенні благачыннага Нясвіжскага благачыння протаіерэя Аляксандра Данчанкі гэтыя матэрыялы будуць занатаваны. Далучыцца такой неабходнай многім справы могуць не толькі педагогі, але і родныя іх вучняў. Магчыма, гэтыя сведчанні дапамогуць у жыцці тым, каму не стае веры.
Пабылі педагогі і на магілцы святой блажэннай Валянціны Мінскай, наведалі і Вітаўскую крыніцу. Калі будзе заўгодна Богу, па акрэсленых мясцінах адправяцца і іх вучні, бо няма найлепшай справы, як вывучаць гісторыю сваёй краіны, дакранаючыся да яе святыняў.
Несвижская центральная районная библиотека имени Павла Пронузо
26.08.2025
Удзел ва Усебеларускім Хрэсным ходзе
“Дарога да святыні”
Па благаславенні благачыннага Нясвіжскага благачыння протаіерэя Аляксандра Данчанкі наведвальнікі духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць” сталі ўдзельнікамі дзявятага дня IV Усебеларускага хрэснага хода. Несвіжане далучыліся да ўсіх удзельнікаў падзеі, шлях якіх пачаўся з Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра, ля храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Мінску, а затым разам з усімі святарамі і вернікамі адправіліся ў Свята-Духаў сабор беларускай сталіцы. Потым была літургія ля сцен сабора, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі. Несвіжане мелі магчымасць прычасціцца да Святых Хрыстовых Тайн, а таксама дакрануцца да святыняў — іконы Божай Маці Мінскай і тых, якія былі прынесены ў сталіцу вернікамі з розных храмаў Беларусі, прыкласціся да мошчаў святой праведнай Сафіі Слуцкай. У той дзень адзначалася вельмі важная падзея — 525-годдзе з’яўлення Мінскай іконы Божай Маці.
Па заканчэнні літургіі ўсім была прапанавана сумесная трапеза.
Несвіжане пабывалі ў той дзень яшчэ і на магілцы Валянціны Мінскай, звярнуўшыся з малітвай да беларускай святой.
Вялікі ўдзел у арганізацыі паломніцтва нясвіжскай групы прыняла валанцёр духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць” Наталля Вайтовіч.
Несвижская центральная районная библиотека имени Павла Пронузо
Дзень беларускага пісьменства
05.08.2025
«Святыні Міра»
паломніцтва ў Свята-Троіцкі храм
гарадскога пасёлка Мір Карэліцкага раёна
Наведвальнікі духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць”, што працуе пры Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы, па благаславенні яго кіраўніка — благачыннага Нясвіжскага благачыння, настаяцеля храма Узнясення Гасподня г. Нясвіжа протаіерэя Аляксандра Данчанкі, адправіліся ў Свята-Троіцкі храм гарадскога пасёлка Мір, каб памаліцца адной з найбольш ушаноўваемых святынь храма — іконе Божай Маці Пачаеўскай у дзень яе памяці.
Падарожжа пачалося з водасвятнага малебна, які праходзіў на пляцоўцы перад храмам. Затым несвіжане сталі ўдзельнікамі святочнай літургіі і хрэснага хода. Толькі два разы на год — 5 жніўня і 21 верасня ікона Божай Маці Пачаеўскай, якая звычайна знаходзіцца над царскімі варотамі, апускаецца для пакланення вернікаў.
Да прыхаджан храма і паломнікаў са святочнай пропаведдзю звярталіся настаяцель храма, а таксама святары, што саслужылі яму ў гэты дзень. Удзельнікам падзеі была прапанавана сумесная трапеза.
Пабывалі несвіжане і ў капліцы, што месціцца побач з Мірскім замкам. Адна з найбольш вядомых святынь капліцы — ікона Міколы Адваротнага — адна з самых выразных іканаграфій святога, які “адварочвае беды”.
У арганізацыі паломніцтва найвялікшы ўдзел прыняла валанцёр цэнтра “Існасць” Наталля Рыгораўна Вайтовіч.
Несвижская центральная районная библиотека имени Павла Пронузо
02.08.2025
Паломніцтва ў Лядзенскі Свята-Благавешчанскі манастыр
“Святыні Беларусі”
Па благаславенні благачыннага Нясвіжскага благачыння, настаяцеля храма Узнясення Гасподня г. Нясвіжа протаіерэя Аляксандра Данчанкі 2 жніўня, у дзень памяці святога прарока Іліі, наведвальнікі духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць”, што дзейнічае пры Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы, адправіліся ў Лядзенскі Свята-Благавешчанскі мужчынскі манастыр. Несвіжане паўдзельнічалі ў святочнай літургіі, якую ўзначаліў епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Амвросій. У сваёй пропаведзі архіерэй звярнуў увагу на неабходнасць малітвы, спадзявання ў любых жыццёвых абставінах на Божую дапамогу.
Затым паломнікаў з Нясвіжа чакала манастырская трапеза, пасля якой інак Андрэй расказаў аб гісторыі манастыра і яго святынях.
Пабывалі наведвальнікі цэнтра і на магіле святара Кірыла Шолкава, дзе ўзнеслі малітвы аб супакаенні яго душы. Са святаром многія, асабліва прыхаджане Свята-Георгіеўскага храма нашага горада, былі знаёмы асабіста, штогод наведвалі храм у гонар іконы Божай Маці Усецарыца ў Мінску, будоўлю якога распачаў айцец Кірыл.
На святой Мар’інай горцы, дзе знаходзіцца камень-следавік са ступнёй Прасвятой Багародзіцы, а таксама каменны крыж, які расце з зямлі, несвіжане прыклаліся да гэтых святыняў. Адзін з паломнікаў расказаў пра тое, як у час Вялікай Айчыннай вайны яго бабуля разам з дзецьмі кожную нядзелю хадзілі ў храм за 35 кіламетраў на літургію. Зараз у нас няма такіх перашкод. Храмы на Беларусі ёсць у кожным горадзе, многіх вёсках. І дабрацца на літургію можна пры жаданні калі не на ўласным, то грамадскім транспарце. Але самае складанае, як паказвае жыццё, знайсці дарогу да храма, які знаходзіцца зусім побач. Многім у паломніцтва сабрацца лягчэй, чым пераадолець зусім малую адлегласць у сваім населеным пункце.
Працягам падарожжа стала наведванне магілкі святой Беларускай Праваслаўнай Царквы блажэннай Валянціны Мінскай у в. Коскі Дзяржынскага раёна, дзе паломнікі прачыталі акафіст, а пасля кожны звярнуўся да святой са сваёй просьбай.
Закончылася падарожжа наведваннем Вітаўскай крыніцы.
Несвижская центральная районная библиотека имени Павла Пронузо
22.07.2025
Паломніцтва ў храм Святой Жывадаўчай Троіцы
“Троіцын дзень”
Па благаславенні благачыннага Нясвіжскага благачыння протаіерэя Аляксандра Данчанкі працягваюцца паломніцкія паездкі па храмах Нясвіжчыны. Наведвальнікі духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць” пабывалі ў храме Святой Жывадаўчай Троіцы аг. Салтанаўшчына. Настаяцель храма протаіерэй Алег Абрамовіч расказаў аб гісторыі храма і яго святынях.
Ужо шмат гадоў на тэрыторыі храма святар арганізоўвае праваслаўныя злёты для моладзі і падлеткаў. Пра асаблівасці работы ў рамках гэтых праектаў ён таксама распавёў наведвальнікам цэнтра. Закрануў айцец Алег і тэму выхавання падрастаючага пакалення з пазіцыі бацькоў. На яго думку, калі дзеці пэўны час з жаданнем наведвалі храм, а пасля пакінулі гэтую неабходную справу ў падлеткавым узросце, то бацькам нельга адчайвацца, патрэбна толькі не пакідаць малітву, бо толькі Богу магчыма тое, што бацькі жадалі б даць сваім дзецям, але ў іх не атрымліваецца. У дадзеным выпадку дапамагчы юным зразумець неабходнасць веры, малітвы і храма. Бацюшка адслужыў таксама малебен аб здароўі паломнікаў і іх блізкіх.
Закончылася паломніцтва наведваннем храма і каменя-следавіка ў вёсцы Кудзінавічы Капыльскага раёна. Айцец Алег расказаў, што да гэтага часу невядома, Багародзічны гэты камень ці Хрыстоў. Даследчыкі больш схіляюцца да апошняга. Несвіжане мелі магчымасць прыкласціся да крыжа, высечанага на камені. У камені ёсць яшчэ і адтуліна, дзе збіраецца вада. Ёсць многія сведчанні, што гэта вада аказвае лячэбнае ўздзеянне на зрок.
Айцец Алег благаславіў паломнікаў на добры шлях у Нясвіж і многія справы ў імя Бога.
Несвижская центральная районная библиотека имени Павла Пронузо
02.07.2025
«Митрополит Филарет: жизнь и служение»
Открытие выставки фотографий
В ГУК «Несвижская центральная районная библиотека имени Павла Пронузо» открылась временная экспозиция «Митрополит Филарет: жизнь и служение». Выставка приурочена к 90-летию со дня рождения митрополита Филарета, первого Патриаршего экзарха всея Беларуси, Героя Беларуси. Выставка, содержащая 20 экспликаций с фотоматериалами, которые отражают земной путь архипастыря, была открыта в день его рождения 21 марта 2025 года в Минской духовной академии.
Митрополит Филарет (1935-2021) — один из тех, кто своей подвижнической деятельностью объединял белорусский народ, опираясь на истинные духовные, моральные, культурные, патриотические и нравственные ценности.
Начало служения на Белорусской земле Высокопреосвященного Владыки было положено в октябре 1978 года. Без малого 35 лет митрополит Филарет возглавлял Белорусскую Православную Церковь. За эти годы Беларусь стала для него, родившегося еще в довоенной Москве, второй Родиной. 25 декабря 2013 года архипастырь ушел на покой, но не оставил без своего попечения и молитвы белорусскую паству.
В экспозицию, подготовленную сотрудниками Синодального информационного отдела Белорусской Православной Церкви Татьяной Амелиной и Анной Трошкиной, вошло около ста фотоснимков разных лет, многие из которых ранее не были представлены широкой публике. Основными источниками материалов послужили архивы семьи Вахромеевых и Минского епархиального управления, снимки фотослужбы Патриарха Московского и всея Руси, Московской духовной академии и Минской духовной семинарии, Минского братства в честь святого Архистратига Михаила, Белорусского телеграфного агентства, открытых электронных ресурсов.
Передвижная выставка проходит 1 и 2 июля 2025 года, и её смогут посетить все желающие жители и гости Несвижа. На открытии выставки настоятель храма Вознесения Господня г. Несвижа, благочинный Несвижского церковного округа протоиерей Александр Данченко кратко рассказал о жизненном пути Патриаршего Экзарха и его служении.
Экспозиция продолжит свой путь по другим благочиниям. Памятная фотовыставка стала данью уважения и благодарности митрополиту Филарету, чье наследие продолжает вдохновлять и наставлять новые поколения верующих. Она не только проливает свет на его жизненный и духовный путь, но и свидетельствует о глубокой признательности за все, что он сделал для возрождения и укрепления православной веры в Беларуси. Она служит сохранению памяти о значительных личностях в истории Церкви, чьи подвиги и труды стали основой для дальнейшего духовного развития нашего общества.
Несвижская центральная районная библиотека имени Павла Пронузо
05.06.2025
Паломніцкая паездка
“Храмы Мінска”
з наведваннем Свята-Духава кафедральнага сабора, Царкоўна-гістарычнага музея Беларускай Праваслаўнай царквы,
Свята-Петра-Паўлаўскага сабора
У рамках дзейнасці сумеснага праекта “Узыходжанне” Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы і Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы адбылася паломніцкая паездка, у якой прынялі ўдзел вучні і настаўнікі СШ №1 і СШ №4 нашага горада, а таксама навучэнцы Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа. Перш, як адправіцца ў падарожжа, рабяты атрымалі благаславенне благачыннага Нясвіжскага благачыння, настаяцеля храма Узнясення Гасподня протаіерэя Аляксандра Данчанкі. Святар адзначыў, што кожны чалавек Богам прызваны да жыцця духоўнага:
— Сёння шмат інфармацыі, якая трапляе ў вашу свядомасць. Але самая галоўная інфармацыя, якую павінен зразумець кожны з нас, што чалавек створаны па вобразе і падабенстве Божым. І калі ў чалавеку ёсць хоць кропля пачуцця Бога, то яго жыццё адбылося. Хто ведае, магчыма, з сённяшняй паездкі сэрца ваша адгукнецца і адчуе, што сапраўды ёсць жывы Бог, ёсць Яго Дух, які стварыў свет, у якім ўсё існуе і рухаецца. І адчуеце радасць. Сёння ў храмах будзеце судакранацца са святынямі, зможаце да іх падысці, вуснамі і сэрцам памаліцца, звярнуцца з просьбай аб дапамозе.
Рабяты пазнаёміліся з гісторыяй Свята-Духава кафедральнага сабора, памаліліся ля яго святынь — іконы Мінскай Божай Маці і многіх іншых, папрасілі малітоўнай дапамогі ў святой праведнай Сафіі Слуцкай, мошчы якой знаходзяцца ў саборы.
Пабывалі і ў бібліятэцы Мінскай духоўнай акадэміі. Загадчык бібліятэкі Ілья Юр’евіч Перчанка расказаў, што бібліятэка была адчынена у 2015 годзе, так як Мінская духоўная акадэмія да гэтага часу знаходзілася ў Жыровічах. Яе першапачатковы фонд склалі кнігі, якія перадаў у дар першы Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі, Мітрапапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. Затым фонд папоўнілі кнігі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення. На сённяшні момант бібліятэка налічвае каля сямідзесяці з паловай тысяч экземпляраў. Гэта як багаслоўскія, царкоўна-гістарычныя, так і кнігі па свецкіх навуках. Фонд прадстаўлены і творамі класікаў рускай літаратуры. Ёсць сховішча перыёдыкі. Сем з паловай экземпляраў фонда — гэта дарэвалюцыяная літаратура. Кнігі парадка шасцісот экземпляраў, астатнія — перыёдыка.
З красавіка 2021 года бібліятэка носіць імя першага Патрыяршага Экзарха
ўсёй Беларусі, Мітрапапаліта Філарэта. Загадчык бібліятэкі адзначыў, што ў чытальнай зале могуць займацца студэнты акадэміі, студэнты іншых ВНУ і, увогуле, любы чалавек, які дасягнуў пятнаццаці гадоў.
Ёсць камп’ютар, які мае доступ да электроннай чытальнай залы Нацыянальнай і Прэзідэнцкай бібліятэкі, бібліятэкі Барыса Ельцына ў Расіі.
Найцікавейшым момантам паломніцтва стала наведванне Царкоўна-гістарычнага музея Беларускай Праваслаўнай Царквы, які месціцца ў будынку духоўнай акадэміі.
Па словах экскурсавода Марыі Валянцінаўны Нецвятаевай, музей быў створаны таму, што Уладыка Філарэт, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі, ідучы на пакой, вырашыў аддаць тыя рэчы, якія ў яго былі, для стварэння экспазіцыі. Гэта не мэтанакіраваны збор, а менавіта тыя прадметы, з якіх пасля былі зроблены тры залы.
— Задача музея заўсёды была рассказаць аб царкоўным мастацтве, аб царкве простымі словамі. На жаль, у нас, у адносінах да царквы, вельмі многа стэрэатыпаў, вельмі многага мы не ведаем, бо нам не перадалі гэтую традыцыю, нам проста не расказалі, бо калісьці для бабуль было шчасцем нас проста перахрысціць.
Марыя Валянцінаўна патлумачыла рабятам сэнс многіх падзей у жыцці царквы Хрыстовай, якія паказаны на святых іконах:
— У царкоўным мастацтве няма строгіх правіл, канонаў. Каноны ёсць у багаслоўі. А яшчэ на іконах часта сустракаюцца людзі, якія ў жыцці сустрэцца не маглі. На прыклад, князь Уладзімір сустракаецца з Кірылам Філосафам. Кірыл-філосаф жыў у дзявятым стагоддзі, Уладзімір — у дзясятым. Вы разумееце, што гэтай сустрэчы быць не магло. А ў жыціі чытаем, што была сустрэча. Што гэта азначае? А тое, што праца, якую ў дзявятым стагоддзі распачаў Кірыл, была прадоўжана князем Уладзімірам.
Матушка звярнула ўвагу юных паломнікаў і на ікону Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, звярнулася да гісторыі, пра якую распавядае ікона, патлумачыла духоўны сэнс падзеі:
— Гэта на самай справе гісторыя не пра тое, што ў Іакіма і Ганны не было дзяцей, што яны доўга маліліся і Гасподзь даў ім доўгачаканую дачку, якая падаравала свету выратавальніка рода чалавечага. Гэта гісторыя пра складаны выбар: каго ты выбераш — каханага чалавека або падпарадкуешся патрабаванням грамадства — пазбавіцца ад жанчыны, якая не змагла нарадзіць. Гэта гісторыя пра тое, як змяніліся мы, каб атрымаць прасімае. Ікона — гэта пра жывых людзей, са сваімі эмоцыямі, з вельмі складаным шляхам.
Матушка параіла ўсім прачытаць “Запечетлённый ангел” Мікалая Ляскова:
— Там ёсць такія словы: “Калі з жыцця прыняць Хрыста, усё пачне разбурацца”. Калі мы сваю волю падпарадкуем Госпаду, то апынімся ў зіхаценні Боскай славы.
У музеі знаходзяцца і макеты старажытных храмаў Беларусі, у якіх Марыя Валянцінаўна раіла пабываць: Полацкая Сафія, храм Архангела Міхаіла ў Сынкавічах, храм Успення Прасвятой Багародзіцы ў Жыровічах…
Пазнаёміліся рабяты са старажытнымі кнігамі. Аб гісторыі царквы ХХ стагоддзя матушка расказала на прыкладзе сям’і свайго мужа. Пабывалі паломнікі і ў кабінеце Мітрапаліта Філарэта, даведаўшыся шмат момантаў з яго біяграфіі. Святар лічыў, што “вялікасць чалавека не ў званнях і дасягненнях, а вялікасць чалавека ў тым, як ён адносіцца да людзей”. Па словах Марыі Нецвятаевай, гэты чалавек “умеў у натоўпе людзей убачыць вочы, якія больш за ўсё маюць патрэбу ў любові”.
Пабывалі несвіжане і ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы, пра гісторыю якога расказала Лідзія Кулажанка, як і пра стварэнне брацтва ў гонар трох Віленскіх мучанікаў, якую дапоўніў наш зямляк, сябра брацтва Расціслаў Хмель.
На зваротным шляху ўдзельнікі праекта пабывалі яшчэ і на магілцы святой блажэннай Валянціны Мінскай, звярнуліся з малітвай да беларускай святой.
Падарожжы ў рамках праекта па святых мясцінах нашага краю будуць працягвацца. Дарог, якія вядуць да святыняў, на Беларусі шмат. Калі скіраваць на іх юных, спадзявання на найлепшае будучае Беларусі будзе болей.
Валянціна Шчарбакова,
кіраўнік праекта “Узыходжанне”.
Несвижская центральная районная библиотека им.П.Пронузо
06.06.2025
Прэзентацыя кнігі Гілберта Кіта Чэстэртана
“Ціхмянасць айца Браўна”
з удзелам перакладчыка Уладзіміра Бруя
Часты госць Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы, ураджэнец Нясвіжчыны, пісьменнік і перакладчык Уладзімір Бруй запрасіў на прэзентацыю кнігі Гілберта Кіта Чэстэртана “Ціхмянасць айца Браўна”, якая не так даўно пабачыла свет у выдавецтве Рамана Цымберава ў Мінску. Пераклад кнігі Чэстэртана Уладзімір Дзмітрыевіч зрабіў яшчэ на пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя па прапанове пісьменніка Барыса Сачанкі, тады рэдактара выдавецтва “Мастацкая літаратура”. У 1991 годзе перакладчык атрымаў з выдавецтва сігнальны экземпляр, але выдаць кнігу не ўдалося з-за фінансавых праблем, якія тады напаткалі не толькі выдавецтва “Мастацкая літаратура”. І зусім нядаўна пісьменнік Аляксей Шэйн натхніў перагладчыка на завяршэнне працы.
Уладзімір Дзмітрыевіч пачаў прэзентацыю кнігі з таго, што расказаў пра яе аўтара і яго задуму:
— Гілберт Кіт Чэстэртан — гэта класік англійскай літаратуры. Ён лічыцца дэтэктыўным аўтарам, але самым незвычайным. Кніга яго перапоўнена філасофіяй, сур’ёзнымі разважаннямі. Галоўны герой — айцец Браўн, каталіцкі святар. Чэстэртан пабудаваў кнігу так, што яна складаецца з цікавых, нібы выпадковых, гісторый, сутычак святара з сусветна вядомым злачынцам Фламбо, геніем злачынства. Фламбо вельмі разумны, ведае псіхалогію чалавека, як да каго падысці. Але ўвесь час на яго шляху з’яўляецца айцец Браўн, які замінае здзяйсненню задуманага злачынцам. Галоўны сэнс кнігі — пакаянне. Што павінен зрабіць кожны чалавек. І яшчэ адна важная рэч, якую трэба ўсвядоміць, гэта тое, што мы свабодны ў сваім выбары. У фінале твора Фламбо прыходзіць да пакаяння, чаму спрыяюць мудрасць і пранікнёнасць айца Браўна.
Творы Гілберта Кіта Чэстэртана называюць творамі надзеі. У гэтым яны сугучныя і ўласнай творчасці Уладзіміра Бруя. На пытанне, якая з яго кніг надае найбольшую надзею чытачу, пісьменнік адказаў:
— “Сэрца новае”. Гэта таксама шлях чалавека да пакаяння.
Цудоўным дапаўненнем да філасофскіх разважанняў пісьменніка і перакладчыка сталі песні на беларускай мове, якія іх выканаўцы — Уладзімір Еўтух і Уладзімір Сінкевіч пераклалі з рускай. Іх сэнс у тым, што ўсе дарогі вядуць чалавека да Бога, і ўсе дарогі вядуць чалавека на Радзіму.
Уладзімір Дзмітрыевіч прызнаўся, што беларус у ім нарадзіўся якраз у Сірыі, дзе ён працаваў перакладчыкам. У пэўны час туга па родных мясцінах настолькі агарнула яго, што ён папрасіў жонку прывезці яму “Новую зямлю” Якуба Коласа. Вярнуўшыся на Нясвіжчыну, Уладзімір Бруй адчуў у сабе прагу пісаць менавіта на роднай мове.
Уладзімір Еўтух успомніў момант, які адбыўся з ім у Швецыі, калі святар нагадаў яму і яго спадарожнікам, якія разам зайшлі ў храм, што мова кожнаму народу дадзена ад Бога. На думку Уладзіміра Еўтуха, гэтая акалічнасць у жыцці і творчасці Уладзіміра Бруя, якая, як і яго пераклады, пераважна беларускамоўная, адпавядаюць задуме Усявышняга аб чалавеку.
Напрыканцы сустрэчы Уладзімір Дзмітрыевіч адказаў на пытанні ўдзельнікаў прэзентацыі, а таксама падзяліўся планамі на будучае: ім амаль завершана праца над перавыданнем кнігі “Трэцяя Бярэзіна”, прэзентацыя якой таксама плануецца ў бібліятэцы.
Валянціна Шчарбакова,
кіраўнік раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі”
Несвижская центральная районная библиотека им.П.Пронузо
04.06.2025
Литературный библиоквест к 125-летию Антуан де Сент-Экзюпери
«По дорогам книг Сент-Экзюпери»
Лето – замечательное время для встреч с друзьями, для новых открытий. Это смех, улыбки и просто хорошее настроение. А еще лето – это время читать! Как здорово, когда у тебя под подушкой интересная книга, которая поможет стать путешественником, подарит радость общения с героями и унесет тебя на свою планету.
Летом жизнь в библиотеке кипит по-настоящему, особенно в первый месяц лета. Городейская горпоселковая библиотека активно сотрудничает с летним оздоровительным лагерем с дневным пребыванием «Ромашка» ГУО СШ №1 г.п. Городея. Летние каникулы – это хорошая возможность привлечения к книге новых читателей. Время, проведенное в библиотеке, запомнится ребятам увлекательными викторинами и познавательными конкурсами.
Библиотекарями Городейской горпоселковой библиотеки 4 июня проведен литературный библиоквест к юбилею писателя Антуан де Сент-Экзюпери. В ходе мероприятия гости познакомились с биографией писателя и его знаменитым произведением «Маленький принц», в котором автор учит нас трудиться, поддерживать порядок на своей планете, видеть красоту и учит терпению. Произнесли вслух слова-заклинание маленького принца «Встал поутру, умылся, приведи себя и свою маленькую планету в порядок» и спели песню «Маленький принц» под караоке. Мероприятие прошло в веселой и непринужденной атмосфере.
Городейская горпоселковая библиотека














































































