РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
18.03.2025
ІХ фестываль паэзіі імя Паўлюка Пранузы
“Голасам свайго пакалення”
18 сакавіка ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы ім.П.Пранузы адбыўся ІХ фестываль паэзіі “Голасам свайго пакалення”, прысвечаны творчасці паэта Паўла Пранузы.
Штуршком для такой добрай традыцыі стала значная падзея ў жыцці бібліятэкі - у 2015 годзе ёй было прысвоена імя Паўлюка Пранузы.
Праграма фестывалю ладзілася на некалькіх тэматычных пляцоўках, дзе адбыліся рэаліці-шоу «Шанс для невыдадзенай кнігі», творчыя сустрэчы з паэткай,членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Л.У.Круглік,а таксама са старэйшым выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў К.І.Шыкам.
Традыцыйна прайшоў і штогадовы конкурс юных чытальнікаў вершаў Паўла Пранузы, на які былі заяўлены 15 удзельнікаў розных узроставых груп. 9 мая 2025 года споўніцца 80 гадоў з Дня Вялікай Перамогі. Паўлюк Прануза – ветэран, салдат, які дайшоў да Берліна. Таму тэма “Ваенная лірыка Паўлюка Пранузы” абрана невыпадкова.
Ацэньвала выступы ўдзельнікаў кампетэнтнае журы. Па выніках конкурсу ў кожнай узроставай групе пераможцамі сталі Лабко Варвара (1 месца) ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Нясвіжа”, Байрамкулава Арына (2 месца) ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Нясвіжа”, Кліменка Дарына (2 месца) ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Нясвіжа”, Ганчарук Злата (3 месца) ДУА “Салтанаўшчынская сярэдняя школа”, Людко Елісей (1 месца) ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Нясвіжа”, Меленька Ганна (2 месца) ДУА “Нясвіжская гімназія”, Кібень Кіра (3 месца) ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Нясвіжа”, Гегеня Уладзіслаў (1 месца) ДУА “Карцэвіцкая сярэдняя школа”, Бурдзілоўская Вікторыя (2 месца) ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п.Гарадзея”.
У свяце-фестывалі прыняла ўдзел ганаровы госць - дачка Паўла Кузьміча Пранузы - Алена Лявіцкая, якая падаравала бібліятэцы зборнік рукапісаў бацькі.
Падчас сваёй педагагічнай дзейнасці ў Нясвіжы, Павел Кузьміч кіраваў літаратурным аб’яднаннем, якое працавала пры раённай газеце. Сваімі ўспамінамі падзялілася былы супрацоўнік рэдакцыі Раіса Хвір.
Вялікае ўражанне на ўсіх зрабіла тэатральная пастаноўка ўзорнага дзіцячага тэатральнага калектыва “Раптам” Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Валянціны Штоп.
На працягу дня ў фае першага паверха біліятэкі дзейнічала выстава-інсталяцыя “Голасам свайго пакалення”, дзе былі прадстаўлены рукапісы вершаў, кнігі з бібліятэкі Паўла Кузьміча з аўтографамі паэтаў, з якімі ён сябраваў, асабістыя рэчы.
Госці фестывалю атрымалі ў падарунак брэндавую гарбату,дызайн якой распрацавалі супрацоўнікі бібліятэкі да гэтага знакавага мерапрыемства.
Несвижская центральная районная библиотека им.П.Пронузо