РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

23.04.2024

раённы семінар

«Дамо імя продкам»

 

23 красавіка на базе Гарадзейскай гарпасялковай бібліятэкі прайшоў раённы семінар «Дамо імя продкам». Мерапрыемства наведалі бібліятэкары Нясвіжскага раёна, а таксама ганаровыя госці: пракурор Нясвіжскага раёна Віталь Іванавіч Галубовіч, былы старшыня Гарадзейскага пасялковага выканаўчага камітэта Леанід Пятровіч Качановіч, настаяцель парафіі святога Юзафа ксёндз Аляксандр, мясцовая жыхарка і паэтэсса Людміла Тадэвушаўна Трэццякова – Браноўская. Сярод прысутнічачых былі майстра спорту СССР міжнароднага класа, каранны жыхар г.п.Гарадзея Аляксандр Сяргеявіч Хмяльніцкі, прадстаўнікі  эксперыментальнай базы "Свеклавічная" - галоўны аграном Яўген Вадзімавіч Саліта, намеснік дырэктара Кацярына Мікалаеўна Мархель.

Падчас семінара ішла размова аб захаваных гістарычных помніках архітэктуры гарадскога пасёлка, гісторыі іх з'яўлення, стварэнні новых помнікаў на месцы стыхійных пахаванняў ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

 

Гарадзейская гарпасялковая бібліятэка