РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

22.05.2025

Паломніцтва ў Свята-Мікалаеўскі храм

в. Вежнае Брэсцкай воблаці

“Святыні Беларусі”

 

    22 мая бягучага года, у дзень памяці Свяціцеля Мікалая Цудатворца, па благаславенні благачыннага Нясвіжскага благачыння, настаяцеля храма Узнясення Гасподня протаіерэя Аляксандра Данчанкі і па ініцыятыве наведвальніцы і валанцёра духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць” Наталлі Рыгораўны Вайтовіч, чытачы  Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы   і наведвальнікі цэнтра, які дзейнічае пры ёй,  пабывалі ў храме і жаночым скіце Святога Мікалая Цудатворца ў вёсцы Вежнае на Брэстчыне. Суправаджалі паломнікаў Наталля Вайтовіч і кіраўнік сумеснага праекта “Духоўнае слова” Кацярына Дрнаян.

    Паломніцтва пачалося з наведвання крыніцы Свяціцеля Мікалая Цудатворца і удзелу ў вадасвятным малебне. Затым нясвіжскія паломнікі пабывалі на святочнай літургіі, паўдзельнічалі ў хрэсным ходзе, паслухалі пропаведзь і атрымалі благаславенне аб настаяцеля Мікалаеўскага храма протаіерэя Давіда.

Несвіжане даведаліся і  аб гісторыі храма, які  ўзнік у 1771 годзе і да гэтага часу ніколі не перабудоўваўся. Храм толькі фарбавалі і праводзілі  дробныя рамонтныя работы, якія не ўплывалі на  яго старадаўні выгляд.

      У храме знаходзіцца шмат святынь. Сярод іх —  ікона Свяціцеля Мікалая Цудатворца з часціцай мошчаў, прывезеная з Афонскага манастыра. Ёсць і ікона Спірыдона Трыміфунскага, побач з якой змешчана частка пояса з аблачэння святога.

        Амаль у кожным падарожжы па святых мясцінах роднай Беларусі наведвальнікі духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць” маюць магчымасць не толькі наведацца на святую крыніцу, але  і даведацца пра яе гісторыю. У 2002 годзе епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Сафроній здзейснілі асвячэнне крыніцы ў гонар святога Мікалая Цудатворца. Да гэтага часу крыніца не даглядалася і стала зарастаць. З асаблівай сілай яна была яўлена ў 1981 годзе, калі з зямлі забіла некалькі магутных фантаноў да трох метраў. Адбылося гэта пасля таго, як падчас меліярацыйных работ коўш экскаватара зняў верхні пласт глебы над крыніцай.    З таго часу аб крыніцы клапацілася Ганна Кандрацьеўна Андрэева, адзіная на той час жыхарка сяла Вежнае. А 10 ліпеня 2006 года крыніца была перададзена на апеку Свята-Раства-Багародзічнаму  жаночаму манастыру горада Брэста.

    Пра ўсё гэта наведвальнікі цэнтра “Існасць” даведаліся падчас гутаркі за кубачкам гарбаты на крыницы. Там змешчана і невялікая крама, дзе можна набыць манастырскія травяныя зборы, мазі, свечкі і шмат чаго іншага.

   Новым для нясвіжскіх паломнікаў стала наведванне храма Пятра і Паўла ў Ружанах. Гэтая святыня ўспамінаецца яшчэ ў канцы шаснаццатага стагоддзя. Але гісторыя сучаснага храма адлічваецца з 1770-х гадоў, бо ў гэты перыяд ён быў адбудаваны зноў.

     У Нясвіж падарожнікі павезлі цудадзейную ваду з крыніцы, а таксама благадатны настрой, атрыманы ад судакранання са святынямі роднага краю.

                                                                             

Валянціна Шчарбакова,

каардынатар духоўна-асветніцкаг цэнтра “Існасць”

Несвижская центральная районная библиотека им.П.Пронузо 

1
2
3
4
5
6