РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

21.05.2022

 Литературные чтения

«Возвращаясь к истокам»

 

     21 мая 2022 в Юшевичской сельской библиотеке имени Ивана Гурбана состоялись литературные чтения «Возвращаясь к истокам», посвященное 100-летию со дня рождения известного поэта-земляка Ивана Гурбана. На празднике присутствовали сын Анатолий и дочь Людмила, внук Александр и даже правнучка Алиса. Среди гостей были также председатель Сейловичского сельского совета Виноград Олег Степанович, директор государственного учреждения культуры «Несвижская центральная районная библиотека имени Павла Пронузо» Рыжикова Оксана Владимировна, библиотекари района, односельчане, учителя и учащиеся «Затурьянсого УПК детский сад – средняя школа». Литературные чтения начались строками из стихотворения Николая Малявки:

     «Добры дзень, Іван Яфімавіч!

     Сустракай сяброў сваіх,

     Гасцей…

     Ты жывешь

     У нашай памяці

     І сваім абліччам светлым.

     І сваімі шчырымі

     Лірычнымі радкамі,

     Селянін з душой паэта

      І паэт з рабочымі рукамі».


     Существует мнение, что Иван Гурбан – детский писатель. И действительно большинство из опубликованных Иваном Гурбаном – стихи для детей, занимательные, веселые, шутливые, поучительные, но все-таки имеющие второе дно, более глубинное. Он нес юным читателям живое белорусское слово, в, казалось бы, простых вещах и фактах увидеть необычное.

     Возможно, будет звучать несколько пафосно, но из стихотворений Ивана Гурбана можно составить своеобразную энциклопедию белорусской деревни. Она бы вмещала в себя все, чем живет деревня: от сельскохозяйственных работ до природных явлений.

     Но у Ивана Гурбана есть и другие стихотворения. «Стихотворения для взрослого читателя» –  так их характеризует сын поэта Анатолий Гурбан. Эти стихотворения и вошли в литературные чтения. Владимир Липский писал, что поэзия Ивана Гурбана «не очень броская и модная, но жизненно выверенная, с высокой моралью».

     Конечно, на празднике было предоставлено слово сыну Анатолию, который не просто поведал биографию известного отца, а сделал акцент на том, каким был человеком Иван Гурбан. Человеком с большой буквы. Хочется привести, пожалуй, самый примечательный факт из жизни нашего земляка. В 1964-1966 годах Иван Ефимович работал председателем Юшевичского сельсовета. Это были времена воинствующего атеизма. Из района пришел приказ руководства снести крест с Юшевичской церкви. Он не выполнил этот приказ, и больше не работал председателем сельсовета… Этот поступок в полной мере можно назвать подвигом. Иван Гурбан остался верен своей совести, душе…

     Много добрых слов в адрес Ивана Ефимовича было сказано и односельчанами. Они помнят его приветливым и общительным. И талантливым человеком. Вспоминали, как он, бывало, возьмется за карандаш и клочок бумаги и что-то пишет прямо на ходу.

     Многие стихотворения, прочитанные участниками чтений, в наше непростое время прозвучали особенно актуально. Это стихи о войне, стихи об исторической памяти как связи времен и поколений, неразрывность судьбы независимой Беларуси с героическими страницами истории белорусского народа.

     Одним из самых трогательных было выступление внука Александра, который, как в детстве, стал на табуретку и прочитал стихотворение своего деда.

     Отшумел 100-летний юбилей Ивана Гурбана. На мероприятии творчество Ивана Гурбана засветилось другими гранями, глубокими, актуальными, очень светлыми и очень патриотичными.

 

 Юшевичская сельская библиота имени Ивана Гурбана

 

 

20.05.2022

Гадзіна памяці паэта-земляка,

члена Саюза пісьменнікаў Беларусі

Івана Гурбана

“Паэт”

 

     У Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы прайшла гадзіна памяці паэта-земляка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Івана Яфімавіча Гурбана з нагоды 90-годдзя з дня яго нараджэння. Ва ўтульным зале бібліятэкі сабраліся родныя паэта, сябры раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі”, супрацоўнікі раённай газеты “Нясвіжскія навіны”,  наведвальнікі аддзялення дзённага прыбывання для для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў НТЦСАН, старшакласнікі СШ № 4 г. Нясвіжа і іх настаўнікі, а таксама юныя і сталыя чытачы нашай установы — прыхільнікі творчасці Івана Гурбана.

     У ролі самога паэта выступіў супрацоўнік бібліятэкі і сябра раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” Аляксандр Яцук. Ён і распачаў імпрэзу вершам Івана Гурбана “Малітваю дзень пачынаю”.

     Сваімі ўспамінамі пра бацьку падзялілася дачка Людміла Асоева.

     Калісьці Людміле Іванаўне некаторы час прыходзілася жыць за мяжой. Тата пісаў ёй лісты і ў адным з іх прыслаў малітву “Ойча наш”, каб яна і ў чужой краіне, сярод прыхільнікаў іншай веры не забывалася пра сваю, праваслаўную. Сам паэт веры ніколі не здрадзіў. Нават калі прыйшлося страціць вельмі паважаную працу — ён быў старшынёй сельскага савета. Справа ў тым, што хтосьці з кіраўнікоў запатрабаваў зрэзаць крыж з даху мясцовай Свята-Мікалаеўскай царквы ў Юшавічах. Іван Яфімаўся адмовіўся гэта зрабіць і болей старшынёй сельскага савета не быў. Нягледзячы на забароны і пагрозліва-грэблівае стаўленне да вернікаў, ён кожную нядзелю ездіў ў храм Георгія Перамоганосца ў Нясвіжы. І гэта ў той час, калі за веру судзілі, ссылалі ў ссылкі, пазбаўлялі працы.

     Людміла Іванаўна прачытала самыя любімыя вершы Івана Яфімавіча. А пасля словамі паэта гаварылі сябры раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” Алена і Ігар Шаблоўскія, Барыс Вятлугін, Раіса Хвір, Аляксандр Яцук, Дзмітрый Лібар, удзельнікі сумеснага праекта “Парады з вуснаў несвіжан” бібліятэкі, раённай газеты і радыё, СШ №4 г. Нясвіжа Павел Усеня, Вячаслаў і Вераніка Высоцкія, Мацвей Макарэвіч, Аляксандр Пашкевіч, наведвальнікі аддзялення дзённага прыбывання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў НТЦСАН Ірына Кіпець, Таццяна Жураўская, Рыгор Насевіч.

     Вельмі спадабаліся ўсім прысутным інсцэніроўкі дзіцячых вершаў Івана Гурбана, якія падрыхтавалі удзельнікі сумеснага праекта “Духоўнае слова” аддзела па рабоце з дзецьмі бібліятэкі, Нясвіжскага благачыння і СШ №4 г. Нясвіжа, а таксама наведальнікі “Літаратурнай гасцёўні” гэтай установы Захар Брэзін, Васіліса Пашкевіч, Яўгенія Плакса,  Арына Басалыга, Арсеній Рымашэўскі  і іншыя.

     Гасцям гадзіны памяці, васьмікласнікам СШ №4 і іх настаўніцы Ксеніі Андрэеўне Цішэвіч прапанавалі праінсцэніраваць верш Івана Гурбана “Агародчык”. Яны не рыхтаваліся загадзя, але ўсе рабяты і настаўніца, якая выступіла ў ролі сонца, справіліся са сваёй задачай на выдатна.

     Успамінамі з дзяцінства падзяліўся і унук Івана Гурбана Аляксандр, а адзін са сваіх любімых вершаў дзеда ён прачытаў, узабраўшыся, як і ў дзяцінстве, на табурэт.

     Творчасць Івана Гурбана, аўтара зборнікаў паэзіі  для дзяцей і дарослых, напоўнена цеплынёй і шчырасцю, вялікай любоўю да тых, каму яна адрасавана — людзям “малым і вялікім”, працаўнікам на зямлі і працаўнікам слова і думкі, калегам-паэтам і юным беларусам, якія толькі пачынаюць задумвацца над сутнасцю быцця. Вершы нашага земляка, “народжаныя ў прасторах”, на палетках, на якіх гадаваўся паэт, у вясковай хаце, сагрэтай цеплынёй родных, у родным краі,  самым лепшым куточку зямлі, якія так падабаліся яго сучаснікам, яшчэ доўга-доўга будуць гучаць на Нясвіжчыне і ўвогуле, па ўсёй Беларусі, будуць вучыць радавацца жыццю і таму, што ў нас ёсць, а кагосьці натхняць і на ўласную творчасць. Тады  народзяцца новыя вершы, з’явяцца новыя імёны. І зноў парадуецца за нас паэт у нябёсах, бо душа, кажучы словамі аднаго з яго вершаў “не памірае, не гарыць, не тоне ў вадзе”. Яна вяртаецца ў родныя мясціны, да родных людзей, светлай песняй і шчырым словам.

 

Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя П.Пранузы