РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
06.06.2025
Прэзентацыя кнігі Гілберта Кіта Чэстэртана
“Ціхмянасць айца Браўна”
з удзелам перакладчыка Уладзіміра Бруя
Часты госць Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы, ураджэнец Нясвіжчыны, пісьменнік і перакладчык Уладзімір Бруй запрасіў на прэзентацыю кнігі Гілберта Кіта Чэстэртана “Ціхмянасць айца Браўна”, якая не так даўно пабачыла свет у выдавецтве Рамана Цымберава ў Мінску. Пераклад кнігі Чэстэртана Уладзімір Дзмітрыевіч зрабіў яшчэ на пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя па прапанове пісьменніка Барыса Сачанкі, тады рэдактара выдавецтва “Мастацкая літаратура”. У 1991 годзе перакладчык атрымаў з выдавецтва сігнальны экземпляр, але выдаць кнігу не ўдалося з-за фінансавых праблем, якія тады напаткалі не толькі выдавецтва “Мастацкая літаратура”. І зусім нядаўна пісьменнік Аляксей Шэйн натхніў перагладчыка на завяршэнне працы.
Уладзімір Дзмітрыевіч пачаў прэзентацыю кнігі з таго, што расказаў пра яе аўтара і яго задуму:
— Гілберт Кіт Чэстэртан — гэта класік англійскай літаратуры. Ён лічыцца дэтэктыўным аўтарам, але самым незвычайным. Кніга яго перапоўнена філасофіяй, сур’ёзнымі разважаннямі. Галоўны герой — айцец Браўн, каталіцкі святар. Чэстэртан пабудаваў кнігу так, што яна складаецца з цікавых, нібы выпадковых, гісторый, сутычак святара з сусветна вядомым злачынцам Фламбо, геніем злачынства. Фламбо вельмі разумны, ведае псіхалогію чалавека, як да каго падысці. Але ўвесь час на яго шляху з’яўляецца айцец Браўн, які замінае здзяйсненню задуманага злачынцам. Галоўны сэнс кнігі — пакаянне. Што павінен зрабіць кожны чалавек. І яшчэ адна важная рэч, якую трэба ўсвядоміць, гэта тое, што мы свабодны ў сваім выбары. У фінале твора Фламбо прыходзіць да пакаяння, чаму спрыяюць мудрасць і пранікнёнасць айца Браўна.
Творы Гілберта Кіта Чэстэртана называюць творамі надзеі. У гэтым яны сугучныя і ўласнай творчасці Уладзіміра Бруя. На пытанне, якая з яго кніг надае найбольшую надзею чытачу, пісьменнік адказаў:
— “Сэрца новае”. Гэта таксама шлях чалавека да пакаяння.
Цудоўным дапаўненнем да філасофскіх разважанняў пісьменніка і перакладчыка сталі песні на беларускай мове, якія іх выканаўцы — Уладзімір Еўтух і Уладзімір Сінкевіч пераклалі з рускай. Іх сэнс у тым, што ўсе дарогі вядуць чалавека да Бога, і ўсе дарогі вядуць чалавека на Радзіму.
Уладзімір Дзмітрыевіч прызнаўся, што беларус у ім нарадзіўся якраз у Сірыі, дзе ён працаваў перакладчыкам. У пэўны час туга па родных мясцінах настолькі агарнула яго, што ён папрасіў жонку прывезці яму “Новую зямлю” Якуба Коласа. Вярнуўшыся на Нясвіжчыну, Уладзімір Бруй адчуў у сабе прагу пісаць менавіта на роднай мове.
Уладзімір Еўтух успомніў момант, які адбыўся з ім у Швецыі, калі святар нагадаў яму і яго спадарожнікам, якія разам зайшлі ў храм, што мова кожнаму народу дадзена ад Бога. На думку Уладзіміра Еўтуха, гэтая акалічнасць у жыцці і творчасці Уладзіміра Бруя, якая, як і яго пераклады, пераважна беларускамоўная, адпавядаюць задуме Усявышняга аб чалавеку.
Напрыканцы сустрэчы Уладзімір Дзмітрыевіч адказаў на пытанні ўдзельнікаў прэзентацыі, а таксама падзяліўся планамі на будучае: ім амаль завершана праца над перавыданнем кнігі “Трэцяя Бярэзіна”, прэзентацыя якой таксама плануецца ў бібліятэцы.
Валянціна Шчарбакова,
кіраўнік раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі”
Несвижская центральная районная библиотека им.П.Пронузо
05.06.2025
Паломніцкая паездка
“Храмы Мінска”
з наведваннем Свята-Духава кафедральнага сабора, Царкоўна-гістарычнага музея Беларускай Праваслаўнай царквы,
Свята-Петра-Паўлаўскага сабора
У рамках дзейнасці сумеснага праекта “Узыходжанне” Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы і Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы адбылася паломніцкая паездка, у якой прынялі ўдзел вучні і настаўнікі СШ №1 і СШ №4 нашага горада, а таксама навучэнцы Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа. Перш, як адправіцца ў падарожжа, рабяты атрымалі благаславенне благачыннага Нясвіжскага благачыння, настаяцеля храма Узнясення Гасподня протаіерэя Аляксандра Данчанкі. Святар адзначыў, што кожны чалавек Богам прызваны да жыцця духоўнага:
— Сёння шмат інфармацыі, якая трапляе ў вашу свядомасць. Але самая галоўная інфармацыя, якую павінен зразумець кожны з нас, што чалавек створаны па вобразе і падабенстве Божым. І калі ў чалавеку ёсць хоць кропля пачуцця Бога, то яго жыццё адбылося. Хто ведае, магчыма, з сённяшняй паездкі сэрца ваша адгукнецца і адчуе, што сапраўды ёсць жывы Бог, ёсць Яго Дух, які стварыў свет, у якім ўсё існуе і рухаецца. І адчуеце радасць. Сёння ў храмах будзеце судакранацца са святынямі, зможаце да іх падысці, вуснамі і сэрцам памаліцца, звярнуцца з просьбай аб дапамозе.
Рабяты пазнаёміліся з гісторыяй Свята-Духава кафедральнага сабора, памаліліся ля яго святынь — іконы Мінскай Божай Маці і многіх іншых, папрасілі малітоўнай дапамогі ў святой праведнай Сафіі Слуцкай, мошчы якой знаходзяцца ў саборы.
Пабывалі і ў бібліятэцы Мінскай духоўнай акадэміі. Загадчык бібліятэкі Ілья Юр’евіч Перчанка расказаў, што бібліятэка была адчынена у 2015 годзе, так як Мінская духоўная акадэмія да гэтага часу знаходзілася ў Жыровічах. Яе першапачатковы фонд склалі кнігі, якія перадаў у дар першы Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі, Мітрапапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. Затым фонд папоўнілі кнігі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення. На сённяшні момант бібліятэка налічвае каля сямідзесяці з паловай тысяч экземпляраў. Гэта як багаслоўскія, царкоўна-гістарычныя, так і кнігі па свецкіх навуках. Фонд прадстаўлены і творамі класікаў рускай літаратуры. Ёсць сховішча перыёдыкі. Сем з паловай экземпляраў фонда — гэта дарэвалюцыяная літаратура. Кнігі парадка шасцісот экземпляраў, астатнія — перыёдыка.
З красавіка 2021 года бібліятэка носіць імя першага Патрыяршага Экзарха
ўсёй Беларусі, Мітрапапаліта Філарэта. Загадчык бібліятэкі адзначыў, што ў чытальнай зале могуць займацца студэнты акадэміі, студэнты іншых ВНУ і, увогуле, любы чалавек, які дасягнуў пятнаццаці гадоў.
Ёсць камп’ютар, які мае доступ да электроннай чытальнай залы Нацыянальнай і Прэзідэнцкай бібліятэкі, бібліятэкі Барыса Ельцына ў Расіі.
Найцікавейшым момантам паломніцтва стала наведванне Царкоўна-гістарычнага музея Беларускай Праваслаўнай Царквы, які месціцца ў будынку духоўнай акадэміі.
Па словах экскурсавода Марыі Валянцінаўны Нецвятаевай, музей быў створаны таму, што Уладыка Філарэт, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі, ідучы на пакой, вырашыў аддаць тыя рэчы, якія ў яго былі, для стварэння экспазіцыі. Гэта не мэтанакіраваны збор, а менавіта тыя прадметы, з якіх пасля былі зроблены тры залы.
— Задача музея заўсёды была рассказаць аб царкоўным мастацтве, аб царкве простымі словамі. На жаль, у нас, у адносінах да царквы, вельмі многа стэрэатыпаў, вельмі многага мы не ведаем, бо нам не перадалі гэтую традыцыю, нам проста не расказалі, бо калісьці для бабуль было шчасцем нас проста перахрысціць.
Марыя Валянцінаўна патлумачыла рабятам сэнс многіх падзей у жыцці царквы Хрыстовай, якія паказаны на святых іконах:
— У царкоўным мастацтве няма строгіх правіл, канонаў. Каноны ёсць у багаслоўі. А яшчэ на іконах часта сустракаюцца людзі, якія ў жыцці сустрэцца не маглі. На прыклад, князь Уладзімір сустракаецца з Кірылам Філосафам. Кірыл-філосаф жыў у дзявятым стагоддзі, Уладзімір — у дзясятым. Вы разумееце, што гэтай сустрэчы быць не магло. А ў жыціі чытаем, што была сустрэча. Што гэта азначае? А тое, што праца, якую ў дзявятым стагоддзі распачаў Кірыл, была прадоўжана князем Уладзімірам.
Матушка звярнула ўвагу юных паломнікаў і на ікону Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, звярнулася да гісторыі, пра якую распавядае ікона, патлумачыла духоўны сэнс падзеі:
— Гэта на самай справе гісторыя не пра тое, што ў Іакіма і Ганны не было дзяцей, што яны доўга маліліся і Гасподзь даў ім доўгачаканую дачку, якая падаравала свету выратавальніка рода чалавечага. Гэта гісторыя пра складаны выбар: каго ты выбераш — каханага чалавека або падпарадкуешся патрабаванням грамадства — пазбавіцца ад жанчыны, якая не змагла нарадзіць. Гэта гісторыя пра тое, як змяніліся мы, каб атрымаць прасімае. Ікона — гэта пра жывых людзей, са сваімі эмоцыямі, з вельмі складаным шляхам.
Матушка параіла ўсім прачытаць “Запечетлённый ангел” Мікалая Ляскова:
— Там ёсць такія словы: “Калі з жыцця прыняць Хрыста, усё пачне разбурацца”. Калі мы сваю волю падпарадкуем Госпаду, то апынімся ў зіхаценні Боскай славы.
У музеі знаходзяцца і макеты старажытных храмаў Беларусі, у якіх Марыя Валянцінаўна раіла пабываць: Полацкая Сафія, храм Архангела Міхаіла ў Сынкавічах, храм Успення Прасвятой Багародзіцы ў Жыровічах…
Пазнаёміліся рабяты са старажытнымі кнігамі. Аб гісторыі царквы ХХ стагоддзя матушка расказала на прыкладзе сям’і свайго мужа. Пабывалі паломнікі і ў кабінеце Мітрапаліта Філарэта, даведаўшыся шмат момантаў з яго біяграфіі. Святар лічыў, што “вялікасць чалавека не ў званнях і дасягненнях, а вялікасць чалавека ў тым, як ён адносіцца да людзей”. Па словах Марыі Нецвятаевай, гэты чалавек “умеў у натоўпе людзей убачыць вочы, якія больш за ўсё маюць патрэбу ў любові”.
Пабывалі несвіжане і ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы, пра гісторыю якога расказала Лідзія Кулажанка, як і пра стварэнне брацтва ў гонар трох Віленскіх мучанікаў, якую дапоўніў наш зямляк, сябра брацтва Расціслаў Хмель.
На зваротным шляху ўдзельнікі праекта пабывалі яшчэ і на магілцы святой блажэннай Валянціны Мінскай, звярнуліся з малітвай да беларускай святой.
Падарожжы ў рамках праекта па святых мясцінах нашага краю будуць працягвацца. Дарог, якія вядуць да святыняў, на Беларусі шмат. Калі скіраваць на іх юных, спадзявання на найлепшае будучае Беларусі будзе болей.
Валянціна Шчарбакова,
кіраўнік праекта “Узыходжанне”.
Несвижская центральная районная библиотека им.П.Пронузо
04.06.2025
Литературный библиоквест к 125-летию Антуан де Сент-Экзюпери
«По дорогам книг Сент-Экзюпери»
Лето – замечательное время для встреч с друзьями, для новых открытий. Это смех, улыбки и просто хорошее настроение. А еще лето – это время читать! Как здорово, когда у тебя под подушкой интересная книга, которая поможет стать путешественником, подарит радость общения с героями и унесет тебя на свою планету.
Летом жизнь в библиотеке кипит по-настоящему, особенно в первый месяц лета. Городейская горпоселковая библиотека активно сотрудничает с летним оздоровительным лагерем с дневным пребыванием «Ромашка» ГУО СШ №1 г.п. Городея. Летние каникулы – это хорошая возможность привлечения к книге новых читателей. Время, проведенное в библиотеке, запомнится ребятам увлекательными викторинами и познавательными конкурсами.
Библиотекарями Городейской горпоселковой библиотеки 4 июня проведен литературный библиоквест к юбилею писателя Антуан де Сент-Экзюпери. В ходе мероприятия гости познакомились с биографией писателя и его знаменитым произведением «Маленький принц», в котором автор учит нас трудиться, поддерживать порядок на своей планете, видеть красоту и учит терпению. Произнесли вслух слова-заклинание маленького принца «Встал поутру, умылся, приведи себя и свою маленькую планету в порядок» и спели песню «Маленький принц» под караоке. Мероприятие прошло в веселой и непринужденной атмосфере.
Городейская горпоселковая библиотека
29.05.2025
Гадзіна памяці ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, ганаровага грамадзяніна горада Нясвіжа, мітрафорнага протаіерэя
Дзімітрыя Пятровіча Хмеля
“Пастыр добры зямлі нясвіжскай”
Па благаславенні благачыннага нясвіжскага благачыння протаіерэя Аляксандра Данчанкі ў рамках дзейнасці духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць” і сумеснага праекта “Узыходжанне” Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы і Слуцкай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы адбылася гадзіна памяці ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, ганаровага грамадзяніна горада Нясвіжа, былога настаяцеля Свята-Георгіеўскага храма ў Нясвіжы, мітрафорнага протаіерэя Дзімітрыя Пятровіча Хмеля. Добрым словам успомнілі і верную спадарожніцу жыцця айца Дзімітрыя — матушку Алену, якая не толькі падтрымлівала мужа ў яго змаганні за душы людзей, але і актыўна дапамагала, з’яўляючыся рэгентам хору даверанага ім храма. Не заўсёды царква і людзі веры мелі такую павагу ў грамадстве, як зараз. Сёння мы гаворым пра святара як ганаровага грамадзяніна нашага горада, але быў час, калі вера забаранялася, а побач з айцом Дзімітрыем была толькі яго сям’я, матушка Алена Пятроўна, родныя і жменька вернікаў, у параўнанні з колькасцю жыхароў Нясвіжчыны.
Распачаў сустрэчу яго Прэасвяшчэнства епіскап Нясвіжскі Аўксенцій. Уладыка звярнуў увагу на тое, што такіх дастойных прыкладаў святарскага служэння было па ўсёй Беларусі шмат.
Зараз мы ўсё маем, мы забяспечаны настолькі, што перастаём думаць пра Бога. Калі пачынаюцца нейкія абмежаванні, мы неспадзявана пра Бога ўспамінаем. Як і пра тое, што тут, на гэтай зямлі толькі прэлюдыя жыцця вечнага. Дзякуючы такім святарам, як айцец Дзімітрый, захавалася вера і храмы на нашай зямлі. Мы павінны памятаць пра гэта і дай Бог на эмацыянальным узроўні гэтую памяць перадаць нашым дзецям, у тым ліку і тым, якія прысутнічаюць у гэтай зале. Трэба памятаць, што ўсё добрае калі-небудзь заканчваецца, як і благое. Жыццё цыклічна. У жыцці нельга развальняцца, а заўсёды памятаць, што Гасподзь адзіны, хто не мае заканчэння, хто заўсёды толькі добры да нас. Божай дапамогі ўсім вам і са святам.
Гадзіна памяці, па прапанове прадаўжальніка справы айца Дзімітрыя, колішняга настаяцеля храма Гергія Перамоганосца протаіерэя Яўгенія Лабынько, які таксама падзяліўся сваімі думкамі, адбылася ў дзень святкавання свята Узнясення Гасподня. Настаяцель Свята-Крыжаўздзвіжанскага храма аг. Вялікая Лысіца іерэй Аляксандр Мельнікаў заўважыў сімвалічны сэнс у гэтым супадзенні. Айцец Аляксандр, як і духаўнік сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай праваслаўнай царквы протаіерэй Алег Абрамовіч, выбарам святарскага шляху абавязаны, у першую чаргу, мітрафорнаму протаіерэю Дзімітрыю Хмелю.
Айцец Алег уручыў сыну святара Расціславу Дзмітрыевічу Хмелю, як добраму прадаўжальніку духоўных спраў свайго бацькі, дзяржаўную ўзнагароду.
Добрае сяброўства звязвала айца Дзімітрыя Хмеля з настаяцелем касцёла Божага Цела ў Нясвіжы Гжэгашам Каласоўскім. Пра гэта расказаў ксёндз Пётр Шарко. Айцец Пётр з’яўляецца адным з аўтараў кнігі “Пастыр добры зямлі Нясвіжскай” і аўтарам ідэі стварэння ў Нясвіжы помніка гэтым двум святарам, як сімвала адзінства царквы Хрыстовай.
Падзялілася ўспамінамі і прыхаджанка Свята-Георгіеўскага храма г. Нясвіжа Вольга Якаўлеўна Жэрка, якая ў свой час стала першай збіральніцай матэрыялаў для кнігі “Пастыр добры зямлі Нясвіжскай”, падрыхтаванай пасля ў бібліятэцы.
Цудоўныя прэзентацыі, зробленыя аўтарам макета кнігі, бібліятэкарам Таццянай Байкаш, дапамаглі Расціславу Дзімітрыевічу распавесці пра сваіх бацькоў, і ўвогуле, пра свой род. Здымкі прэзентацый былі ўзяты з сямейнага архіва святара і яго родных, а таксама з рэпартажаў з жыцця Нясвіжчыны, зробленых фатографам Святланай Польскай, якая прысутнічала на сустрэчы.
Успаміны перарываліся лірычным песнямі ў выкананні хору “Аптымісты” Нясвіжскага цэнтра культуры пад кіраўніцтвам Ірыны Латушка.
Служэнне Богу і людзям айца Дзімітрыя і матушкі Алены стала добрым прыкладам для іх сучаснікаў, а таксама юнага пакалення несвіжан, прадстаўнікі якога таксама былі ў зале. Гэта вучні СШ № 4 г. Нясвіжа і іх настаўніца Зоя Мікалаеўна Маляр.
Напрыканцы сустрэчы прагучалі ўрыўкі з кнігі “Пастыр добры зямлі Нясвіжскай”.
Мы ўсе жадаем дабрыні і шчырасці ад родных і блізкіх, самі таксама імкнёмся рабіць дабро іншым. Але трэба памятаць не толькі пра тых, хто з намі зараз, але і пра тых, хто пайшоў ў вечнасць , пра нашых духаўнікоў, сваякоў, сяброў, знаёмых. Яны таксама патрабуюць малітвы і памяці. Малітвай за супакой душы айца Дзімітрыя і матушкі Алены скончылася гадзіна памяці гэтых цудоўных несвіжан. І гучала яна з вуснаў усіх, хто прыйшоў на сустрэчу — святароў і вернікаў, юных і сталых жыхроў і гасцей нашага горада.
Валянціна Шчарбакова,
кіраўнік праекта “Узыходжанне”
Несвижская центральная районная библиотека им.П.Пронузо
22.05.2025
Паломніцтва ў Свята-Мікалаеўскі храм
в. Вежнае Брэсцкай воблаці
“Святыні Беларусі”
22 мая бягучага года, у дзень памяці Свяціцеля Мікалая Цудатворца, па благаславенні благачыннага Нясвіжскага благачыння, настаяцеля храма Узнясення Гасподня протаіерэя Аляксандра Данчанкі і па ініцыятыве наведвальніцы і валанцёра духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць” Наталлі Рыгораўны Вайтовіч, чытачы Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы і наведвальнікі цэнтра, які дзейнічае пры ёй, пабывалі ў храме і жаночым скіце Святога Мікалая Цудатворца ў вёсцы Вежнае на Брэстчыне. Суправаджалі паломнікаў Наталля Вайтовіч і кіраўнік сумеснага праекта “Духоўнае слова” Кацярына Дрнаян.
Паломніцтва пачалося з наведвання крыніцы Свяціцеля Мікалая Цудатворца і удзелу ў вадасвятным малебне. Затым нясвіжскія паломнікі пабывалі на святочнай літургіі, паўдзельнічалі ў хрэсным ходзе, паслухалі пропаведзь і атрымалі благаславенне аб настаяцеля Мікалаеўскага храма протаіерэя Давіда.
Несвіжане даведаліся і аб гісторыі храма, які ўзнік у 1771 годзе і да гэтага часу ніколі не перабудоўваўся. Храм толькі фарбавалі і праводзілі дробныя рамонтныя работы, якія не ўплывалі на яго старадаўні выгляд.
У храме знаходзіцца шмат святынь. Сярод іх — ікона Свяціцеля Мікалая Цудатворца з часціцай мошчаў, прывезеная з Афонскага манастыра. Ёсць і ікона Спірыдона Трыміфунскага, побач з якой змешчана частка пояса з аблачэння святога.
Амаль у кожным падарожжы па святых мясцінах роднай Беларусі наведвальнікі духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць” маюць магчымасць не толькі наведацца на святую крыніцу, але і даведацца пра яе гісторыю. У 2002 годзе епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Сафроній здзейснілі асвячэнне крыніцы ў гонар святога Мікалая Цудатворца. Да гэтага часу крыніца не даглядалася і стала зарастаць. З асаблівай сілай яна была яўлена ў 1981 годзе, калі з зямлі забіла некалькі магутных фантаноў да трох метраў. Адбылося гэта пасля таго, як падчас меліярацыйных работ коўш экскаватара зняў верхні пласт глебы над крыніцай. З таго часу аб крыніцы клапацілася Ганна Кандрацьеўна Андрэева, адзіная на той час жыхарка сяла Вежнае. А 10 ліпеня 2006 года крыніца была перададзена на апеку Свята-Раства-Багародзічнаму жаночаму манастыру горада Брэста.
Пра ўсё гэта наведвальнікі цэнтра “Існасць” даведаліся падчас гутаркі за кубачкам гарбаты на крыницы. Там змешчана і невялікая крама, дзе можна набыць манастырскія травяныя зборы, мазі, свечкі і шмат чаго іншага.
Новым для нясвіжскіх паломнікаў стала наведванне храма Пятра і Паўла ў Ружанах. Гэтая святыня ўспамінаецца яшчэ ў канцы шаснаццатага стагоддзя. Але гісторыя сучаснага храма адлічваецца з 1770-х гадоў, бо ў гэты перыяд ён быў адбудаваны зноў.
У Нясвіж падарожнікі павезлі цудадзейную ваду з крыніцы, а таксама благадатны настрой, атрыманы ад судакранання са святынямі роднага краю.
Валянціна Шчарбакова,
каардынатар духоўна-асветніцкаг цэнтра “Існасць”
Несвижская центральная районная библиотека им.П.Пронузо
21.05.2025
Паломніцкая паездка ў храм Святой праведнай Ганны аг. Аношкі і Свята-Мікалаеўскі аграгарадка Грыцкевічы
“Да святых вытокаў”
Наведвальнікі клуба духоўна-маральнага выхавання падлеткаў і моладзі “Ноеў каўчэг”, вучні 8 “Б” класа СШ № 1 г. Нясвіжа, іх класны кіраўнік Ганна Валянцінаўна Балтуцкая, а таксама ўдзельнікі сумеснага праекта “Парады з вуснаў несвіжан” Арсеній Рымашэўскі і Вераніка Высоцкая пазнаёміліся са святынямі Нясвіжчыны, наведаўшы храмы Святой праведнай Ганны аграгарадка Аношкі і Свята-Мікалаеўскага аграгарадка Грыцкевічы.
Іх настаяцель іерэй Васілій Краеў расказаў аб гісторыі пабудовы святынь, аб жыціі святой праведнай Ганны, маці Дзевы Марыі:
— З аднаго боку святая была дачкой святара па бацьку, а па маці яна паходзіла з роду цара Давіда. Гэтае падвойнае сваяцтва перадаецца праз Маці Божую Ісусу Хрысту — ён быў адначасова і боскага паходжання, і царскага. Таму што Гасподзь — гэта Цар будучага веку, мы яго завём Царом Нябесным. І адначасова Ён святара, і адначасова — чалавек, які пакутаваў за нашы грахі, ачысціў нас ад грахоўнага рабства і дараваў нам жыццё вечнае ў царстве сваім.
Святар патлумачыў неабходнасць храма для кожнага чалавека. Нагадаў, што хрышчаныя людзі павінны ўмацоўваць сваю веру, бо “хрышчэнне — гэта дар, ён даецца дарма. Дарам можна пакарыстацца, а можна пра яго забыцца. Трэба захоўваць і умацоўваць веру, прыносіць пакаянне ў сваіх грахах.”
Айцец Васілій адзначыў, што трэба ўмець радавацца таму, што мы маем. Гэта лепей, чым засмучацца па прычыне таго, што нам нечага не стае. І неабходна мець нейкае судакрананне з Запаведзямі Божымі. Выконваць іх, бо запаведзі маюць боскае паходжанне. І калі чалавек жыве хрысціянскім жыццём, магчыма, ад цялесных хвароб ён не заўсёды будзе мець ацаленне, але ад хвароб духоўных пазбавіцца. Наведваючы храм, мы набываем для сябе благадаць Духа Святога і каб яна ў нас не згасала, — патлумачыў святар.
Пасля экскурсіі ў храм Святой Праведнай Ганны ўсе паломнікі адправіліся ў старажытны храм 19 стагоддзя ў Грыцкевічах, асвечанага ў гонар Свяціцеля ікалая Цудатворца, каб працягнуць са святаром размову на Евангельскія тэмы.
В. Шчарбакова, кіраўнік клуба “Ноеў каўчэг”
Несвижская центральная районная библиотека им.П.Пронузо
16.05.2025
Конкурс читающих семей «Все начинается с семьи»
В центральной районной библиотеке имени Павла Пронузо 16 мая состоялся районный конкурс читающих семей «Всё начинается с семьи». Проведение конкурса в библиотеке уже стало традиционным и всегда посвящено празднику – Международному дню семьи. Мероприятие стало запоминающимся литературным событием в жизни участвующих семей, а также зрителей и болельщиков.
В этом году за звание «Самая читающая семья 2025 года» соревновались четыре многодетные семьи из Несвижа и районных населенных пунктов. Город представляли две читающие семьи – Якуб и Грикель, две команды были из сельской местности – семья Янцевич из агрогородка Сейловичи и семья Сарнацких из агрогородка Грицкевичи.
Семьи соревновались в различных конкурсах на эрудицию и креативность. Можно отметить, что борьба между участниками была практически на равных, все команды серьезно отнеслись к конкурсу, подготовили замечательные творческие номера и костюмы.
По итогам конкурса победителем стала семья Сарнацких, они получили заслуженное звание «Самая читающая семья 2025 года». Семья Якуб отмечена членами жюри как «Самая эрудированная семья». Самой дружной семьей стала семья Янцевич из Сейловичей, а семья Грикель из Несвижа получила звание «Самая творческая семья». Все участники конкурса читающих семей получили дипломы и памятные призы и сладкие подарки. Спонсорами прошедшего конкурса выступили отдел идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Несвижского райисполкома, районный комитет профсоюза работников агропромышленного комплекса, а также Несвижская районная организация ОО «Белорусский союз женщин».
Несвижская центральная районная библиотека им.П.Пронузо
07.05.2025
Открытый микрофон
«Великое не может быть забыто»
Чем дальше от нас события, связанные с Великой Отечественной войной, тем более они становятся актуальными. Несмотря на то, что написано огромное количество книг и создано множество кинофильмов, тем не менее не все страницы нашей трагической и героической истории исследованы.
7 мая 2025 года в преддверии 80-ой годовщины Победы в Великой Отечественной войне в Несвижской центральной районной библиотеке им.П.Пронузо прошло мероприятие в форме открытого микрофона «Великое не может быть забыто» с участием заместителя прокурора Несвижского района Каменко Елены Валерьевны, учителя истории средней школы №1 Шумской Ольги Анатольевны.
В ходе встречи поднимались актуальные вопросы: насколько важно чтобы каждый народ помнил уроки своей истории, на что сегодня стоит акцентировать свое внимание педагогам в воспитании подрастающего поколения, почему о событиях 80-ти летней давности важно говорить сейчас и многие другие.
Огромный интерес у присутствующих – учеников старших классов городских школ – вызвало выступление Елены Валерьевны Каменко, которая подробно рассказала о геноциде белорусского народа на территории Несвижского района.
Ольга Анатольевна рассказала, что из нашего края на фронт ушло сражаться много наших земляков. 10 тысяч несвижан домой не вернулись.
"Я мечтаю вернуться с войны" - говорил себе каждый солдат, воевавший на фронтах Великой Отечественной. Не все вернулись. Многие остались лишь в нашей памяти.
Не все дожили до этого праздника. Но в благодарной памяти потомков они останутся вечно живыми.
Несвижская центральная районная библиотека им.П.Пронузо
15.05.2025
Открытие временной экспозиции
«ПРЕВРАЩЕННЫЕ В ПЕПЕЛ.
Геноцид белорусского народа на территории
Несвижского района в годы ВОВ»
15 мая в Несвижской центральной районной библиотеке имени Павла Пронузо состоялось открытие уникальной передвижной временной экспозиции, которая была создана для увековечивания памяти жертв геноцида белорусского народа в годы Великой Отечественной войны «Превращенные в пепел. Геноцид белорусского народа на территории Несвижского района в годы ВОВ».
В основу экспозиции положены документальные и фото сведения о гибели тысяч несвижан, что явилось результатом зверств немецких оккупантов и их пособников.
Участие в открытии выставки приняли прокурор Несвижского района Голубович Виталий Иванович и экскурсовод Национального историко-культурного музея-заповедника «Несвиж» Новик Виктор Владимирович.
Генеральной прокуратурой Республики Беларусь возбуждено уголовное дело по факту геноцида населения Беларуси в годы Великой Отечественной войны.
Виталий Иванович подчеркнул: расследование уголовного дела продолжается. Еженедельно появляются новые факты массового уничтожения мирного населения. По его словам, прокуратура ставит перед собой задачу не просто устанавливать виновных, но и реализовывать принцип гласности – доносить до общественности результаты расследования данного уголовного дела, просвещать в этой теме каждого.
Представляя экспозицию «Превращенные в пепел. Геноцид белорусского народа на территории Несвижского района в годы ВОВ» экскурсовод Национального историко-культурного музея-заповедника «Несвиж» Новик Виктор Владимирович рассказал, что её должен увидеть каждый, чтобы ознакомиться с фактами того, что в действительности происходило в тяжелые военные годы на нашей земле.
Несвижская центральная районная библиотека им.П.Пронузо
14.05.2025
Творчая сустрэча з сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі
і Саюзнай дзяржавы Людмілай Круглік і
кампазітарам Аленай Жукоўскай
“Басанож па роснай траве”
Басанож па роснай траве запрасілі прайсціся чытачоў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюзнай дзяржавы Людміла Круглік і аутар-выканаўца, кіраўнік народнага калектыву аўтарскай песні “Надежда” Алена Жукоўская. Менавіта такую назву — “Басанож па роснай траве” — Людміла Уладзіміраўна дала свайму новаму зборніку паэзіі. У кнігу ўвайшлі вершы рознай тэматыкі. Гэта і прызнанне ў любові роднай Беларусі, роднаму Нясвіжу, адкуль пачаліся першыя крокі ў жыццё і ў літаратуру.
Людміла Уладзіміраўна прачытала шмат твораў філасофскага зместу. Вельмі спадабаліся ўдзельнікам сустрэчы яе мудрыя вершы-парады, парады ў прозе, а таксама замалёўкі з жыцця.
На некаторыя вершы Людмілы Уладзіміраўны аўтар-выканаўца Алена Жукоўская напісала музыку. Гэтыя творы яна з вялікім задавальненнем прапанавала ўдзячным гледачам.
Па просьбе ўсіх прысутных, Алена Вадзімаўна выканала і некалькі ўласных песень духоўнай тэматыкі на словы сяброў народнага калектыву аўтарскай песні “Надежда”.
Сваё слова аб творчасці Людмілы Круглік і Алены Жукоўскай выказалі дырэктар бібліятэкі Аксана Рыжыкава і сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Галіна Нупрэйчык.
Госці бібліятэкі знайшлі час і для таго, каб адказаць на пытанні аматараў паэтычнага слова і музыкі.
В. Шчарбакова
Несвижская центральная районная библиотека им.П.Пронузо
02.05.2025
Злёт герояў спорту “Перамога за намі!”
Городея.... Родина пропитаная потом!
Городея... Слово безгранично в нас.
Городея... Ты всегда с любовью
Городейкою вскармила нас.
Такімі словамі пачалося краязнаўчае мерапрыемства, прысвечанае 495-годдзю з дня першага ўпамінання Гарадзеі ў гістарычных крыніцах – злёт герояў спорту “Перамога за намі!”.
02 мая супрацоўнікі Гарадзейскай гарпасялковай бібліятэкі ў межах сумеснага краязнаўчага праекта з ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п. Гарадзея” - “Дамо імя продкам!”, пры спонсарскай падтрымцы ОАО “Гарадзейскі цукровы камбінат”, падгатавалі краязнаўчае мерапрыемства да 495-годдзя з дня першага ўпамінання Гарадзеі ў гістарычных крыніцах.
На мерапрыества былі запрошаны легендарныя спартсмены нашае бацькаўшчыны, нашыя славутыя землякі, чэмпіёны свету, прызёры алімпійскіх гульняў, майстры спорту і т.д.: Аляксандр і Міхаіл Хмяльніцкія, Андрэй Талашка і іх першы трэнер з Гарадзеі, Баляслаў Віктаравіч Кудзін.
Вядучыя краязнаўчага мерапрыемства бібліятэкары – Наталля Апацкая і Ірына Базыльчук, распавялі наведвальнікам аб дасягненнях наш землякоў, а вучаніцы ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п. Гарадзея” Алеся Шарамета і Вікторыя Ермохіна пералічылі найбольш вядомыя і значныя спаборніцтвы, у якіх удзельнічалі нашы пераможцы і ўдзельнікі спорту ў лёгкай атлетыцы.
Паэтэса Людміла Траццякова-Браноўская, ураджэнка гарадзейскіх ваколіц, і вучаніца 2 класа - Дар’я Апацкая зачыталі вершы ўласнага складання аб родных мясцінах, а вучаніца 9 класа – Ліана Мормыш узбагаціла нашу свядомасць да радзімы патрыятычнай песняй – “Матушка-земля”.
Для таго, каб госці і наведвальнікі краязнаўчага мерапрыемства змаглі бліжэй пазнаёміцца з удзельнікамі алімпійскіх гульняў, кожнаму з легендарных спартсменаў было дадзена слова, дзе лёгкаатлеты распавялі аб той нялёгкай працы, з дапамогай якой была здабыта слава для нашае бацькаўшчыны.
Родныя людзі не маглі стрымаць слез, іх пачуцці ўзрушваў гонар за сваіх таленавітых і мужных сваякоў.
Праца нашых славутых спартсменаў пачалася дзякуючы іх трэнеру – Баляславу Віктаравічу Кудзіну.
Баляслаў Віктаравіч - энтузіяст у развіцці спартыўнай хадзьбы, таленавіты і мужны чалавек, які змог зацікавіць будучых спартсменаў і натхніў іх на высокія дасягненні. Спартсмены выказалі свае словы падзякі за тую магчымасць, якая была дадзеная ім іх трэнерам і якую яны змаглі выкарыстаць у сваім жыцці.
З неверагоднай цікавасцю прайшла святочная сустрэча, а на заключэнне свае музычныя віншаванні з 495-годдзем для усіх прысутнічаючых пакінулі зоркі гарадзейскай эстрады – Лідзія Галубко і Таццяна Язэпчык.
Н.М.Апацкая, бібліятэкар Гарадзейскай гарпасялковай бібліятэкі