|
РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
22.07.2025
Паломніцтва ў храм Святой Жывадаўчай Троіцы
“Троіцын дзень”
Па благаславенні благачыннага Нясвіжскага благачыння протаіерэя Аляксандра Данчанкі працягваюцца паломніцкія паездкі па храмах Нясвіжчыны. Наведвальнікі духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць” пабывалі ў храме Святой Жывадаўчай Троіцы аг. Салтанаўшчына. Настаяцель храма протаіерэй Алег Абрамовіч расказаў аб гісторыі храма і яго святынях.
Ужо шмат гадоў на тэрыторыі храма святар арганізоўвае праваслаўныя злёты для моладзі і падлеткаў. Пра асаблівасці работы ў рамках гэтых праектаў ён таксама распавёў наведвальнікам цэнтра. Закрануў айцец Алег і тэму выхавання падрастаючага пакалення з пазіцыі бацькоў. На яго думку, калі дзеці пэўны час з жаданнем наведвалі храм, а пасля пакінулі гэтую неабходную справу ў падлеткавым узросце, то бацькам нельга адчайвацца, патрэбна толькі не пакідаць малітву, бо толькі Богу магчыма тое, што бацькі жадалі б даць сваім дзецям, але ў іх не атрымліваецца. У дадзеным выпадку дапамагчы юным зразумець неабходнасць веры, малітвы і храма. Бацюшка адслужыў таксама малебен аб здароўі паломнікаў і іх блізкіх.
Закончылася паломніцтва наведваннем храма і каменя-следавіка ў вёсцы Кудзінавічы Капыльскага раёна. Айцец Алег расказаў, што да гэтага часу невядома, Багародзічны гэты камень ці Хрыстоў. Даследчыкі больш схіляюцца да апошняга. Несвіжане мелі магчымасць прыкласціся да крыжа, высечанага на камені. У камені ёсць яшчэ і адтуліна, дзе збіраецца вада. Ёсць многія сведчанні, што гэта вада аказвае лячэбнае ўздзеянне на зрок.
Айцец Алег благаславіў паломнікаў на добры шлях у Нясвіж і многія справы ў імя Бога.
Несвижская центральная районная библиотека имени Павла Пронузо











































