РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

29.05.2025

Гадзіна памяці ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, ганаровага грамадзяніна горада Нясвіжа, мітрафорнага протаіерэя

Дзімітрыя Пятровіча Хмеля

“Пастыр добры зямлі нясвіжскай”

Па благаславенні благачыннага нясвіжскага благачыння протаіерэя Аляксандра Данчанкі ў рамках дзейнасці духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць” і сумеснага праекта “Узыходжанне” Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы і Слуцкай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы адбылася гадзіна памяці ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, ганаровага грамадзяніна горада Нясвіжа, былога настаяцеля Свята-Георгіеўскага храма ў Нясвіжы, мітрафорнага протаіерэя Дзімітрыя Пятровіча Хмеля. Добрым словам успомнілі і верную спадарожніцу жыцця айца Дзімітрыя — матушку Алену, якая не толькі падтрымлівала мужа ў яго змаганні за душы людзей, але і актыўна дапамагала, з’яўляючыся рэгентам хору даверанага ім храма. Не заўсёды царква і людзі веры мелі такую павагу ў грамадстве, як зараз. Сёння мы гаворым пра святара як ганаровага грамадзяніна нашага горада, але быў час, калі вера забаранялася, а побач з айцом Дзімітрыем была толькі яго сям’я, матушка Алена Пятроўна, родныя і жменька вернікаў, у параўнанні з колькасцю жыхароў Нясвіжчыны.

Распачаў сустрэчу яго Прэасвяшчэнства епіскап Нясвіжскі Аўксенцій. Уладыка звярнуў увагу на тое, што такіх дастойных прыкладаў святарскага служэння было па ўсёй Беларусі шмат.

Зараз мы ўсё маем, мы забяспечаны настолькі, што перастаём думаць пра Бога. Калі пачынаюцца нейкія абмежаванні, мы неспадзявана пра Бога ўспамінаем. Як і пра тое, што тут, на гэтай зямлі толькі прэлюдыя жыцця вечнага. Дзякуючы такім святарам, як айцец Дзімітрый, захавалася вера і храмы на нашай зямлі. Мы павінны памятаць пра гэта і дай Бог на эмацыянальным узроўні гэтую памяць перадаць нашым дзецям, у тым ліку і тым, якія прысутнічаюць у гэтай зале. Трэба памятаць, што ўсё добрае калі-небудзь заканчваецца, як і благое. Жыццё цыклічна. У жыцці нельга развальняцца, а заўсёды памятаць, што Гасподзь адзіны, хто не мае заканчэння, хто заўсёды толькі добры да нас. Божай дапамогі ўсім вам і са святам.

Гадзіна памяці, па прапанове прадаўжальніка справы айца Дзімітрыя, колішняга настаяцеля храма Гергія Перамоганосца протаіерэя Яўгенія Лабынько, які таксама падзяліўся сваімі думкамі, адбылася ў дзень святкавання свята Узнясення Гасподня. Настаяцель Свята-Крыжаўздзвіжанскага храма аг. Вялікая Лысіца іерэй Аляксандр Мельнікаў заўважыў сімвалічны сэнс у гэтым супадзенні. Айцец Аляксандр, як і духаўнік сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай праваслаўнай царквы протаіерэй Алег Абрамовіч, выбарам святарскага шляху абавязаны, у першую чаргу, мітрафорнаму протаіерэю Дзімітрыю Хмелю.

Айцец Алег уручыў сыну святара Расціславу Дзмітрыевічу Хмелю, як добраму прадаўжальніку духоўных спраў свайго бацькі, дзяржаўную ўзнагароду.

Добрае сяброўства звязвала айца Дзімітрыя Хмеля з настаяцелем касцёла Божага Цела ў Нясвіжы Гжэгашам Каласоўскім. Пра гэта расказаў ксёндз Пётр Шарко. Айцец Пётр з’яўляецца адным з аўтараў кнігі “Пастыр добры зямлі Нясвіжскай” і аўтарам ідэі стварэння ў Нясвіжы помніка гэтым двум святарам, як сімвала адзінства царквы Хрыстовай.

Падзялілася ўспамінамі і прыхаджанка Свята-Георгіеўскага храма г. Нясвіжа Вольга Якаўлеўна Жэрка, якая ў свой час стала першай збіральніцай матэрыялаў для кнігі “Пастыр добры зямлі Нясвіжскай”, падрыхтаванай пасля ў бібліятэцы.

Цудоўныя прэзентацыі, зробленыя аўтарам макета кнігі, бібліятэкарам Таццянай Байкаш, дапамаглі Расціславу Дзімітрыевічу распавесці пра сваіх бацькоў, і  ўвогуле, пра свой род. Здымкі прэзентацый былі ўзяты з сямейнага архіва святара і яго родных, а таксама з рэпартажаў з жыцця Нясвіжчыны, зробленых фатографам Святланай Польскай, якая прысутнічала на сустрэчы.

Успаміны перарываліся лірычным песнямі ў выкананні хору “Аптымісты” Нясвіжскага цэнтра культуры пад кіраўніцтвам Ірыны Латушка.

Служэнне Богу і людзям айца Дзімітрыя і матушкі Алены стала   добрым прыкладам для іх сучаснікаў, а таксама юнага пакалення несвіжан, прадстаўнікі якога таксама былі ў зале. Гэта вучні СШ № 4 г. Нясвіжа і іх настаўніца Зоя Мікалаеўна Маляр.

Напрыканцы сустрэчы прагучалі ўрыўкі з кнігі “Пастыр добры зямлі Нясвіжскай”.

Мы ўсе жадаем дабрыні і шчырасці ад родных і блізкіх, самі таксама імкнёмся рабіць дабро іншым. Але трэба памятаць не толькі пра тых, хто з намі зараз, але і пра тых, хто пайшоў ў вечнасць , пра нашых духаўнікоў, сваякоў, сяброў, знаёмых. Яны таксама патрабуюць малітвы і памяці. Малітвай за супакой душы айца Дзімітрыя і матушкі Алены скончылася гадзіна памяці гэтых цудоўных несвіжан. І гучала яна з вуснаў усіх, хто прыйшоў на сустрэчу — святароў і вернікаў, юных і сталых жыхроў і гасцей нашага горада.

Валянціна Шчарбакова,

кіраўнік праекта “Узыходжанне”

Несвижская центральная районная библиотека им.П.Пронузо 

1Z75Xv-Oya0 (1)
2meCzqHh268 (1)
Bdy9Lp3Dh8M (1) (1)
BiZoKGBnoOQ (1)
DpJzTljrygI (1)