РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

Несвижчина. Война. Победа. Память

 

 


 

«Горжусь своими корнями»

 

      Холодным осенним утром по проселочной дороге проезжал цыганский табор. Вдруг,  где-то рядом заплакал ребёнок. Кибитка остановилась, и  цыгане увидели в овраге маленькую белокурую девочку лет пяти. Рядом с ней лежала женщина, которая не подавала признаков жизни. Решено было девочку забрать с собой, а тело женщины предать земле. Так русская девочка стала жить в цыганском таборе.

     Прошло пятнадцать лет, и между белокурой девочкой по имени Мария и сыном цыганского барона Николаем завязались романтические отношения. Все в таборе были против этого: сыну цыганского барона нужна жена, в жилах которой текла бы цыганская кровь. Но сердцу не прикажешь. И вскоре Николай и Мария были изгнаны из табора. Двум молодым, очень красивым людям пришлось идти куда глаза глядят. На улице был сильный дождь, наступала осень. Они зашли в дом на окраине деревни, попросились на ночлег. Хозяйка дома, увидев такую необычную, красивую молодую пару, промокшую до нитки, пожалела и  согласилась дать им ночлег. Услышав их историю настоящей любви, она пообещала помочь с жильём. Слово бабушка сдержала и наутро предложила им старый дом на хуторе, который находился недалеко от деревни Кокоричи Копыльского района. Правда, дом был непригоден для жилья, но выбора не было.

     Постепенно жизнь налаживалась. Молодые люди зарегистрировали брак, пошли работать. Вскоре у Николая и Марии Малиновских появилась доченька Надя. Жили очень скромно, еле сводили концы с концами, но никто не жаловался. Цыгане стояли где-то рядом возле деревни, но в гости никто не приходил. Вскоре у молодой пары появились еще дети:  сыновья Василий, Леонид, Петр. Семья ждала очередное пополнение, когда началась война. Катя родилась уже во время войны.

     В семье Малиновских понимали: чтобы приблизить победу, нужна помощь каждого. Мать пекла хлеб партизанам, отец шил сапоги, ребята всё относили в лес.

     Однажды ночью в окно постучали — партизаны принесли раненого командира Красной Армии, попросили о помощи. Его спрятали на чердаке сарая. Никто и подумать не мог, что об этом узнают немцы. Они пришли на хутор ранним солнечным утром. Раненому командиру удалось спастись, его забрали партизаны. Но семья Малиновских пострадала. Моего прадедушку и детей сожгли в их же доме, прабабушку повесили показательно в деревне, чтобы другие не помогали партизанам. Спаслись только мой дедушка Леонид и его брат Василий. Они просто чудом остались живы, помогая в это время родственникам пахать поле. Добрые люди им передали, что домой возвращаться нельзя, что их ищут полицаи. Ребята сразу ушли в лес, к партизанам. Моему дедушке  Леониду Малиновскому было на то время 16 лет, его брату  Василию — 13.

      Вот так они стали взрослыми в один миг. Всю войну дедушка воевал в партизанском отряде. Был ранен, имел много наград. После войны женился на очень красивой женщине, Ядвиге Иосифовне Василевской, мужа которой убили на фронте. Появилась новая семья Малиновских. Две девочки и мальчик Ядвиги стали ему родными. Потом появились трое своих детей. Два сына и дочь. Всю жизнь дедушка работал: днём на ферме, ночью пас лошадей. Все удивлялись, как он с ними так ловко ладит. Дома помогал жене с детьми, управлялся по хозяйству.

      Всё свое детство я провела у них — горячо любимых мной бабушки и дедушки. Меня всегда удивляло, что, пережив такое горе, потеряв почти всю свою семью, дедушка всегда оставался добрым, веселым человеком. Он очень красиво пел, танцевал. Был хорошим семьянином. С бабушкой они  вырастили шестерых детей. Все стали достойными людьми. Сделали шесть свадеб, всем помогли с жильём. Помогали растить 14 внуков. Мой дедушка всегда уважал военных  людей. Мечтал, чтобы его сыновья стали военными. Военным стал сын Владимир. Выполнял интернациональный долг в Афганистане. Был ранен под Кабулом. И внук Александр продолжил династию. Он подполковник спецназа 5-й  бригады особой части в г. Марьина Горка.

     Дедушки нет уже больше 20 лет, но до сих пор его помнят и уважают односельчане. Я уже взрослая, у меня своя семья. И если мне бывает трудно, то я всегда вспоминаю  слова своего деда:  «Бог дает  столько, сколько человек может выдержать». Я горжусь, что у меня такие корни. Потому что мой дедушка Леонид Николаевич Малиновский  был достойным человеком. Он  всегда говорил, что в любой ситуации нужно оставаться человеком. И нужно прожить жизнь так, чтобы, оглянувшись назад, не было стыдно. И кто бы ты ни был по национальности, главное — просто оставаться человеком и прожить достойно свою жизнь.

 

 

Библиотекарь  ГУО Средняя школа № 1 г. Несвижа

Ольга  ЖУК



Настаўнікі – ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны

      Кароль Міхаіл Іванавіч

 

     Яшчэ пра аднаго настаўніка – удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Караля Міхаіла Іванавіча, нам паведала яго дачка – Крыўко Ганна Міхайлаўна. Складанымі і цяжкімі аказаліся гэтыя ўспаміны для Ганны Міхайлаўны. Але ўсё спачатку …

     Міхаіл Іванавіч нарадзіўся ў 1925 г. у в. Вайнілавічы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Да вайны закончыў 4 класы польскай школы ў Нясвіжы. На пачатак вайны Міхаілу Іванавічу споўнілася 16 гадоў. Ганна Міхайлаўна расказала нам, што бацька неахвотна ўспамінаў ваеннае ліхалецце. Міхаіл Іванавіч расказваў дачцы, як з роднымі хаваўся ад бамбёжак у полі, на якія толькі хітрасці не прыходзілася ісці, каб не трапіць на працу ў Германію.

     Затым было вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мабілізацыя ў армію.

     Адзіным дакументам, які сведчыў аб удзеле ў падзеях Вялікай Айчыннай вайны было пасведчанне шафёра III класа за № 589970, якое было выдадзена 7 лютага 1945 г. у г. Горкім.

     Пасля заканчэння паскораных курсаў шафёраў у г. Горкім, Міхаіла Іванавіча накіроўваюць на фронт. Службу ён праходзіць у польскім горадзе Познані, аб чым сведчыць надпіс на фотаздымку.

     Затым была Перамога, вяртанне дамоў, вучоба ў Нясвіжскім педвучылішчы і сумленная праца ў школах раёна з ліпеня 1949 па 1 ліпеня 1985 года, калі Міхаіл Іванавіч пайшоў на заслужаны адпачынак.

     З 1 верасня 1954 года Міхаіл Іванавіч Кароль працаваў настаўнікам гісторыі і завучам Сейлавіцкай сярэдняй школы. У 1955 годзе закончыў Мінскі дзяржаўны педінстытут імя М.Горкага. Разам з жонкай Хрысцінай Станіславаўнай. выгадавалі дваіх дзяцей.

     Дачка, Ганна Міхайлаўна, так як і бацькі, стала настаўніцай.

     Пасля вайны на руках у Міхаіла Іванавіча захаваліся два фотаздымкі і пасведчанне шафёра, ваенны білет быў згублены, займацца пошукам дакументаў , бумажнаю валакітаю, як расказвае Ганна Міхайлаўна, Міхаіл Іванавіч не хацеў. З гэтымі дакументамі дзеці Міхаіла Іванавіча звярнуліся ў ваенкамат г. Нясвіжа ў 2004 г. І ў год свайго 80-годдзя Міхаіл Іванавіч Кароль атрымаў пасведчанне ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Памёр Міхаіл Іванавіч у 2008 годзе. Пахаваны на каталіцкіх могілках у в. Сейлавічы.

 


Людміла Ясевіч

 

 

     Мы шмат гаворым пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, чытаем творы ваеннай тэматыкі, глядзім мастацкія і дакументальныя стужкі пра вайну, наведваем мемарыяльныя комплексы, знаёмімся з невядомымі героямі ваеннага ліхалецця, але не заўсёды задумваемся і да канца ўсведамляем , што зрабілі нашы аднавяскоўцы, нашы родныя і блізкія, які лёс напаткаў іх у гады апошняй вайны.
     Настаўнікі і вайна… Што можа быць больш жудаснага, калі замест таго, каб вучыць дзяцей дабру, спагадзе, любові да Радзімы, прыйшлося браць у рукі зброю і такім чынам адваёўваць права на жыццё, адукацыю, працу, каханне сваім вучням…
     Зяньковіч Антон Іванавіч - удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Звесткі пра Антона Іванавіча нам дапамагла сабраць яго дачка − Валянціна Антонаўна, якая ў сучасны момант пражывае ў доме, які пабудаваў сам Антон Іванавіч у весцы Андрушы Нясвіжскага раёна. Вось што мы даведаліся ад Валянціны Антонаўны.
Антон Іванавіч Зяньковіч нарадзіўся ў 1920 г. у в. Каласаўшчына Капыльскага раёна Бабруйскай (цяпер Мінскай) вобласці. У 1939 годзе закончыў Мінскі педагагічны рабфак пры Беларускім дзяржаўным унівесітэце і быў накіраваны на працу ў Прапойскі (цяпер Слаўгарадскі РайАНА) Магілёўскай вобласці настаўнікам прыроды і хіміі. Адтуль у верасні 1940 года быў прызваны ў армію. Антон Іванавіч трапіў на Балтыйскі флот, удзельнічаў у фінскай вайне ў 1940 г.
Служыў Антон Іванавіч у г.Ханка, аб чым сведчыць подпіс на фотаздымку, які прыслаў ён родным.
     У складзе 18 асобнага зенітна-артылерыйскага дывізіёна з чэрвеня па снежань 1941г. прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне.
Карабель, на якім служыў Зеньковіч А.І. падарваўся на міне і адначасова сеў на мель. Змайстраваўшы плыт, Антон Іванавіч і два маракі аказаліся ў Балтыйскім моры. У той час Балтыка ўяўляла жудасную карціну. Вакол было шмат мін і шмат маракоў, такіх як Антон Іванавіч, хто ратаваўся на плытах, падрываліся на такіх мінах. Зеньковіч А.І. уратаваўся адзін, яго сябры замерзлі на плыце. Быў снежань 1941 г. Плыт з Антонам Іванавічам прыбіла да нямецкага берага Балтыкі. Пачаўся палон, які працягваўся да вызвалення Савецкай Арміяй у 1944 г. Затым зноў была вайна, была Перамога, праца на шахтах Украіны, пакуль вялася праверка адпаведных органаў.
13 верасня 1946 года сяржант Зяньковіч Антон Іванавіч прыязджае ў
в. Сейлавічы і пачынае працоўны шлях даўжынёю у 34 гады. Працуе настаўнікам пачатковых класаў Сейлавіцкай сярэдняй школы, а з 1952 г. і да выхаду на пенсію настаўнікам Андрушоўскай пачатковай школы.
Прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці сельсавета.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалём імя Жукава, юбілейнымі медалямі.
Памёр Антон Іванавіч ва ўзросце 80 гадоў у 2000 г. Пахаваны на могілках у в. Андрушы.

                                                                                                      Людміла Ясевіч


 

 

ГОРЬКИЕ ВОСПОМИНАНИЯ

 

Эти воспоминания жителя д. Раковичи Петра Павловича Дашко были записаны в 2011 году. В январе 2015 года Петр Павлович ушел из жизни.

     Петр Павлович Дашко родился в 1924 году в семье простых людей в деревне Затурья. В своей семье он был самым младшим. У него было еще 2 старших брата и 3 сестры. Когда началась война, отца сразу же забрали на фронт. Следом ушел воевать и один из братьев. Война все меняла, все переворачивала с ног на голову: рушились планы, судьбы, жизни людей. Никто не мог и предположить, что это продлится так долго.

     Когда немцы пришли в деревню, они установили свои порядки и законы. Однажды было отдано распоряжение о сборе трудоспособной молодежи и отправки ее в Германию. Из каждой семьи выбрали по одному работавшему. В их число попал и Петр Дашко. В то время ему еще не было 18 лет. Шел 1942-й год. Мать собрала в мешок еду. Наплакавшись, простились на долгие годы. Именно этот мешок помог ему пережить двухнедельную дорогу в Германию. Ведь в пути их практически не кормили. Везли в вагонах, как скот.

     По дороге приключился случай, который давал шанс вернуться домой. Но этим шансом Петр не воспользовался.

- Это случилось на территории Германии. Была ночь. И тут сквозь сон все отчетливо услышали гул приближающихся самолетов. Конечно, уже было не до сна. Самолеты стали кружиться прямо над эшелоном. Чьи они, никто не знал, даже немцы. Они испугались и стали выгонять нас из вагонов на улицу в укрытия. Все ждали бомбежки. Самолеты продолжали освещать наш эшелон. Немцы с овчарками оцепили всех лежавших на земле. У меня в голове вертелась одна мысль: вот сейчас начнут наши бомбить, будет суматоха, и я смогу вырваться и вернуться домой. Об этом думал, наверное, каждый. Но самолеты покружились и исчезли, не сбросив ни одного боевого снаряда. Немцы дали команду: «По вагонам». И мы двинулись дальше. В эту ночь больше никто не спал. Меня давили слезы. Хотелось завыть на весь вагон и позвать маму. Но мы были в плену и на чужой территории. И что приготовила нам нам судьба, об этом никто не догадывался, - рассказывал Петр Павлович.

     А судьба, вернее фашистское руководство, уготовило им роль рабов. По прибытии на место назначения их распределили по хозяевам. Советские люди должны были работать в немецком тылу на благо рейха. Петр попал в село, которое находилось неподалеку от французской границы. Хозяева не были жестокими людьми. Они были из тех, кто хотел жить и работать. “Я попал к немцам, - продолжал рассказ Петр Павлович,  - у которых, по их меркам, хозяйство считалось самым маленьким. У них было 2 буйвола, 6 высокопродуктивных коров и 7 гектаров земли. Для меня это был маленький колхоз с одним хозяином и одним работником. Работал я с утра до ночи. Тракторов не было. Все обрабатывалось вручную. Не скажу, что хозяева бездельничали. Они тоже работали. У них 2 сына ушли на фронт воевать против наших. И поэтому в помощь им был выделен гражданин Советского Союза, то есть я. Ведь Гитлер им обещал: «Если выиграете войну, то больше работать не будете. На вас будут работать рабы».

     Петр понимал, что возвращение домой будет нескорым. Он добросовестно выполнял работу, а его за это кормили и  даже выдавали мелочевку на лимонад. 2 раза в месяц им разрешалось послать домой открытку: «Привет, мама. Я жив. Со мной все хорошо». Это была единственная связь с тем миром, из которого он был насильно вырван.

     Однажды к хозяйке приехали сыновья. Один, офицер немецкой армии, прослужив полгода, получил законный отпуск. Другой, будучи уже генералом, объезжал фронт и по дороге заехал домой. В семье был праздник. Ведь и они уже долгое время не собирались вместе. За обеденный стол позвали и работника. Из слов Петра Павловича: «Вот тогда я по-настоящему струсил. Решил, что это последние минуты моей жизни. Есть мне не хотелось, но идти надо было. И тут я услышал, как один из сыновей сказал: «Сколько еще продлиться эта война – неизвестно. Но мы ее уже проиграли. Им помогают союзники. И наши силы уже не равны». Я сразу осмелел. Зашел и сел за стол. Правда, еда не лезла мне рот. Но сыновья хозяев не проявляли ко мне никакого интереса. Потом старший сын сказал мне: «Держись моих, помогай им и скоро поедешь домой». Эта новость перевернула всю мою жизнь. Я стал жить надеждой возвращения на родину. Не скажу, что они издевались, нет. Но за такими, как я, был строгий контроль. Нам не доверяли, где-то презирали».

     В 1945 году их освободили американские войска. Всех собрали в один лагерь и повезли на родину. Но до окончательного возвращения на родину было еще далеко.

     Машина остановилась во Львове. Красноармейцы всех выгрузили в одном месте и поручили строить землянки. Было дано распоряжение: «Построите 100 землянок и поедете домой» Тяжело пришлось их строить. Лес валили вручную. Кормили слабо. Сил не хватало. Люди болели. Но все-таки построили. Приехал подполковник Красной Армии и поблагодарил за работу. Назавтра всем выдали по 2 буханки хлеба, немного сахара и сказали, что отправляют домой. Все были рады. Жили предвкушением встречи с родными людьми. Но вместо дома их привезли в шахты. Это были самые ужасные годы в жизни Петра Павловича. Считалось: те, кто попал в шахты, - изменники Родины. После войны все голодали. Но в шахтах голод был особенно ощутимым. На целый день давали немного рыбы и кусочек недопеченного хлеба. Работа была тяжелой. В шахтах не хватало кислорода.

     Петр Дашко работал там два года.

   Лишь спустя 5 лет Петр Павлович вернулся домой. Вернулся уже настоящим мужчиной, пройдя жестокие испытания. И выдержав их.

 

Анна Халопица,

библиотекарь Юшевичской сельской библиотеки им. И. Гурбана




Гуленко Василий Тимофеевич


      Родился на Украине в селе Сиваши Сивашского района Херсонской области. Окончил Сумское Краснознамённое артиллерийское училище им. М.В. Фрунзе. В августе 1941 года в составе училища выступил на защиту городов Харькова и Сумы (Юго-Западный фронт). В ноябре 1941 года училище было снято с фронта для продолжения учёбы. В апреле 1942 года окончил училище и в звании лейтенанта был направлен на Западный фронт в 326-ю стрелковую дивизию 888 артиллерийский полк старшим офицером. Кроме Западного фронта воевал на Центральном, Калининском и 3-ем Прибалтийском фронтах.

      Мне запомнилась одна интересная история, которую рассказал дедушка: «Это был июль 1944 года. В Эстонии дивизия, в которой я воевал, наступала в направлении г. Тарту. Обойдя деревню Дубравка, мы увидели немцев с оголенными по локоть руками и автоматами наперевес. Они были пьяны. Я по радиостанции остановил бывшую на марше свою батарею и приказал принять боевое положение. Началась перестрелка. С каждым выстрелом редела немецкая цепь. Но фашисты, переступая через трупы, по-прежнему, шли в атаку. Моя батарея в этом бою отразила 10 атак немцев. Немцы понесли большие потери в живой силе.  Подошедшая пехота с меньшими потерями в живой силе выполнила свою боевую задачу». За эту операцию дедушку наградили Орденом Отечественной войны 2-ой степени Этой наградой были награждены и 29 бойцов батареи.

       В конце июля 1944 года дедушка был тяжело ранен. После выздоровления до конца войны служил командиром учебной батареи 25-го западного артиллерийского полка в Гроховицких лагерях Горьковской области, где и встретил День Победы. До 1956 года служил на разных должностях в Вооруженных Силах СССР. После ухода в запас работал инструктором Несвижского райкома партии, директором кирпичного завода «Погулянка», директором Несвижского райпромкомбината, начальником отдела кадров в управлении сельского хозяйства Несвижского райисполкома.

      Награжден орденами Отечественной войны 1-й и 2-ой степени, медалями «За боевые заслуги», «За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг.» Не стало дедушки 17 декабря 2010 года. Наша семья очень гордилась дедушкой и каждый год 9 Мая мы были вместе с ним на параде.

 

 

Из воспоминаний внука Гуленко Олега Васильевича о своём дедушке.

Гуленко Людмила Казимировна,

библиотекарь Ужанковской сельской библиотеки-клуба



Шёл солдат

 

Иногда задумаешься, насколько глубока наша память. Вот уже более десяти лет нет моего дедушки Евтуха Петра Михайловича, ветерана войны, артиллериста. А помню, как сейчас, его рассказы. Любил вспомнить стишки из польской школы или песенку, подшутить над бабушкой, а нам, внукам, почти каждое воскресенье привозил кусочек свадебного каравая. Он был одним из «Кирковских музыкантов». Но веселил он больше внуков, а с взрослыми часто вспоминал о войне. И вот одну его историю я запомнила.

Был июль 1944 года. Войска Красной армии с боями направлялись на запад, подгоняя остатки немецких войск. Артиллерийский полк, в котором служил мой дедушка, продвигался по территории Польши. Перед тяжёлой техникой командованием был отправлен небольшой отряд для разведки. Необходимо было проверить, не остались ли где в поселении немцы. Заходили в дома, заглядывали в постройки. Многое пришлось повидать. Небольшим отрядом обошли почти всю деревню. Дома и хатки, сараи, сеновалы, мельницы, курятники… Не пощадила война и эту землю. Чернели остатки сгоревших домов, воронки от разрывов снарядов. Вот впереди небольшой домик, дверь не заперта. Солдаты тихо зашли. Там посреди комнаты стоял гроб с молодой девушкой. Над ней тихо молились две женщины. Под иконами горела лампада. На вошедших никто не обратил внимания. У каждого своя беда. А вокруг своим чередом шла сельская жизнь. В домах людей почти не было, лишь дети малые да старики немощные. Лето в разгаре – вся работа в поле да на лугу. Можно было даже подумать, что нет войны. Колосились зерновые, ароматно пахло подсыхающее сено, паслась живность.

Дедушка вспоминал, что наши разведчики завершали выполнение своего задания. Близок край деревни, осталось пару домов. И вот они зашли в ещё один двор. Там было много разных построек, видно, хозяева крепко стояли на ногах. Оглядели дом, баню, пошли к сараю. Молодой  солдатик потянул дверь на себя, а оттуда вырвалась автоматная очередь, потом ещё и ещё… Он, несчастный, упал замертво. Все бросились врассыпную. На звуки боя быстро прибыли другие красноармейцы. После недолгой перестрелки наступила тишина. Когда фашистов вывели из этого сарая, подумалось о том, во что превратились эти, когда-то бравые и чванливые вояки. Представители «высшей расы» были похожи на леших. Видно долго они сидели в этом сарае. Одежда оборвана, сами грязные, худые, с бородами. Отставши от своих частей, они превратились в разбойников.

Как же было жалко и горько, что погиб молодой парень, когда наша армия продвигалась на Берлин, впереди была Победа… Фашистов выстроили в ряд, и командир сказал: «Кто хочет отомстить за смерть товарища? Вот, берите автомат и стреляйте!» Дедушка сказал: «Я не буду.» И его однополчане тоже не стали этого делать. Через некоторое время солдаты Красной Армии продолжили свой путь. А из Польши полетела похоронка в ещё одну белорусскую семью.

 

                                                                      Елена Жук

                                        библиотекарь Ланской интегрированной сельской библиотеки



Валянціна Шчарбакова

Нясвіжскімі сцежкамі

 

     Маленькі дамок на пачатку вуліцы новай у Нясвіжы. На першы погляд, звычайны: невялікі сад, пасаджаны клапатлівымі рукамі гаспадароў, кусты ружаў, якія радуўць сваімі цудоўнымі, колеру чысціні, кветкамі ўлетку. А зараз замест кветак чырвоныя ягады. Лістоў ужо амаль няма, а яны весяляць вока, зіхацяць яскрава і горача сярод слязлівага асенняга наваколля.

    Дом стаіць на ўзгорку, крыху ў баку ад асвальтаванай дарогі, а да яго вядзе невялічкая сцежка. Гаспадары ўжо мала выходзяць з дому, а сцежка заўсёды жывая, нібыта тут жыве вялікая сям’я. Калісьці я прыходзіла ў гэты дом, каб наведаць сваіх настаўнікаў, Халецкіх Георгія Афанасьевіча і Яўгенію Іванаўну, атрымаць тлумачэнні на незразумелыя моманты ў такіх складаных навуках, як матэматыка і філалогія. Зараз я прыхожу ў гэты дом, каб вучыцца жыццю. А вучыцца ёсць у каго. За плячыма гэтых людзей вялікі вопыт, не толькі педагагічны, але і жыццёвы. Разам яны амаль шэсцьдзесят гадоў. Георгій Афанасьевіч Халецкі - ганаровы грамадзянін нашага горада, ветэран і інвалід 2-ой групы Вялікай Айчыннай вайны. Жыццё падаравала гэтаму чалавеку дзевяноста гадоў зямнога шляху. Колькі перажыта, зроблена, выпакутавана, прычакана, здзейснена…

     Не так даўно я зноў  завітала да Георгія Афанасьевіча і Яўгеніі Іванаўны, каб у чарговы раз атрымаць новы жыццёвы ўрок. Георгій Афанасьевіч расказваў пра сябе.

       Ён  нарадзіўся на Віцебшчыне, у вёсцы Мяшчэнцы Сенненскага раёна.

- Вёсачка невялікая, хат пятнаццаць ці дваццаць. А цяпер, магчыма, і зусім знікчэмнела, - гаворыць Георгій Афанасьевіч. - Бацька мой калісьці скончыў чатыры класы царкоўна-прыхадскога вучылішча, а ў маці і таго не было, адзін ці два класы. Але яна была вельмі разумнай жанчынай.  Спяваць любіла і  спявала прыгожа, але з памылкамі. Яе папраўляў бацька, таму, што ў яго ўсёж-такі чатыры класы адукацыі. – жартуе мой суразмоўца.

      Бацька Георгія Афанасьевіча быў даволі граматным чалавекам. Доўгі час працаваў рахункаводам у калгасе. Чатыры кіламетры ад Мяшчэнцаў быў такі саўхоз Беліца. Афанасій Антонавіч пайшоў туды і стаў  заўторгам, крыху працаваў прадаўцом у магазіне, а пасля зноў вярнуўся ў Мяшчэнцы.

      Бацька  хоць і невялікай адукацыі, але быў вялікі мастак у розных справах: ён быў і сталяр, і цясляр, і шавец, і бляхар. Ён браўся за ўсё і ўсё у яго атрымлівалася. Нават у Мяшчэнцах ён адзін пабудаваў хату. Сам закатваў бярвенне на дванаццаты ці трынаццаты вянец: перакідваў вяроўкі, сам узлазіў на палаткі, цягнуў, круціў гэта бервяно і зацягваў наверх. Сам пакрыў хату саломай. Рабіў гэта ўсё акуратна. Хата з саламянай страхой шмат цяпла захоўвала. І печку рускую сам зрабіў. У яго не было ніколі вольнага часу. Усё рабіў і рабіў нешта. Стоміцца, адпачне крыху, і зноў за справу.

     Але маці вельмі хацела жыць у горадзе, стаць гараджанкай. Яна схіліла бацьку да таго, каб ён паехаў у Оршу,  дзесьці, мусіць, у 1939 годзе, і купіў там хату. Яны распрадалі ўсю гаспадарку, прадалі дом. Грошай набралася, чатыры тысячы рублёў, якраз на хату ў горадзе.      Перад вайной  Георгій Афанасьевіч  закончыў восем класаў.

     Як пачалася вайна, немцы з акупіраваных тэрыторый бралі моладзь і везлі ў Германію. Нямецкія салдаты  былі з арміяй на фронце, а вытворчасць павінна была працаваць. Каб не трапіць на чужыну, многія шукалі паратунку ў партызанскіх атрадах. Такі ж шлях выбраў для сябе і Георгій Афанасьевіч. Ён ваяваў ў партызанскім атрадзе імені Кутузава 1-ай партызанскай брыгады імя Заслонава.

   Якраз у гэты час Георгію Афанасьевічу   споўнілася васямнаццаць гадоў, ішоў дзевятнаццаты і ён быў прызваны на службу ў рады Чырвонай Арміі. Гэта было ў ліпені 1944 года. Ён ваяваў на 3-м Беларускім фронце наводчыкам мінамёта. Браў Кёнігсберг.  Двойчы быў паранены. Удзельнічаў у вайне з Японіяй, на першым Далёкаўсходнім фронце.  

     Г.А. Халецкі ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені, медалямі “За адвагу”, “За ўзяцце Кёнігсберга”, “За перамогу над Японіяй” і многімі юбілейнымі медалямі.

       - Праслужыў каля шасці з паловай гадоў, - працягвае свае ўспаміны былы франтавік. - З усёй сваёй службы пяць з паловай гадоў я праслужыў на Далёкім Усходзе, у Прыморскім краі, дэмабілізаваўся я з раёна Бухты Находкі.  Бухта Находка ад мора, ад Японіі абараняла горад Уладзівасток. Там я апошні час служыў.

Прыходзілася мне быць ў Манджурыі, у Паўночным Муліне. Пасля заканчэння трохмесячных курсаў шафёраў, я быў стажорам.

    Падчас службы Георгій Афанасьевіч закончыў курсы сяржантцкага састава і дэмабілізаваўся ў званні старэйшага сяржанта. Ён быў чалавек ам граматным. Будучы сяржантам у арміі, праводзіў палітзаняткі замест афіцэра.

- Быў камандзір узвода,- гаворыць Г.А. Халецкі, - у яго чатыры класы адукацыі, а ў мяне восем. Я яму даваў толькі дакументы падпісваць.  Часта прапаноўвалі паступаць у афіцэрскае вучылішча. Але я разумеў, што калі стану афіцэрам, то буду поўнасцю падпарадкоўвацца загаду дзяржавы, часта пераязжаць з аднаго месца службы на другое, не завяду сваю гаспадарку… Нават і сёння, я калі-нікалі сяджу і аналізую, добра я зрабіў ці не. Магчыма, з маім учэпістым характарам, у мяне б атрымалася…

      Георгій Афанасьевіч выбраў іншы шлях. З сярэбраным медалём ён закончыў Школу працоўнай моладзі. Затым – двухгадовы Аршанскі настаўніцкі інстытут. Завочна скончыў фізіка-матэматычны факультэт Магілёўскага настаўніцкага інстытута. Працаваў у заходніх раёнах Беларусі.

     - Працаваць было няпроста. – працягвае настаўнік. - Многа было пераросткаў. Тады ж не вучыліся ў вайну. Сядзіць дзе-небудзь у 7-8 класе, а ён ужо кавалер. Настаўніцы прыходзілі з урокаў і плакалі.  Але ў мяне заўсёды была дысцыпліна і я ганарыўся гэтым. Бывала, дзеці забаўляюцца, твораць нешта, а як пачуюць: “Халецкі ідзе!” – усе ціха сядзяць.

    Я вёў матэматыку і,  калі ішлі ўступныя экзамены,  заўсёды сачыў, як вучні здаюць мой прадмет. Многія мае вучні паспяхова паступалі, а калі прыязджалі на канікулы, прыходзілі да мяне, мы размаўлялі. Вельмі радаваўся, што яны добра займаюцца па матэматыцы і лічыў, што гэта частка і маёй працы ўкладзена. Я быў патрыётам сваёй Радзімы і мне не хацелася, каб мае словы не проста, як пусты вецер, недзе зніклі, а паўплывалі на вучня. Мае вучні разумелі, што значыць быць дысцыплінаваным. Вучню  патрэбна ведаць, як ён павінен паводзіць на ўроку і што ён павінен рабіць.

   Восем  гадоў свайго настаўніцкага стажу Георгій Афанасьевіч зарабіў у Даматканавіцкай сярэдняй школе Клецкага раёна. Туды праз некаторы час, папрацаваўшы да таго дзесьці ў брэсцкай вобласці, прыехала на працу і яго будучая жонка, Яўгенія Іванаўна . На той час ёй было ўжо 25 гадоў, яму - 32. Маладыя людзі вырашылі аб’яднаць свае лёсы. Яўгенія запрасіла Георгія ў Нясвіж.

     Георгій Афанасьевіч успамінае:

- Прыехалі ў Нясвіж, схадзілі ў парк. Сядзелі на ўскрайку возера ад парка. Мне так спадабалася! Прыгожа так кругом. Думаю, мусіць, я тут і затрымаюся, і застануся. І пасля, калі прыйшлі дадому, я падышоў да мамы Яўгеніі Іванаўны і папытаў, ці магу я стаць мужам яе дачкі?

Яна згадзілася і мы распісаліся.

    У Даматканавічах на той час была вельмі добрая школа. Многія вучні -  з дзіцячага дома. Школьнікаў было многа, нават па два-тры паралельныя класы. Але дзеці паспяхова паступалі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Дырэктар, Уласенка Сяргей Дзямідавіч, філолаг па адукацыі, вельмі ўважліва адносіўся да настаўнікаў, быў чалавекам добрым, меў тонкае пачуццё гумару. І праца ў школе ішла, бо кожны настаўнік быў у адказе за веды, якія даваў.

 - Наш вучань з Даматканавіч, Пётр Кухарчык, -  далучаецца да размовы Яўгенія Іванаўна, - быў рэктарам БДПУ імя Максіма Танка.

Матэматыку ў яго выкладаў Георгій Афанасьевіч.

   Праз гады настаўнік і вучань  сустрэліся ля вечнага агню і помніка Савецкаму салдату  ў Нясвіжскім парку . Абняліся, пацалаваліся.  Вучань Халецкіх на  той час быў ужо доктарам фізіка-матэматычных навук.

     Успомніўся настаўнікам і Міхаіл Паляшчук, ураджэнец Даматканавіч, залаты медаліст,  які скончыў Ленінградскі караблебудаўнічы інстытут. Ён спускаў на ваду першы ледакол.  А вучань па-прозвішчы Лук’янчык пайшоў працаваць на фабрыку “Луч”. Ён казаў:

- Яўгенія Іванаўна, першыя самастойна зробленыя басаножкі, будуць Вашы.

Пасля Даматканавіч былі школы нашага раёна, а пасля многія гады Халецкія выкладалі ў Нясвіжы.

    Вучні не забываюццая сваіх настаўнікаў, часта іх наведваюць. Першых прыцягвае  ў дом па вуліцы Новай вялікая чалавечнасць педагогаў Халецкіх, непадробная цікавасць да іх жыццёвых дасягненняў. А настаўнікі проста не перасталі быць настаўнікамі нават тады, калі сталі пенсіянерамі, і зараз, калі ўжо многія іх вучні дасягнулі пенсійнага ўзросту. Як для бацькоў, дзеці застаюцца дзецьмі ў любым узросце, так і ў Георгія Афанасьевіча і Яўгеніі Іванаўны няма “былых” вучняў.  

    Я папрасіла Георгія Афанасьевіча, сказаць штосьці важнае для сённяшняй моладзі, на што настаўнік адказаў:

- Я патрыёт сваёй Радзімы. Быў, ёсць і застануся ім да канца сваіх дзён. І пагэтаму я жадаю, самае галоўнае, каб яны, маладыя людзі, таксама засталіся патрыётамі сваёй Радзімы. Каб не цягнуліся проста за нейкай пасадай ці асалодамі, але найперш спыталі сябе: што я магу, што я зрабіў на гэтай пасадзе для дзяржавы. Тады можна супакоіцца, калі ты па-сапраўднаму выконваеш абавязкі грамадзяніна сваёй краіны. Трэба быць сапраўдным спецыялістам у сваёй справе, каб з тваіх рук выйшла нешта якаснае, каб яно працавала, каб можна было спадзявацца на гэта прыстасаванне ці нейкі іншы вынік тваёй працы.

Спытала я і пра тое,  як маладым людзям найлепш будаваць сямейнае жыццё, што браць за аснову.

- Які б у цябе характар не быў, - лічыць Георгій Афанасьевіч, - неабходна, каб у цябе склаліся сямейныя адносіны так, што трэба верыць адзін аднаму, паважаць адзін аднаго, клапаціцца адзін аб адным, перажываць за стан здароўя. Бо лепшага сябра, чым жонка для мужа, ці муж для жонкі, ты не знойдзеш. Трэба, каб у сям’і было ўзаемапаразуменне, згода ва ўсім, клопат адзін аб адным. Калі гэта ёсць, сям’я атрымаецца, будзе існаваць. І дзеці будуць добрыя. А калі гэтага няма, дзеці пасля таксама стануць дрэннымі жонкамі ці мужамі: яны як бы і ў сабе не ўпэўненыя, і другому не вельмі шмат чаго жадаюць.  

     Кожны па-свойму ацэньвае жыццёвыя дасягненні. Для Георгія Афанасьевіча – гэта, найперш, яго моцная, надзейная сям’я, любімая жонка, дочкі Марына і     Наталля, тры ўнукі і тры праўнучкі, якія вельмі добра засвоілі урокі сваіх мудрых бацькоў, дзядулі і бабулі. І мы, паважаныя чытачы, таксама павучымся ў іх шчырасці, любові, адказнасці перад людзьмі і перад Радзімай.

 

      Валянціна Шчарбакова

                                 Сорак дзён і цэлая вечнасць.

 

     Для Бога ўсе дні роўныя. Зімы, вёсны, лета ці восень. Галоўнае тое, колькі дабра зрабіў чалавек у дні, яму адмераныя, якія Богам ашчадна палічаны. Каму шчодра, каму крыху меней, а каму і зусім скупа. Так, не паспеўшы набрацца моцы, збіраецца чалавек ў вечнае падарожжа.

    У сям'і Халецкіх былі дні асаблівыя. Напрыклад, 3 лістапада святкавалі дзень нараджэнне гаспадара, Георгія Афанасьевіча. У розныя гады – па-рознаму. Ранней – з дзіцячымі падарункамі, калі-нікалі, на юбілеі, з тостамі і пажаданнямі ад сяброў, пазней – зноў жа з дзіцячымі падарункамі, але дарылі іх ўжо праўнучкі. Да іх далучаліся дзеці, суседзі, блізкія людзі. І ўсім было радасна.  Але шчасце, на жаль, вечным не бывае. 2 лістапада 2016 года  шчасце стала толькі памяццю, бо Георгій Афанасьевіч пайшоў з гэтага свету.  А 3 лістапада ўсе, хто ведаў ветэрана і інваліда Вялікай Айчыннай вайны, ганаровага грамадзяніна горада Нясвіжа, настаўніка   прыйшлі, каб развітацца з ім назаўсёды. Сумныя, усхваляваныя  прамовы на могілках, апошнія стрэлы як дань пашаны абаронцу сваёй зямлі. А пасля апошняя вячэра, якраз 3 лістапада, у дзень нараджэння. І так многа добрых слоў, цудоўных успамінаў.

     Сяджу за памінальным сталом, а ў думках вяртаюся на дваццаць з лішкам гадоў назад. Я збіраюся стаць студэнткай Нясвіжскага педвучылішча. Ранней  не было такой лагоды, як паступленне па балу атэстата, трэба было здаваць уступныя іспыты па беларускай мове і матэматыцы. Першы эзамен быў ужо за плячыма, наперадзе чакала матэматыка. У трэцяй школе заўсёды былі добрыя настаўнікі, але некаторыя тэмы па матэматыцы мне не даваліся…

     Да аўтобуса было доўга і я зайшла ва ўнівермаг. Якую сукенку апрану на 1-е верасня, калі паступлю? І… ўхапілася за адну і тую ж разам са сваёй настаўніцай, Яўгеніяй Іванаўнай Халецкай. Ніякага дзіва – густы выхоўвала ў нас яна. Пра сукенку, канечне ж, забыліся, узрадаваліся сустрэчы, бо ўжо парадкам не бачыліся. Я расказала пра паступленне.

- Так прыязджай да нас, - кажа Яўгенія Іванаўна. – Георгій Афанасьевіч з табой пазаймаецца.

     На наступны дзень я адправілася да настаўнікаў. Думала, што на гадзінку. Георгій Афанасьевіч сеў на калодку пад яблыняй, побач на нешта села я. І стаў ён тлумачыць незразумелае, паўтараць, здавалася , вельмі вядомае. І так да вечара. Калі-нікалі мянялася месца «дыслакацыі», займаліся за садовым сталом, у доме і так усе дні да экзамена. Дадому ад'язджала на апошнім аўтобусе, у 21.30. Усе, што было незразумелым за гады навучання ў школе, стала зразумелым пад той яблыняй. Матэматыку здала на выдатна і паступіла…

    Вяртаюся ў рэальнасць.

- Матэматыка Халецкага была зразумелая для ўсіх, - кажа былы дырэктар педвучылішча Віталій Канстанцінавіч Раманчук.

  І з ім ніхто не спрачаецца. Кожны, хто вучыўся ў Георгія Афанасьевіча, паспытаў гэта на сабе.          

     Міхаіл Уладзіміравіч Сарычаў успомніў, як неяк папытаўся, чаму Геогій Халецкі абраў менавіта настаўніцкі шлях.

- Пасля вайны сірот засталося многа, дзеці пазбавіліся сваіх бацькоў і я хацеў вучыць іх, каб добрымі людзьмі сталі.

     І Георгій Афанасьевіч вучыў не толькі матэматыцы. Многія ішлі да яго ў нейкія складаныя моманты жыцця, каб папрасіць парады, разам пашукаць выйсця з цяжкага становішча.

      Былы вучань Халецкіх, Ігар Антонавіч Ажгірэвіч, па прафесіі слесар-рамонтнік. Рукі ў яго спрытныя, здатны ён да ўсякай працы, але былі моманты, калі парады настаўніка па гаспадарцы вельмі дапамагалі. Вучыў Георгій Афанасьевіч як  сад даглядаць, упраўляцца з садовым інструментам. І парады жыццёвыя таксама даваў.

- Зраблю як раіць Георгій Афанасьевіч, усё дабром заканчваецца, - гаворыць Ігар Антонавіч,  – І я таксама стараўся дапамагчы настаўнікам. Халецкі абавязкова паглядзіць, як зрабіў. Працай  маёй заўсёды  быў задаволены.

    Георгій Афанасьевіч быў задаволены ўвогуле ўсім. Сям'ёй, працай, калегамі, суседзямі. Ніколі ні ў кога нічога не прасіў. А мог бы, як ветэран. І яго б абавязкова паслухалі. Але найчасцей слухаў ён. Нікога без дапамогі не пакідаў.  Ніколі не адмовіў, калі мы запрашалі яго ў бібліятэку падзяліцца ўспамінамі пра перажытыя гады ліхалецця, наведваў школы, раённыя святы. У бібліятэку ён не прыйшоў толькі аднойчы, у маі 2016-га.

    А крыху больш, чым  з год таму да яго заехаў намеснік начальніка аддзела ідэалогіі,  культуры і па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама,  старшыня грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Міхаіл Міхайлавіч Мацэль з фатографам Святланай Польскай. Збіраліся ехаць недзе на сустрэчу. Быў пачатак мая. Хораша  цвілі вішні ў садзе Халецкіх. Ад адной застаўся спілаваны камель, але ад яго адыходзілі маладыя пасынкі. Яны таксама цвілі.

- Вось і я, як гэты камель, - Георгій Афанасьевіч пастукаў палачкай па дрэве,  -  сваё аджыў. Колькі гадоў назад папрасіў вучняў, каб спілавалі старую вішню. Але паглядзіце, колькі пасынкаў. Так і ў мяне: жыццё набліжаецца да свайго заходу, а пасынкаў у мяне многа: дзеці, унукі, праўнукі, вучні…

     Святлана зрабіла здымак і яны паехалі туды, дзе іх чакалі.

  Зараз на дварэ  зіма. Сыпле снег, замятае вуліцы і завулкі. Цёплай коўдрай ухутаны мясцовыя могілкі, нібыта для таго, каб сагрэць усіх, хто там спачывае, нават тых, каму на гэтай зямлі было холадна. Але зіма не вечная. Не паспеем азірнуцца, як прыйдзе вясна. Зноў расцвітуць вішні, пасаджаныя настаўнікам, а з імі парасткі і пасынкі, нагадваючы пра тое, што тут, на зямлі, жыццё мае толькі пачатак. Працяг жа яго ў Бога. Таму не будзем лічыць дзён, будзем памятаць пра тое, што дабрыня таксама не памірае. Яна жыве ў памяці людзей, якім яна была падаравана і адгукаецца ў іх сэрцах малітвай:

«Супакой, Госпадзі, душу памерлага раба твайго Георгія і даруй яму вечную памяць».

                                                               

Ганна Ярмаліцкая ( Кунаш)

 

                           ***

                    Халецкому Георгию Афанасьевичу, ветерану Великой отечественной войны  посвящается

 

Посчастливилось как-то в гостях побывать

У учителя старого, у ветерана

Той суровой войны, от которой у нас

Никогда не затянется памяти рана.

В наши школьные годы, лет 40 назад

Мы учили историю, фильмы смотрели

О героях-солдатах, о подвигах их,

Сколько боли и горя они претерпели.

Наш учитель (у нас математику вё0

Нам рассказывал часто о службе военной.

Он на фронт в 18 под пули ушел,

Чтоб фашизм на земле победить непременно.

Он прошел всю войну, много горя хлебнул,

Много тяжких ранений на долю досталось.

И осколки сидят, позабыть не дают,

Будоражат, волнуют пришедшую старость

Вспоминает солдат-фронтовик тех друзей,

Что сквозь годы навек молодыми остались,

Слышит гул самолётов и свисты катюш…

( По привычке, по звуку они отличались).

Я сидела и слушала долгий рассказ,

Не стереть, не забыть этих воспоминаний.

И в наказ от учителя молодым –

Мир беречь, жизнь ценить –

Остаётся за нами.

А ему в день Победы хочу пожелать

Побеждать все недуги, быть годам неподвластным,

Еще в здравии в гости внуков, правнуков звать,

Ведь огромным трудом завоёвано счастье!

 8.05. 2014 г.

 

 

Аб чым маўчыць курган


… Яны заўсёды вабілі вока: прыгожыя, статныя, працавітыя. Людзі кажуць, што былі вельмі добрай парай. Адно шкада, што не даў Бог дзетак ім.

     Пётр Іосіфавіч Жук быў выдатным сталяром. У роднай вёсцы Чанавічы яго ўсе паважалі. За што ні возьмецца – усё зробіць. Стол змайструе ці дзверы, церніцу, акно. А якія ладныя атрымліваліся лавачкі! Яму да пары была і жонка Малання Данілаўна . Гаспадыня старанная ды акуратная. Вельмі любіла ткаць. Мела добры густ, куфар быў паўнюткі ўсялякага дабра.

     Пасля таго, як Пётр раздзяліў з братам бацькоўскую зямлю, яму засталася невялікая дзялянка каля самага Сіпаўскага лесу з боку в.Чанавічы. Потам ды мазалём зарабляўся кожны рубель. Але Пётр Іосіфавіч работы не баяўся. Пабудаваў новую хату, абзавёўся гаспадаркай, а калі падгадаваў каня і кароўку – стала лягчэй.

      Даводзілася часта і брату дапамагаць, Георгію. Праўда, яму пашчасціла больш: у сям’і раслі трое дзетак. Вясёлы і гаваркі Георгій прыцягваў сваёй абаяльнасцю і гумарам. Да таго ж, удалы быў каваль. Разам з памочнікам рабілі розныя сельскагаспадарчыя прылады і інструменты, рамантвалі павозкі , падкоўвалі коней. А калі была вольная гадзіна ці свята якое, любіў спяваць народныя песні. Прыгожы быў чалавек, таварыскі, таму і выбралі яго землякі старшынёй Ланскага сельскага Савета.

       Цяжкі час выпаў на долю гэтых людзей. У памяці захаваліся рэвалюцыйныя хваляванні, змены ўлады , падзелы зямлі , рэпрэсіі. А так хацелася жыць ціха і мірна, працаваць на сваёй зямельцы, гадаваць дзетак. Але лёсам былі наканаваны новыя выпрабаванні.

      Вайна… Яна прыйшла на Ланскую зямлю ў першыя дні. Прыйшла са слязьмі і горам, забрала спакой і будучыню. Георгій Іосіфавіч, як старшыня сельсавета, сабраў невялікую групу вяскоўцаў–добраахвотнікаў. Запрог свайго каня, і невялікім атрадам далучыліся да Чырвонай Арміі, каб абараняць Радзіму ад нямецка–фашысцкіх захопнікаў. Тым часам Пётр вельмі цяжка перажываў усе гэтыя падзеі. З маленства хворы на лёгкія , ён не пайшоў на фронт. Мужчын у вёсцы засталося мала, а трэба было даглядаць палетак, рыхтавацца да зімы.

     Што давялося перажыць людзям у першыя гады выйны – не перакажаш… Хіба можна словамі перадаць боль, як ледзянела душа, калі ў хату заходзілі фашысты, як гарэлі хаты, як галасілі над “пахаванкамі”. А гэты бясконцы страх… І , нібы сабачы брэх, разляталася па вёсцы нямецкая гаворка.

     З усталяваннем нямецкай улады жыццё стала невыносным. Нярвовае напружанне і старыя хваробы моцна падкасілі здароўе Пятра. Падазронасць, павышаная ўвага з боку немцаў і паліцаяў адчувалася на кожным кроку. Усе добра ведалі, што родны брат П.І. Жука – старшыня сельсавета, ды яшчэ і хата стаіць пры лесе.

      1944 год… Чым больш набліжалася лінія фронту, тым мацней лютаваў фашыст. Ад паліцаяў не было спасу. Чалавечае жыццё нічога не каштавала… Ішоў чацвёрты год вайны.

      Пётр касіў каля лесу, калі аднойчы з гушчару выйшлі партызаны. Сярод іх былі знаёмыя мясцовыя мужчыны. Яны ціха пагаварылі і зніклі. Пазней некалькі разоў забягалі ўночы. Ад партызанаў Пётр Іосіфавіч даведаўся, што яго брат знаходзіцца ў Бабруйскім канцлагеры, які размешчаны ў старой крэпасці.

       Для сваіх салдат Малання Данілаўна забірала перадачы: адзенне, бялізну, ежу. Чырвонаармейцы наведваліся ўсяго некалькі разоў, на некалькі хвілін і адразу знікалі. А днём усё часцей наязджалі немцы. Каня і карову яны ўжо даўно забралі. І цяпер лазілі па пустым двары, шукаючы новай здабычы.

      Чырвоная Армія падыхлдзіла ўсё бліжэй. Вясна… У паветры  павеяла перамогай. Немцы ўцякалі, але тут іх было яшчэ многа, на некалькіх машынах са Снова прыехалі паліцаі. Асабліва выдзяляўся нейкі Санька (відавочцы добра не памятаюць: ці гэта было імя, ці прозвішча). Пад яго кіраўніцтвам уся банда заехала на двор да Пятра і Маланні Жук. Паліцаям нехта данёс, што гэта сям’я дапамагае партызанам. Немцы аблазілі ўвесь падворак і пайшлі ў хату… Людзі ўспаміналі, што мужа і жонку вывелі на двор і там моцна білі. Доўга здзекаваліся. Якімі ж нелюдзямі трэбы быць, каб у жывога чалавека паперабіваць рукі ў многіх месцах, павыбіваць вочы, адбіць усё жывое. Калі пакалечаныя партызаны гублялі рэшткі прытомнасць, немцы, мабыць для ўпаўненасці, з аўтаматаў прастрэлілі ім грудзі.

      Санька лютаваў. Нібы мала праліў крыві землякоў, дык яшчэ забараніў каму–небудзь пад пагрозай жыцця падыходзіць да забітых. А яшчэ загадаў, каб не хавлі на могілках.

      На другі дзень паліцаі зніклі.

      Пасля гэтай падзеі ўсе жыхары вёскі Чанавічы былі ў нейкім аняменні, у шоку, моцна шкадавалі загінуўшых, аплаквалі.

      Пляменніца Пятра Іосіфавіча – Лідзія Георгіеўна Еўтух – успамінае:

 - Як толькі паліцаі паехалі, людзі павыломлівалі дошкі з падлогі ў асірацелай хаце. Збілі шырокую труну. Пахавалі Пятра і Маланн. На ўскрайку вёскі Чанавічы, у мястэчку пад назвай “Курганне”. Тут, пачынаючы недзе з 17 стагоддзя , вяліся захаванні салдат мінулых войнаў, дзе знайшлі спакой і мужныя патрыёты Радзімы.  

      Кожны  год, калі надыходзіць вясна, чанавіцкія курганы буйна зелянеюць. Густыя верхавані дрэў змыкаюцца паміж сабой, утвараючы прыгожы высокі купал. Уся зямля, нібы мяккім дываном, пакрыта беленькімі пралескамі. Гэтыя курганы -  частка нашай малой Радзімы, частка гісторыі. Не трэба быць спецыялістам, каб зразумець, што ўсе захаванні маюць пэўную каштоўнасць. Тут пахаваны людзі розных нацыянальнасцей , чыноў і веравызнанняў. Аб гэтым сведчаць іх магілы. Сярод звычайных для нас, праваслаўных і каталіцкіх могілак, прыкладзеных  каменнымі плітамі, бачны высокія насыпы. Магчыма, там спачываюць татарскія салдаты. А можа і не. Аб гэтым ведае толькі стары Курган. Ведае…, але маўчыць.

       Са слоў Лідзіі Георгіешны Еўтух запісала бібліятэкар Ланскай сельскай бібліятэкі.                                                                                                      

                                                                      

                                                                      Алена Жук

                                        бібліятэкар Ланскай інтэграванай сельскай бібліятэкі
 



«ФОТО   С  ВЕТЕРАНОМ»


 

      На этом снимке члены клуба «Отрада” при Сновской библиотеке поздравляют Ивана Андреевича Серёгова с 90-летним юбилеем. Иван Андреевич - личность в Снове известная. Судите сами: бывший директор Сновской школы, отличник народного образования БССР и СССР. А ещё - просто хороший человек. Родился он в далёком 1927 году на хуторе возле д. Каменка Горецкого района Могилёвской области. Был старшим в семье из четырёх детей. В 1941 году закончил на ”отлично” семилетку. Когда началась война, забрали на фронт отца. Вдвоём с дедом они были в семье главными кормильцами. Но дед вскоре умер и вся тяжесть сельского труда легла на плечи Ивана.

      Осенью 1943 года фронт приблизился к их родной деревне. Дни и ночи гремела кононада. Однажды в деревню приехали немцы и забрали молодых ребят, в том числе и Ивана, рыть окопы. Ему чудом удалось убежать. Вскоре по дороге ехали советские танки и радости местных жителей не было предела. Иван Андреевич вспоминает, как в школу привезли киноленту “Два бойца”. Пришли все сельчане. Песню “Тёмная ночь” выучили наизусть. В марте 1944 г. семнадцатилетних допризывников вызвали в военкомат и зачислили на курсы минёров. Учил искать мины пожилой партизан-подрывник. Миноискатели были примитивными: длинные деревянные колья с железными наконечниками. Призывников разбили на две группы. В одной Иван Андреевич был за старшего. Действовали согласно карте минных полей. Конечно, было страшно. Один из минёров в соседней группе погиб. Потом молодым ребятам помогали специалисты из сапёрного батальона.

       В конце войны Ивана Андреевича мобилизовали. Судьба распорядилась так,  что он попал в учебно-стрелковый батальон в Уручье под Минском. Почти 7 лет носил  погоны. Служил в батальоне связи, в других частях. Там же, в Минске, закончил вечернюю школу и поступил в пединститут. Тогда среди студентов было много ребят в военных гимнастёрках. В институте познакомился со своей будущей женой Ольгой Ивановной и вместе они приехали работать в Несвижский район. Вся дальнейшая жизнь у Ивана Андреевича связана с д. Снов Несвижского района. Он уважаемый всеми человек. Частый гость в Сновской школе и библиотеке. А ещё наш уважаемый ветеран пишет стихи:

              Во весь голос говорил

              О любви я к Родине.

              И сегодня не забыл

              О дорогах пройденных.



Юность в сапогах

 

Воспоминания жителя г. п. Городея, записанные внучкой Инной, которая и поделилась с нами историей своего дедушки.

      Сергей Филлипович Гунько родился 8 октября 1919 года в г. п. Городея. До войны работал в сельском хозяйстве, а после, до самой пенсии - на льнозаводе. Сначала был призван на армейскую службу. Как только объявили, что фашистская Германия напала на нашу страну, всем составом ушли на фронт. Он находился в минометной батарее. При отступлении в тяжелых боях под Смоленском полк был разбит. С самолетов немцы сметали все живое с земли. Погибли почти все. Мой дедушка был сильно контужен. Это его и спасло, потому что немцы потом всех раненых расстреливали, а его посчитали мертвым. Через некоторое время он пришел в себя и пошел по полю. Встретил еще несколько человек, и все они попали в плен. У дедушки текла кровь из ушей, было очень плохо. Помощи им, конечно, никто не оказывал, а содержали в самых ужасных условиях. Постепенно он начал приходить в себя и, улучив момент, сбежал. Добрался до Вильнюса и там присоединился к польскому партизанскому отряду. Очень хотелось ему в те дни проведать своих родных, что он и сделал. Оказалось, что немцы расстреляли его отца, в армии погиб брат, два швагра. Тогда, не возвращаясь в отряд к партизанам, он пошел в военкомат, чтобы его снова отправили на фронт. И все последующие бои дедушки были местью за погибших родных.

      С 1 Белорусским фронтом дошел до Берлина. Был разведчиком. Берлин, с той стороны, с которой они в него зашли с тяжелейшими боями, весь был в руинах. Зрелище удручающее. И сразу вспомнился Смоленск, трупы солдат и самодовольные фашисты с автоматами. На поле боя остались совсем юные бойцы, мальчишки. И им тоже хотелось смешать Германию с землей. Но был приказ: после успешного боя – не свирепствовать. Уже то, что Германия капитулировала, было исполнением главного желания – отомстить. А такими, как мой дедушка, были все советские бойцы. Мстили за товарищей, за друзей, однополчан. Каждая успешная боевая операция – это был салют в их посмертную честь. Вот этого духа советских бойцов до зубов вооруженные наши враги и не могли выдержать.

      Уже чуть больше 10 лет Сергея Филипповича нет в живых, но его дети, внуки, правнуки и, конечно, земляки продолжают чтить его память… И пока мы будем помнить всех, кто прошёл через ад войны, будет жива история. И есть уверенность: если будет жива наша история, то у нас будет будущее.

                                                              

 Городейская горпоселковая библиотека



Воспоминания о войне

 

     Худницкий Виктор Яковлевич родился в деревне Бояры Несвижского района. Окончил 4 класса польской школы. До начала Великой Отечественной войны прожил в деревне со своей женой, сыном и родителями. С приходом фашистов вся жизнь изменилась, везде царили беспорядок и насилие. Ко всем нам они относились как к скотине.

     Виктор Яковлевич был призван в ряды Советской Армии с первых дней войны, прошел обучение. Вместе с другими солдатами в эшелонах отправился на фронт. Он вспоминал, как прятались от немецких бомбежек в лесу и болотах, как зверствовали фашисты при отступлении, как жгли деревни и убивали людей.

      - Бои были жесткие, мы удерживали рубежи, как могли и провели серию ожесточённых боев, проходивших с переменных успехом для обеих сторон: фашисты, имея превосходство в авиации и танках, теснили нас днем, ночью – мы их. Силы были не равны. Немцы почти непрерывно бомбили с воздуха и обстреливали артиллерийским огнем. Немцы окружили нас плотным кольцом, боеприпасы закончились. Выйти из окружения мы не смогли.

      Так Виктор Яковлевич попал в плен. Некоторое время он находился на территории СССР, а затем его переправили в Германию. Пленных было много. Помогали один одному. С жизнью в лагере связанны наиболее тяжелые воспоминания: помощь больным не оказывалась, многих убивали, слабых расстреливали, кормили один раз в три дня хлебом и водой. Условия выживания были тяжелыми, многие умирали от холода и голода. Виктор Яковлевич за время Великой Отечественной войны потерял много товарищей. И только выдержка, терпение и вера в Победу помогли дождаться дня освобождения.

      - Когда получили сообщение о Победе, все ликовали, плакали и смеялись одновременно, танцевали, поздравляли друг друга.

       После освобождения из лагеря вернулся в родную деревню и пошел работать в колхоз, где проживал со своей семьей, а семья у Виктора Яковлевича это жена, два сына и дочь. Своей силой, силой огня – пулей и снарядов они доказали, что им не страшны никакие немецкие преграды. Он гордился тем, что они выстояли и победили.

       Не стало Виктора Яковлевича 30 сентября 1998 года. Наша семья очень гордится Виктором Яковлевичем за его мужество, отвагу и преданность Родине.

 

Борисова Людмила Аркадьевна

 Библиотекарь Высоколипской интегрированной сельской библиотеки



Антонович Арсений Степанович


       Родился 27 мая 1923 года в д. Оношки Несвижского района. Тогда это была Западная Беларусь, Оношки были в составе Польши. До 1939 года учился кузнечному делу у мастера Чесновича. До войны окончил 7 классов Сновской средней школы. Демобилизация была произведена на нашей территории, когда был освобожден от немецко-фашистских захватчиков город Несвиж. Военную присягу отец принял 18 сентября 1944 года при 45-ом запасном артиллерийском полку. Участие в боях принимал в составе 293 минометного полка с октября 1944 года по май 1945 года минометчиком 160 мм минометов и выше. Это большие орудия. Я думаю, он попал в минометчики потому, что у него было неполное среднее образование. В одном расчете с ним служил его школьный друг Прокорина Михаил Васильевич, в одной батарее – его сосед Гавдур Иван Константинович. Отец рассказывал, что было очень трудно воевать, нереально трудно. Пять раз за день меняли позицию при наступлении, продвигался фронт очень быстро. А что это значит для рядового бойца? Это надо было пять раз окопаться: себя окопать, орудие и машину – полуторку, на которой перевозили миномет и снаряды. В расчете орудия было шесть человек и седьмой водитель машины.

      На его глазах погиб Гавдур Иван Константинович. Это было на подступах к Варшаве. Очень яростные шли бои. Минометы не прекращали огонь по вражеским позициям ни на минуту. Орудие разорвало, а с ним и Ивана. Он был заряжающим миномета… А дома у него остались пятеро детей, младшенькой Анютке не было и годика… Рассказывал он еще такой случай. На войне ведь все решалось быстро. И суд, и расправа. Один раз командир батареи ошибся в расчетах и минометы положили своих пехотинцев. Комбата за это комиссар растрелял перед строем бойцов без всякого суда. Суровость войны… Был у них старший лейтенант – командир батареи. Я не помню ни его имени, ни фамилии. Русский. Какой это был смелый, решительный человек! Даже шальная пуля его не брала! Папа говорил, что он в окопе бежал пригибаясь, а комбат по брустверу ходил в полный рост. Их полк остановили в 18 км. От Берлина, перенаправили куда-то. Отец был тяжело контужен. Часто со своими товарищами вспоминал Георгия Константиновича Жукова, очень уважал его, так как часто видел его на фронте, среди солдат. Авторитет Жукова, Маршала Советского Союза, среди фронтовиков был огромен. С большим интересом папа читал мемуары Георгия Константиновича «Воспоминания и размышления…»

      Был награжден медалью «За взятие Берлина» и «За победу над Германией и Великой Отечественной войне 1941 – 1945 гг.», юбилейными медалями «Двадцать лет победы в Великой Отечественной войне», «Тридцать лет победы в Великой Отечественной войне», «Сорок лет победы в ВОВ», «Пятьдесят лет победы в ВОВ». До 60-летия Великой победы отец не дожил 98 дней… Умер первого февраля 2005 года в Оношках, где прошла вся его жизнь. Папа любил землю, свой колхоз, которому по его предложению дали название «Новая жизнь». Честно и добросовестно трудился кузнецом, токарем, помощником комбайнера. В 1981 его наградили Почетной Грамотой Несвижского райкома КП Белоруссии за многолетнюю трудовую и общественную работу. Грамота подписана первым секретарем Несвижского райкома КП Белоруссии А. Бычеком.

      После войны отца приглашали поступить в артиллерийское военное училище. Но он отказался. Его тянуло домой, в родные места. Он был крестьянин, его тянула земля, любил технику, был бесконечно трудолюбив. Любил людей, никому никогда не отказывал в просьбе что-то сделать для них. С особой заботой относился к вдовам. Люди очень его уважали. Авторитет его был огромным среди односельчан. Ведь он был мастер. Что ни возьмет - все сделает. Освоил жестяную кровлю домов, много домов в округе покрыто его руками, делал оградки на кладбище. Не пил, т.е. не злоупотреблял. Только с друзьями, родными, по праздникам. Он был очень добрым. Я никогда не слышала, чтоб он ругался, никогда не видела его в гневе. Любил жену, мою маму Антонину Павловну, детей, внуков.

      У него четверо детей: три дочки и сын. Девять внуков, десять правнуков. Семья большая и дружная. Все мы помним отца, дедушку, прадедушку, любим его, гордимся им. Он для нас всех очень, очень много значит…

 

Из воспоминаний дочери Тихонко Светланы Арсеньевны




                                            

                Лёс ветэрана: радасць і смутак


    Ёсць людзі, побач з якімі цёпла. Яны нібы выпраменьваюць святло, якое мякка ахутвае цябе і гэта вызывае давер, прыцягвае да сябе. Я ўдзячна лёсу, што ведала такога чалавека  шмат гадоў.  Гэта ўраджэнец в. Салтанаўшчына  ветэран Вялікай Айчыннай вайны, былы настаўнік беларускай мовы і літаратуры Траццяк Уладзімір Паўлавіч.

   Аўтару гэтага аповеда, прыехаўшай з мужам-спецыялістам сельскай гаспадаркі па размяркаванню ў в. Салтанаўшчына, пашчасціла мець зносіны з гэтым прыгожым не толькі  знешне, але і душой чалавекам, адукаваным, вельмі выхаваным, далікатным  у адносінах да людзей, асабліва да жанчын і дзяцей. З  дня заснавання  Салтанаўшчынскай  бібліятэкі (1946), у якой я працую з 1983 года, і да заканчэння свайго жыццёвага шляху Уладзімір Паўлавіч быў актыўным чытачом. Цікавіўся ваеннымі мемуарамі, гістарычнай літаратурай, вельмі любіў творы беларускіх аўтараў, цудоўна размаўляў на роднай беларускай мове. Заўсёды прымаў ўдзел у розных мерапрыемствах, расказваў і пра свой баявы шлях. Сустрэчы і зносіны з гэтым чалавекам абагацілі не адно пакаленне.

                                                 

   Траццяк У. П., фота 1946 г.

   Маладым  юнаком Уладзімір Паўлавіч прайшоў суровымі дарогамі вайны. Ваяваў у Польшчы, ва Усходняй Прусіі, дзе былі жорсткія баі  і маладога артылерыста параніла. “Нашы атакавалі цагляны завод у Прусіі, які немцы абаранялі, а потым узарвалі дамбы, усё заліло і давялося ісці па пояс у ледзяной вадзе. Два разы атакавалі байцы варожае ўмацаванне, шмат загінула чырвонаармейцаў. Але ахвяры былі апраўданы, на трэці раз удалося зламаць супраціўленне фашыстаў” – расказваў Уладзімір Паўлавіч. Пасля таго бою ён апынуўся  ў шпіталі, а потым быў накіраваны на курсы санінструктараў. У 1945 годзе салдат дайшоў да Кёнігсберга, дзе таксама былі нялёгкія баі. Адважны франтавік атрымаў заслужаныя ўзнагароды: медалі “За ўзяцце Кёнігсберга” і “За баявыя заслугі”, ордэн Айчыннай вайны 2 ступені”, пяць падзяк галоўнакамандуючага І.В.Сталіна (апошнія ў вайну цаніліся высока). З вайны прывёз Уладзімір Паўлавіч трафей – скрыпку. З ёю ён не развітваўся ўсё жыццё. У мірны час не толькі выкладаў у школе беларускую мову і літаратуру, але і вёў урокі спеваў, кіраваў школьным харавым калектывам. А на брыльянтавым вяселлі, што  яны адзначалі з Марыяй Паўлаўнай, з якой годна і прыгожа пражылі сваё сямейнае жыццё, Уладзімір Паўлавіч парадаваў сваіх сваякоў і сяброў цудоўнай і шчымлівай мелодыяй любімай скрыпкі.

                                                                                                                                                             

         Брыльянтавае вяселле, 2009 год                        

   З Марыяй Паўлаўнай, якая таксама ўсё жыццё прысвяціла настаўніцкай працы – выкладала гісторыю, выхавалі дзве дачкі – Людмілу і Галіну. Абедзве дачкі закончылі музычную школу ў Нясвіжы. Галіна працягвала вучобу ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі па класу фартэпіяна, нейкі час працавала дырэктарам адной з музычных школ г.Мінска. Па сямейным абставінам Галіна Уладзіміраўна выехала на пастаяннае месца жыхарства ў герцагства Люксембург, узначальвае там прыватную  музычную школу. Яе дзеці таксама звязаны з музыкай. Сын Аляксей, унук Уладзіміра Паўлавіча, тры разы быў пераможцай музычных конкурсаў саксафаністаў, закончыў два курсы кансерваторыі ў Мінску, затым атрымаў музычную адукацыю ў каралеўскай кансерваторыі ў Бельгіі. Працуе дырыжорам аркестра ў Люксембургу, выкладае ў музычнай школе. Дачка Алексея, праўнучка Уладзіміра Паўлавіча, таксама вучыцца музыцы і грае на той самай трафейнай скрыпцы. Дынастыя музыкантаў працягваецца. Як і настаўніцкая. Бо старэйшая дачка, якая жыве ў г.Бяроза, ўсё жыццё працавала настаўніцай, выкладала фізіку.

   Вайна пакінула  глыбокі след у жыцці Уладзіміра Паўлавіча. Акрамя старых баявых ран да самага заканчэння жыццёвага шляху  так і не загаілася  душэўная рана  - у лютым 1945 года ў баях за Прусію ва ўзросце 23- гадоў загінуў яго родны брат Антон.

   Хочацца падзяліцца і сваімі асабістымі успамінамі пра гэтага чалавека з прыгожай душою. Уладзімір Паўлавіч вельмі любіў кветкі. На пачатку нашага сямейнага жыцця мы з мужам здымалі кватэру побач з яго домам і я памятаю тую палаючую плантацыю цюльпанаў. Такой колькасці кветак не было ні ў кога з вёскі. Мы з мужам, маладыя і гарачыя часам спрачаліся, не саступалі адно аднаму. І вось аднойчы, калі я ўжо некалькі дзён зацята маўчала, муж прыйшоў дадому з вялікім ахапкам цюльпанаў. І потым прызнаўся, што гэта Уладзімір Паўлавіч параіў яму ўлагодзіць мяне кветкамі. Праз кветкі, сказаў ён, жанчына многае даруе.

   Пакінуў гэты свет Уладзімір Паўлавіч 9 студзеня 2011 года ва ўзросце 86 гадоў. Апошні раз прагрымелі збройныя залпы, развітваючыся з Салдатам. Усё яго жыццё – прыклад  высокай маральнасці, чалавекалюбства і мужнасці. След, які  пакінуў на зямлі Траццяк Уладзімір Паўлавіч застаецца добрым і светлым успамінам пра Ветэрана, Настаўніка, Чалавека.

                                                                         Алена Верамчук


 

У баі не чуў ён болю


 

      Як і многіх іншых жыхароў Заходняй Беларусі, Міхаіла Дзмітрыевіча Гацілу забралі ў армію ў 1944-м. Яму пашчасціла вярнуцца жывым у роднае Малева.

     Праўда, атрымаў на фронце асколачнае раненне ў нагу. І медаль “За адвагу”.

    Медаль гэты – цяжкі, цёмна-шэры, нібы абкураны дымам той страшнай вайны, і цяпер, як найвялікшая рэліквія, захоўваецца ў хаце ветэрана.

      А пачаліся ваенныя будні радавога Гаціны ў ліпені 1944-га. Спачатку ён трапіў у Банск у запасны полк. Там тры месяцы неабстраляных навабранцаў вучылі вайсковай справе. Затым накіравалі ў Польшчу, у Люблін. Менавіта тут, на польскай зямлі, у складзе 1-га беларускага фронту, Міхаіл Дзмітрыевіч атрымаў першае баявое хрышчэнне як мінамётчык. Было гэта ля Віслы, у снежні.

      Пакуль ішлі пехатой, мімалётныя разлікі неслі на сваіх спінах усё, неабходнае для бою: адзін салдат – сам мінамёт, другі – падстаўку пад яго, трэці – лафет. Міхаіл Дзмітрыевіч цягнуў на сабе падстаўку. Важыла яна ні многа, ні мала: 22 кілаграмы. Калі селі на павозкі, стала лягчэй. Вораг адступаў па 30-40 кіламетраў у дзень.

    -Да 26 красавіка, пакуль ваяваў, - успамінае ветэран, - не прыходзілася адпачываць, хіба трошкі у зямлянках. Мы іх капалі, калі фашысты пачыналі больш упарта супраціўляцца.

    Перамога станавілася ўсё бліжэй. Але нават прырода не пашкадавала будучых пераможцаў. Маразы даходзілі да 24 градусаў. Яны час ад часу змяняліся адлігай, і гэта было яшчэ горш: шынялі намакалі, на іх наліпаў пясок, і месіва потым ізноў замярзала так, што шынель рабіўся падобным на панцыр.

     Але ж не гэтыя “бытавыя” нязручнасці былі самым страшным. Горшым было пастаяннае суседства са смерцю: выбухі, стрэлы, гібель сяброў. Фашысты імкнуліся нанесці савецкім войскам як мага большы ўрон. Міхаіл Дзмітрыевіч асабліва моцна адчуў гэта ў апошнім баі, у якім ён удзельнічаў. Было 26 красавіка 1945 года на подступах да Берліна, каля невялікага гарадка. На той час, пасля пераправы праз Одэр,

       Яго перавялі з мінамётчыкаў у аўтаматчыкі.

     У той дзень фашысты ізноў пачалі супраціўляцца асабліва моцна. Выбіць іх з пазіцый з налёту не ўдавалася. Нашым трэба было акопвацца і рыхтавацца да цяжкага бою. Міхаіл Дзмітравіч з некалькімі сябрамі папоўз капаць траншэю камандзіру палка. Аднаго з іх адразу параніла. Затым радавому Гацілу было загадана ахоўваць камандзіра палка ў ліку груп аўтаматчыкаў. Такім чынам, 24-м нашым салдатам супрацьстаяла сотні немцаў. Сілы былі няроўныя. На вачах Міхаіла Дзмітрыевіча паранілі аднаго баявога таварыша, забілі другога. На дапамогу сваім падышоў танк, але немцы хутка запалілі яго фауст-патронам. За танкам прыбыла танкетка. Ёй удалося знішчыць асноўныя агнявыя кропкі праціўніка. Тут падаспела папаўненне, і пяхота перайшла ў наступленне. Было забіта з паўсотні немцаў. У тым баі Міхаіл Дзмітрыевіч вызначыўся і па рэкамендацыі камандзіра палка падпалкоўніка Сцяпанава быў узнагароджаны медалём “За адвагу”.

       Аднак паваяваць далей і ўвайсці ў Берлін яму не ўдалося. Калі немцы пачалі ўцякаць, Міхаіл Дзмітрыевіч узрадаваўся, што нашы вось-вось возьмуць гэты горад, і кінуўся бегчы адным з першых. І тут непадалёк разарваўся варожы снарад, правую нагу пранізалі асколкі. Збольшага перавязаўшы раны, ледзь не стаўшы ахвярай снайпера, які адстрэліў абцас бота на здаровай назе, Міхаіл Дзмітрыевіч працягваў бой. Мусіць, гэта быў той самы выпадак, калі чалавек не чуе болю.

      Затым быў медсанбат. Дзе яму зрабілі аперацыю без наркозу. Потым шпіталь у Познані. Там салдат перанёс яшчэ адну аперацыю. Ваенныя ўрачы зрабілі ўсё, каб ён не застаўся без нагі. і, на шчасце, гэта ім удалося.

      А са ста пяці баявых таварышаў Гацілы, з якімі ён уступіў у сво першы бой на Вісле, дайшлі з ім жывымі да таго красавіцкага бою толькі сем. Астатніх замянілі новыя салдаты…

     Вось такая цана нашага сённяшняга мірнага жыцця… І забываць аб гэтым нельга ніколі, і нікому.

Соф’я Любанец

 

 

Они отстояли мир

 

     На очередном заседании библиотечного клуба «Театр книги» Заозерской сельской библиотеки Силич Ульяна, учащаяся 7 «А» класса ГУО «Несвижская гимназия», рассказала историю военной жизни  своего прадедушки:

 

                                                                  

 

      «Дедушка моей мамы, Жуковский Николай Власович, пошёл на войну в возрасте двадцати лет. Родился мой прадедушка Николай в деревне Космовичи Несвижского района. Семья была большая - отец, мать, две дочери и четыре сына. Прадедушка работал кузнецом в колхозе. Моя бабушка, дочь Николая Власовича, рассказала мне, что её отец по собственному желанию пошёл защищать родную землю от врага. Он воевал на Западном фронте, вступил в ряды армии рядовым, а закончил сержантом. В период военных операций часто находился на передовой линии огня, участвовал в освобождении от фашистских захватчиков родного города Несвижа. Во время проведения Кёнигсбергской операции в Германии Николай Власович был ранен в ногу. Однополчане вывезли его в Смоленск, где и встретил  прадедушка Победу.

      Вот уже 75 лет наш народ не слышит разрывов бомб и снарядов. Это большое счастье! В этом, я считаю, есть заслуга моего прадедушки и многих-многих воинов, которые отстояли мир, часто ценой собственной жизни. Я горжусь своим прадедушкой! Помню и благодарю его за счастье жить в мире, за чистое небо над головой.»

                                      Силич Ульяна

          

      Алексей Львов, учащийся 7 «А» класса ГУО «Несвижская гимназия» рассказал одноклассникам о своих прадедушках. Его история такова:

                              

 

      «У меня оба прадедушки воевали на фронтах Великой Отечественной войны. Прадедушка Попок Петр Павлович, 1909 года рождения, был мобилизован на фронт в июле 1944 года, служил в звании рядового. Он был стрелком в составе 346 стрелкового полка. В августе 1945 года был ранен и демобилизован из армии в сентябре этого же года. За время службы был награждён медалями «За взятие Кёнигсберга», «За Победу над Германией». В 1085 году награждён Орденом Отечественной войны второй степени. Умер 21 октября 1984 года.

            

        А ещё я хочу поведать всем о прадедушке Колесникевиче Владимире Игнатьевиче, 1912 года рождения. Это отец моего дедушки Валентина. Он был мобилизован на фронт в августе 1944 года и закончил службу в ноябре 1945. Прадедушка был понтонер - строил понтонные мосты через реки. Служба была очень тяжёлая, но мой прадедушка был смелым и отважным солдатом. Об этом свидетельствуют его награды - медали «За боевые заслуги», «За отвагу», «За освобождения Варшавы», «За взятие Берлина», «За Победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941-1945 годов». Ещё мой прадедушка получил за время военных действий шесть благодарностей Верховного Главнокомандующего Маршала Советского Союза товарища Сталина, которые вручил герой Советского Союза подполковник Тихонов и одну благодарность от Маршала Советского Союза Жукова. В 1985 году получил Орден Великой Отечественной войны второй степени. Умер прадедушка 16 июля 1992 года.

      Вся наша семья хранит память о наших прадедушках. Каждый год 9 мая мы приезжаем на могилы и возлагаем цветы. Я очень горжусь своими прадедушками, которые завоевали нам мир и свободу!»

 

Алексей Львов