|
РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
21.05.2025
Паломніцкая паездка ў храм Святой праведнай Ганны аг. Аношкі і Свята-Мікалаеўскі аграгарадка Грыцкевічы
“Да святых вытокаў”
Наведвальнікі клуба духоўна-маральнага выхавання падлеткаў і моладзі “Ноеў каўчэг”, вучні 8 “Б” класа СШ № 1 г. Нясвіжа, іх класны кіраўнік Ганна Валянцінаўна Балтуцкая, а таксама ўдзельнікі сумеснага праекта “Парады з вуснаў несвіжан” Арсеній Рымашэўскі і Вераніка Высоцкая пазнаёміліся са святынямі Нясвіжчыны, наведаўшы храмы Святой праведнай Ганны аграгарадка Аношкі і Свята-Мікалаеўскага аграгарадка Грыцкевічы.
Іх настаяцель іерэй Васілій Краеў расказаў аб гісторыі пабудовы святынь, аб жыціі святой праведнай Ганны, маці Дзевы Марыі:
— З аднаго боку святая была дачкой святара па бацьку, а па маці яна паходзіла з роду цара Давіда. Гэтае падвойнае сваяцтва перадаецца праз Маці Божую Ісусу Хрысту — ён быў адначасова і боскага паходжання, і царскага. Таму што Гасподзь — гэта Цар будучага веку, мы яго завём Царом Нябесным. І адначасова Ён святара, і адначасова — чалавек, які пакутаваў за нашы грахі, ачысціў нас ад грахоўнага рабства і дараваў нам жыццё вечнае ў царстве сваім.
Святар патлумачыў неабходнасць храма для кожнага чалавека. Нагадаў, што хрышчаныя людзі павінны ўмацоўваць сваю веру, бо “хрышчэнне — гэта дар, ён даецца дарма. Дарам можна пакарыстацца, а можна пра яго забыцца. Трэба захоўваць і умацоўваць веру, прыносіць пакаянне ў сваіх грахах.”
Айцец Васілій адзначыў, што трэба ўмець радавацца таму, што мы маем. Гэта лепей, чым засмучацца па прычыне таго, што нам нечага не стае. І неабходна мець нейкае судакрананне з Запаведзямі Божымі. Выконваць іх, бо запаведзі маюць боскае паходжанне. І калі чалавек жыве хрысціянскім жыццём, магчыма, ад цялесных хвароб ён не заўсёды будзе мець ацаленне, але ад хвароб духоўных пазбавіцца. Наведваючы храм, мы набываем для сябе благадаць Духа Святога і каб яна ў нас не згасала, — патлумачыў святар.
Пасля экскурсіі ў храм Святой Праведнай Ганны ўсе паломнікі адправіліся ў старажытны храм 19 стагоддзя ў Грыцкевічах, асвечанага ў гонар Свяціцеля ікалая Цудатворца, каб працягнуць са святаром размову на Евангельскія тэмы.
В. Шчарбакова, кіраўнік клуба “Ноеў каўчэг”
Несвижская центральная районная библиотека им.П.Пронузо















































