РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

08.08.2026

Конкурс па выпяканні бліноў «Блінаманія на калодзе»

Супрацоўнікі ДУК «Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы» прынялі ўдзел у конкурсе па выпяканні бліноў «Блінаманія на калодзе». Спаборніцтва прайшло 8 жніўня 2026 года ў межах маштабнага фестывалю гістарычнай рэканструкцыі, культуры і музыкі «Нясвіжская фартэцыя».

Калектыў бібліятэкараў прадэманстраваў высокае кулінарнае майстэрства, гатуючы на сапраўдных калодах па старадаўніх рэцэптах. Па выніках конкурсу каманда «Блінныя чараўніцы» увайшла ў тройку найлепшых і заняла ганаровае трэцяе месца.

Ад усёй душы віншуем з гэтым поспехам Пяткевіч А. Л., Кавалёву Л. К. (Слаўкаўская сельская бібліятэка-клуб) і Жук Л. М. (Ланская інтэграваная сельская бібліятэка). Жадаем новых творчых і прафесійных перамог!

Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы

1
2
3
4
5
6
7
8