РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
{gallery}../main/afischa18:540:800:0:2{/gallery}
https://nesvizhlib.by/index.php/ru/1099-tydzen-rodnaj-movy#sigProGalleria233fe63b54
20.02.2020
«Ключ ад Вялікай Каштоўнасці»
Сустрэча з Кацярынай Хадасевіч-Лісавой і прэзентацыя кнігі
Сёння да нас завітала Кніжная Фея - сучасная беларуская пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая, стваральніца чароўных гісторый для дзяцей. Юныя чытачы нашай бібліятэкі ўжо знаёмыя з яе незвычайнымі кнігамі: «Казкі Сіняй падушкі», «Вухуцік. Васільвася», «Касмічная адысея хлопчыка Стасіка», «Канікулы з прыгодамі», «Казкі сівой даўніны», «Таямніца незвычайнай школы» і іншымі. Новая кніга “Ключ ад Вялікай Каштоўнасці”, якую прэзентавала таленавітая пісьменніца для вучняў 4-ых класаў ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Нясвіжа” і 7 класа ДУА “Нясвіжская гімназія” зачаравала прысутных. Яе не давядзецца, як звычайна, чытаць старонка за старонкай. “Ключ ад Вялікай Каштоўнасці” – гэта кніга-квэст, кніга-падарожжа, кніга-гульня. Чытачам самім належыць выбраць, адкуль пачаць і куды перамяшчацца. На ўсім шляху неабходна збіраць артэфакты, а ў фінале самыя настойлівыя і ўважлівыя атрымаюць заслужаную ўзнагароду.
Мерапрыемства прайшло ў форме квэста. Дзеці з задавальненнем падарожнічалі па Ведзьмінаму балоту, Злавеснаму лесу і Таямнічаму возеру. Выконваючы заданні правяралі сваю рашучасць і смеласць. Сустрэча атрымалася вельмі цікавай, насычанай, па-сапраўднаму шчырай і вясёлай. Кацярына Станіславаўна ў гульнявой форме распавяла школьнікам пра сваю творчасць, пазнаёміла хлопцаў і дзяўчат са сваімі казкамі: разам з пісьменніцай да нас завіталі Вухуцік і Пухлік. Незвычайныя героі разам са сваёй стваральніцай падарылі юным чытачам мора эмоцый і добры настрой.
Выказваем падзяку спадарыне Кацярыне за цудоўнае мерапрыемства і ад шчырага сэрца жадаем рэалізацыі ўсіх задуманых творчых планаў. І з нецярпеннем чакаем новых сустрэч!
Отдел библиотечного маркетинга совместно с отделом по работе с детьми
Несвижской центральной районной библиотеки имени Павла Пронузо
https://nesvizhlib.by/index.php/ru/1099-tydzen-rodnaj-movy#sigProGalleria356f0fed5c
15.02.2020 г. – 24.02.2020 г.
«Да кніжных скарбаў дакраніся», «Смак роднай мовы» -
выставы ў рамках Тыдня роднай мовы.
https://nesvizhlib.by/index.php/ru/1099-tydzen-rodnaj-movy#sigProGalleriab0c7123a26