РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
27.03.2025
Диалоговая площадка
«Геноцид. Дело №»
27 марта в Несвижской центральной районной библиотеке им. П.Пронузо прошла диалоговая площадка «Геноцид. Дело №» с участием прокурора Несвижского района Голубовича Виталия Ивановича.
Виталий Иванович в формате открытого диалога поведал учащимся Несвижского колледжа и сотрудникам библиотеки о расследовании уголовного дела «О геноциде белорусского народа», о важности восстановления исторической справедливости и сохранения памяти о прошлом. Он также рассказал о каждодневной работе прокуроров по расследованию уголовного дела, возбужденного в 2021 году по фактам преступлений, совершённых нацистскими преступниками,их пособниками,преступными группировками против мирного населения Белорусской Советской Социалистической Республики в годы Великой Отечественной войны и послевоенный период (ст.127 УК Республики Беларусь).
Обсуждались новые данные о ранее известных лагерях смерти и обнаруженных местах массового уничтожения мирного населения Беларуси нацистами, а также о проведённых карательных операциях.
Вопросы, заданные в ходе диалога,затрагивали различные аспекты расследования уголовного дела и его значимость,использование символики немецко-фашистских формирований того периода в настоящее время,признание геноцида белорусского народа на международном уровне.
Несвижская центральная районная библиотека им.П.Пронузо
18.03.2025
ІХ фестываль паэзіі імя Паўлюка Пранузы
“Голасам свайго пакалення”
18 сакавіка ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы ім.П.Пранузы адбыўся ІХ фестываль паэзіі “Голасам свайго пакалення”, прысвечаны творчасці паэта Паўла Пранузы.
Штуршком для такой добрай традыцыі стала значная падзея ў жыцці бібліятэкі - у 2015 годзе ёй было прысвоена імя Паўлюка Пранузы.
Праграма фестывалю ладзілася на некалькіх тэматычных пляцоўках, дзе адбыліся рэаліці-шоу «Шанс для невыдадзенай кнігі», творчыя сустрэчы з паэткай,членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Л.У.Круглік,а таксама са старэйшым выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў К.І.Шыкам.
Традыцыйна прайшоў і штогадовы конкурс юных чытальнікаў вершаў Паўла Пранузы, на які былі заяўлены 15 удзельнікаў розных узроставых груп. 9 мая 2025 года споўніцца 80 гадоў з Дня Вялікай Перамогі. Паўлюк Прануза – ветэран, салдат, які дайшоў да Берліна. Таму тэма “Ваенная лірыка Паўлюка Пранузы” абрана невыпадкова.
Ацэньвала выступы ўдзельнікаў кампетэнтнае журы. Па выніках конкурсу ў кожнай узроставай групе пераможцамі сталі Лабко Варвара (1 месца) ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Нясвіжа”, Байрамкулава Арына (2 месца) ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Нясвіжа”, Кліменка Дарына (2 месца) ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Нясвіжа”, Ганчарук Злата (3 месца) ДУА “Салтанаўшчынская сярэдняя школа”, Людко Елісей (1 месца) ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Нясвіжа”, Меленька Ганна (2 месца) ДУА “Нясвіжская гімназія”, Кібень Кіра (3 месца) ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Нясвіжа”, Гегеня Уладзіслаў (1 месца) ДУА “Карцэвіцкая сярэдняя школа”, Бурдзілоўская Вікторыя (2 месца) ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п.Гарадзея”.
У свяце-фестывалі прыняла ўдзел ганаровы госць - дачка Паўла Кузьміча Пранузы - Алена Лявіцкая, якая падаравала бібліятэцы зборнік рукапісаў бацькі.
Падчас сваёй педагагічнай дзейнасці ў Нясвіжы, Павел Кузьміч кіраваў літаратурным аб’яднаннем, якое працавала пры раённай газеце. Сваімі ўспамінамі падзялілася былы супрацоўнік рэдакцыі Раіса Хвір.
Вялікае ўражанне на ўсіх зрабіла тэатральная пастаноўка ўзорнага дзіцячага тэатральнага калектыва “Раптам” Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Валянціны Штоп.
На працягу дня ў фае першага паверха біліятэкі дзейнічала выстава-інсталяцыя “Голасам свайго пакалення”, дзе былі прадстаўлены рукапісы вершаў, кнігі з бібліятэкі Паўла Кузьміча з аўтографамі паэтаў, з якімі ён сябраваў, асабістыя рэчы.
Госці фестывалю атрымалі ў падарунак брэндавую гарбату,дызайн якой распрацавалі супрацоўнікі бібліятэкі да гэтага знакавага мерапрыемства.
Несвижская центральная районная библиотека им.П.Пронузо
14.03.2025
Районный семинар библиотечных работников на базе
Сновской сельской библиотеки
14 марта 2025 года на базе Сновской сельской библиотеки состоялся районный семинар библиотечных работников Несвижского района.
Данное мероприятие было организовано с целью обмена опытом, обсуждения актуальных вопросов библиотечного дела и приведения к жизни инновационных методов, применяемых в библиотечном обслуживании. Важной частью семинара стало театрализованное представление — экологический суд «Просим защиты», которое стало ярким примером сотрудничества между Сновским центром культуры, ГУО «Сновская СШ» и Сновской сельской библиотекой.
Экологический суд «Просим защиты» стал не просто развлекательным мероприятием, но и важным шагом к осознанию экологических проблем среди населения. Роль театрализованных представлений в библиотечном деле трудно переоценить. Они не только привлекают внимание громкой и необычной подачей материала, но и позволяют быстро донести до аудитории важные социальные и экологические идеи.
Сценарий «Просим защиты» был тщательно подготовлен, чтобы гармонично сочетать образовательный аспект с элементами театрального творчества. Участники представления, среди которых были как взрослые, так и дети, изображали различные роли в ходе судебного процесса, где рассматривались экологические правонарушения. Это искусство позволяло не только развлекать, но и вовлекать зрителей в обсуждение проблемы, тем самым активизируя их интерес к охране окружающей среды. Такой подход, реализованный в Сновской библиотеке, является образцом того, как можно соединить культурные события с образовательным содержанием, что является важной задачей для современных библиотек.
После театрализованного представления, гости были приглашены непосредственно в Сновскую библиотеку, где проходила основная часть семинара. Заведующий Сновской сельской библиотекой Гребенко З.П. поделилась своим видением проблем, с которыми сталкиваются библиотеки сегодня, а также предложил возможные пути решений. Например, одним из направлений работы стало активное использование социальных сетей для продвижения библиотечных услуг. Это позволяет расширить аудиторию, привлечь молодежь и создать более живое взаимодействие с читателями.
Районный семинар библиотечных работников на базе Сновской сельской библиотеки стал ярким событием не только для самих библиотекарей, но и для читателей библиотеки. Театрализованное представление, обмен опытом и обсуждение актуальных тем способствовали профессиональному росту и укреплению связей между библиотеками.
28.02.2025
Творчая сустрэча з паэтэсай, журналісткай, сябрам раённага літаратурна-музычнага аб’янання “Валошкі “, сябрам Саюза журналістаў Беларусі
Соф’яй Любанец
“Раніца першага снегу”
У апошні дзень зімы чытачы Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы сабраліся, каб у чарговы раз дакрануцца да паэтычнай творчасці сябра раённага літаратурна-музычнага аб'яднання “Валошкі”, абласнога народнага калектыву аўтарскай песні і паэзіі “Жывіца”, сябра Саюза журналістаў Беларусі, намесніка галоўнага рэдактара газеты “Нясвіжскія навіны” Соф’і Уладзіміраўны Любанец. Некага здзівіць тэматыка сустрэчы, бо многія несвіжане настроіліся ўжо на вясну. Ды і ў гэтую зіму снегу амаль не было. Але бібліятэка — гэта месца, дзе адбываюцца сапраўдныя цуды. Тым больш што гераіня нашай сустрэчы ўмее ствараць цудоўныя лірычныя творы пра любімую сваю пару года так непаўторна і пранікнёна, што атрымліваецца сапраўдная зімовая карціна, намаляваная словамі.
Менавіта такую назву — “Раніца першага снегу” — меў першы паэтычны зборнік Соф’і Уладзіміраўны, падрыхтаваны ў бібліятэцы ў 2005 годзе. Зараз, дапоўнены і адноўлены, дзякуючы намаганням супрацоўніцы бібліятэкі Наталлі Кульчыцкай, ён быў прапанаваны падчас сустрэчы чытачам бібліятэкі самой аўтаркай.
Соф’я Уладзіміраўна пачала з вершаў зімовай тэматыкі. Разам з аўтаркай прайшліся госці сустрэчамі і яе жыццёвымі сцежкамі, пачынаючы з дзіцячых гадоў, часу навучання ў Карцэвіцкай школе, Нясвіжскім педвучылішчы, Белдзяржуніверсітэце, затым былі працы ў Дар’еўскай школе Ляхавіцкага раёна, ў газетах “Ляхавіцкі веснік”, “Ляхавіцкі час”, “Нясвіжскі час”, нясвіжскім раённым радыё, а затым і раённай газеце “Нясвіжскія навіны”. Аповед пра той ці іншы перыяд жыцця Соф’я Уладзіміраўна суправаджала вершамі, напісанымі тады.
Цудоўным падарункам для самой паэткі і ўсіх прысутных сталі песні ў выкананні кіраўніка хору ветэранаў Ірыны Латушка і былога дырэктара Гарадзейскай школы мастацтваў Івана Буглая. На адзін з твораў Соф’і Уладзіміраўны Іван Іванавіч напісаў песню, якую яны выканалі разам.
Так атрымалася, што менавіта Соф’я Уладзіміраўна стала першай удзельніцай сумеснага праекта “Парады з вуснаў несвіжан” Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы, раённай газеты “Нясвіжскія навіны” і праграмы радыёвяшчання “Раніца Нясвіжчыны” , ДУА “Сярэдняя школа № 4 горада Нясвіжа”. Менавіта ёй прысвечаны на сённяшні дзень адзіны, у межах праекта, электронны часопіс “Парады з вуснаў несвіжан”, які і быў прадстаўлены чытачам бібліятэкі. Яна стала і першай удзельніцай аднайменнай рубрыкі на раённым радыё, якую ладзілі кіраўнік праекта, аўтар гэтага матэрыяла, наведвальнікі гуртка “Юны журналіст” СШ № 4 нашага горада і прафесійная журналістка Аксана Грох. А пачалося ўсё з таго, што юныя журналісты вырашылі пашукаць мудрых парадаў сярод сваіх землякоў. Атрымалася няблага. І вось калі ўжо быў зроблены дыск і буклет праекта, які ўключаў запісы 47 сустрэч, мы звярнулі ўвагу на тое, што імя нашай першай гераіні нават азначае мудрасць. З дапамогай электроннага часопіса для ўсіх і кожнага: “ Парады з вуснаў несвіжан”, прысвечанага Соф’і Уладзіміраўне Любанец, і было здзейснена падарожжа па сцяжынках яе лёсу.
Наталля Кульчыцкая падрыхтавала папяровы варыянт часопіса “ Парады з вуснаў несвіжан” (аўтар-складальнік — Валянціна Шчарбакова, дызайн — Марыя Юхо (Бубен), тэхніцны рэдактар — Віктар Кіўла), які і быў падараваны Соф’і Уладзіміраўне разам новым выданнем яе паэтычнага зборніка “Раніца першага снегу”.
Сваё слова ў адрас паэткі выказалі сябры раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” Вольга Жэрка, іерэй Васілій Краеў, Алена Шаблоўская, Дзмітрый Лібар, Барыс Вятлугін.
Уважлівае стаўлення да людзей і слова – у сям’і Соф’і Уладзіміраўны – сямейная традыцыя. Яе дачка Ніла таксама ступіла на журналісцкі шлях.
Бацькі паэткі Уладзімір Дзмітрыевіч і Ніла Яўгенаўна Бруй — педагогі, а ў гэтай прафесіі таксама нельга без творчасці. Да таго ж Уладзімір Дзмітрыевіч — аўтар шматлікіх кніг, які дастойна ацэнены чытачамі і прафесійнымі аўтарамі. Уладзімір Дзмітрыевіч выказаўся аб творчасці дачкі і выказаў пажаданні на яе далейшую творчасць.
Напрыканцы сустрэчы Соф’я Уладзіміраўна падзялілася сваімі поглядамі на жыццё і на творчасць, падцвердзіўшы свае меркаванні ўласнымі творамі, адказала на пытанні чытачоў бібліятэкі.
В. Шчарбакова,
кіраўнік раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі”
26.02.2025
День охраны труда в рамках «Недели нулевого травматизма»
В период с 24 февраля по 2 марта 2025 года на всей территории страны проходит «Неделя нулевого травматизма».
26 февраля 2025 года в Несвижской центральной районной библиотеке имени П.Пронузо состоялся День охраны труда, организованный в рамках данной Недели.
С.Л. Кучук, ответственный за безопасность труда в учреждении, проинформировал сотрудников о трагических случаях, закончившихся смертельным исходом, которые произошли в Минской области в 2024 году, и разъяснил меры по их предотвращению.
Руководитель Рыжикова О.В. подчеркнула значимость соблюдения трудовой и производственной дисциплины среди сотрудников, а также обязательность ежедневного контроля за исполнением норм безопасности труда и своевременного информирования руководства о любых выявленных нарушениях.
Было проведено информирование о пропаганде пожарной безопасности. Докладчиком выступил Усович М.М.
Проведен мониторинг по проверке соблюдения работниками правил, стандартов и инструкций по охране труда. На информационных стендах была представлена наглядно -просветительская информация.
18.02.2025
Літаратурная гасцёўня
“Каб зіхацела роднай мовы слова”
18 лютага ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы адбылася літаратурная гасцёўня “Каб зіхацела роднай мовы слова”.
Творчая сустрэча была прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.
Выдатная пісьменніца, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Іна Мікалаеўна Фралова прадставіла юным чытачам нясвіжскай гімназіі і сярэдняй школы №1 г. свае новыя кнігі “Залатыя рыбкі” і “Самы лепшы дзень”.
На сустрэчы панавала атмасфера бадзёрага гумару і весялосці. Дзеці гулялі ў рыфму і перакладалі словы, з вялікім задавальненнем адгадвалі загадкі, слухалі вершы і апавяданні з кніг, задавалі пытанні Іне Мікалаеўне. Разам з аўтарам дзеці склалі захапляльную гісторыю пра прыгоды сяброў у бібліятэцы. Гучала прыгожая і мілагучная беларуская мова, хараство якой падкрэслівае аўтар у сваіх творах.
Мы выказваем вялікую ўдзячнасць Іне Мікалаеўне за цікавую сустрэчу, жадаем творчых поспехаў, новых выданняў цудоўных кніг для маленькіх і юных чытачоў.
Мерапрыемства прайшло пры падтрымцы РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”, дзякуючы якому нашы чытачы змаглі набыць кнігі з аўтографам пісьменніцы.
Несвижская центральная районная библиотека им.П.Пронузо
13.02.2025
Диалоговая площадка
«Дети и дорога: вместе безопаснее»
13 февраля в детско-юношеском отделе центральной библиотеки состоялось мероприятие, целью которого стала профилактика детского дорожно-транспортного травматизма и формирование у детей навыков самостоятельности и культуры безопасного передвижения по улицам.
В диалоге приняли участие ученики 7 «А» класса ГУО «Несвижская гимназия» и Карпач А.С., инспектор ГАИ Несвижского РОВД.
Анна Сергеевна освежила в памяти ребят правила безопасного поведения на дорогах в темное время суток, передвижения на велосипедах, а также были озвучены данные о происшествиях в городе, связанных с нарушением правил дорожного движения.
Во время встречи инспектор акцентировала внимание юных участников дорожного движения на необходимости использования светоотражающих элементов на верхней одежде, подчеркнув важность внимательности на дороге и навыков ориентирования при переходе проезжей части, особенно в условиях зимних погодных условий.
С ребятами была проведена викторина по ПДД, а также они ознакомились с книжной выставкой «Правила дорожного движения для пешеходов» и тематическими видеороликами. Ученики активно включались в диалог и пообещали быть законопослушными, всегда соблюдать правила дорожного движения. В завершение встречи ребята получили памятки о безопасности на дорогах от Карпач А.С.
ГУК "Несвижская центральная районная библиотека имени Павла Пронузо"
15.01.2025
Літаратурна-музычная кампазіцыя
“Калядныя перазвоны”
Наведвальнікі духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць”, што працуе пры Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы сталі ўдзельнікамі літаратурна-музычнай кампазіцыі “Калядныя перазвоны”. Прычынай сабрацца разам стала адно з самых галоўных хрысціянскіх святаў – Нараджэнне Ісуса Хрыста, якое адзначаецца 7 студзеня. Дванаццаць дзён пасля гэтай падзеі і ажно да Хрышчэння Гасподня называюцца святкамі – святымі днямі, асвечанымі прыходам на зямлю Выратавальніка рода чалавечага. Калісьці, у гонар нараджэння, Хрысту прынеслі падаранкі. І ўдзельнікі свята не засталiся ў баку.
Распачалі праграму наведвальнікі гуртка “Юны літаратуразнаўца” СШ № 1 г. Нясвіжа Маргарыта Юхо, Елісей Людко і Ірына Фаб’ян, якіх падрыхтавала да выступлення кіраўнік гэтага аб’яднання Вольга Жук. Аб значнасці свята Нараджэння Хрыстова расказаў благачынны Нясвіжскага благачыння, настаяцель храма Узнясення Гасподня і кіраўнік духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць” протаіерэй Аляксандр Данчанка. Святочныя калядкі праспявалі рэгент хору храма Узнясення Гасподня Алена Шаблоўская і званар Ігар Шаблоўскі.
Паэтычныя творы прагучалі з вуснаў сяброў раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” Раісы Хвір і Дзмітрыя Лібара. Падтрымалі святочны настрой паэт-бард Анатоль Белы і сябра аб’яднання Барыс Вятлугін са сваімі аўтарскімі музычнымі творамі.
Завіталі на свята і “Затейники”, ансамбль Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, які працуе пад кіраўніцтвам Таццяны Хоміч. У падарунак народжанаму Хрысту і ўсім прысутным яны адрасавалі свае цудоўныя мелодыі, а таксама сольную кампазіцыю ў выкананні Яўгенія Балацянага.
Дарэчы, 13 студзеня Яўгеній адзначыў свой дзень нараджэння, а дзень сустрэчы ў бібліятэцы супаў з юбілеем загадчыка аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі Кацярына Фідчук. Гэтых цудоўных людзей віншавалі ўсёй залай, а пасля ўсе разам спявалі ім “Многае лета”.
Гасцям святочнай імпрэзы было прапанавана паразважаць над пытаннем, чаго ў жыцці не бывае многа? Думкі былі самымі рознымі: шчасця, радасці, цудоўных уражанняў, кахання, дзяцей і ўнукаў, здароўя, грошай… А яшчэ — малітвы. Паэтычная творчасць настаяцеля храма Святой праведнай Ганны аграгарадка Аношкі і Свята-Мікалаеўскага храма аграгарадка Грыцкевічы іерэя Васілія Краева — гэта і ёсць малітва, якую святар і данёс да слухачоў праз свае вершы.
Калі працягваць размову пра тое, чаго ніколі не будзе замнога, так гэта яшчэ і аптымізму. Хор ветэранаў “Аптымісты”, якім кіруе Ірына Казіміраўна Латушка, аптымізму ніколі не губляў, як і веры ў тое, што калі чалавек спадзяецца на Госпада і Яго Прачыстую Маці, святла ў жыцці абавязкова прыбавіцца. Іх выступленне падчас святочнай імпрэзы не стала выключэннем.
Зіма — гэта не толькі завіруха снежная, але і святочная. Ансамбль “Рабінушкі” Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, які працуе пад кіраўніцтвам Таццяны Хоміч, святочную завіруху ладзіць прафесійна. У гэтым у чарговы раз упэўніліся госці сустрэчы.
Вынік падзеі падвяла сваім вершам-малітвай сябра раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” Алена Шаблоўская.
Салодкія прызы за ўдзел у канцэртнай праграме атрымалі і самыя актыўныя гледачы, а таксама фатограф Андрэй Старавойтаў.
Дзякуючы ўсім удзельнікам літаратурна-музычнай кампазіцыі “Калядныя перазвоны”, падарунак для Госпада атрымаўся цудоўны. Таму не будзем спыняцца ў здзяйсненні добрых спраў, не будзем пакідаць малітву, дапамагаць кожнаму, каму наша дапамога патрэбна. Тады Гасподзь паселіцца і ў нашым сэрцы.
Валянціна Шчарбакова,
каардынатар дзейнасці духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць”
13.02.2025
Диалоговая площадка
«Афганистан к нам тянется сквозь годы»
Афганская война... Героическая и трагическая не только из-за обелисков, она длилась в два раза дольше, чем Отечественная. Никем и никому не объявленная, она требует глубокого осмысления, требует ответа на вопросы: что было? Как было? Почему все произошло?
В Несвижской центральной районной библиотеке 13 февраля прошло мероприятие, приуроченное Дню памяти воинов-интернационалистов. Встреча проходила в формате диалоговой площадки.
В диалоге приняли участие воин-интернационалист Юхо Владимир Леонидович и военный комиссар Несвижского и Копыльского районов подполковник Маглыш Кирилл Иванович.
Владимир Леонидович во время беседы рассказал о службе в Афганистане, о тяготах службы. Рассказал ребятам о погибшем в той войне своем соотечественнике Карповиче Александре Александровиче. Подчеркнул, что патриотическое воспитание подрастающего поколения одно из наиболее важных.
В конце мероприятия память погибших воинов-интернационалистов почтили минутой молчания.
В памяти людской этой войне еще жить долго, потому что ее история написана кровью солдат и слезами матерей, обелисками с жестяными звездочками и ворвавшимися фронтовым ветром в нашу жизнь песнями. И уж навечно останется эта война в душах вышедшего из нее поколения, опаленного огнем и усвоившего ее фронтовые и нравственные уроки.
04.12.2024
Лекция заместителя благочинного Несвижского благочиния,
клирика храма Вознесения Господня иерея Иоанна Уханова
«Духовная составляющая актуальной проблемы»
1 декабря — Всемирный день борьбы со СПИДом. Медицинский аспект этой проблемы уже всем давно известен.
Что же является духовной составляющей актуальной проблемы? Ответ на данный вопрос дал заместитель благочинного Несвижского благочиния, клирик храма Вознесения Господня иерей Иоанн Уханов в рамках лекции, участниками которой стали учащиеся 11-х ГУО «СШ № 1 г. Несвижа. Священник уверен, что большая возможность избежать болезни есть у тех, кто не попирает законы нравственности, соблюдает целомудрие до брака и верность в браке. Отец Иоанн объяснил ребятам разницу между такими понятиями как «блуд» и «гражданский брак», «влюблённость» и «любовь», проследил этапы брака.
Отец Иоанн рассказал и о грехах против семьи, к которым относятся аборты, нежелание иметь детей одним из супругов.
Батюшка уверен, что семья — одна из наиглавнейших ценностей нашей жизни, а потому муж и жена должны относиться к семейным обязанностям так, как будто они две лошадки в одной упряжке. Если кто-то из супругов будет вести себя не должным образом, второму будет тяжелее вдвойне.
Иллюстрацией к сказанному священником стал обзор литературы по теме из фонда Несвижской центральной районной библиотеки имени Павла Пронузо, который предложила Валентина Щербакова, руководитель совместного проекта «Узыходжанне» библиотеки и Слуцкой епархии Белорусской Православной Церкви, в рамках которого и прошла встреча. В её организации приняли участие заместитель директора по воспитательной работе ГУО «СШ № 1 г. Несвижа» Дарья Вашко и классный руководитель одиннадцатиклассников Любовь Азарко.
Несвижская центральная районная библиотека им.П.Пронузо