РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

29.04.2022

Краеведческий час

«Застывшая память»


     29 апреля в Оношковской интегрированной сельской библиотеке прошел краеведческий час «Застывшая память». Целью мероприятия было познакомить ребят с историческими событиями Великой Отечественной войны, расширить и углубить знания о знаменитых мемориалах памятниках. Время быстротечно. Мало осталось в живых участников Великой Отечественной Войны. Поэтому для нас важно помнить о боевых подвигах наших предков, быть патриотом своей страны.

 

                                Оношковская интегрированная сельская библиотека




29.04.2022

Фестываль паэзіі

«Голасам свайго пакалення»

 

     У Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы 29 красавіка адбыўся VI фестываль паэзіі «Голасам свайго пакалення», прысвечаны   беларускаму паэту, Ганароваму грамадзяніну горада Нясвіжа, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны. Раённы фестываль паэзіі праводзіцца ужо ў шосты раз і ўяўляе сабой шэраг сацыякультурных мерапрыемстваў.

     Павел Кузьміч значны ўклад унёс у літаратурную спадчыну.  Яго шматгранная дзейнасць на карысць Беларусі, беларускага народа, роднай мовы, нацыянальнай культуры ўзвысіла не толькі Нясвіжчыну, дзе ён жыў і працаваў, але і ўсю беларускую зямлю і таму невыпадкова 7 гадоў назад, у 2015 годзе Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы было прысвоена імя Паўлюка Пранузы, што стала добрай традыцыяй для арганізацыі і правядзення штогадовага Фестывалю паэзіі «Голасам свайго пакалення».

     Ва ўсе часы ў грамадстве паэзія карысталася вялікай увагай і займала асаблівае месца. Народ заўсёды цаніў яе высокую і святую місію. Кожны чалавек меў патрэбу ў паэзіі. У ёй шукалі суцяшэнне, прыгажосць пачуццяў і свету, яе любілі ...

     Мы упэўнены, што дзякуючы гэтаму святу, у кожнага з нас абавязкова, успыхнуць самыя добрыя і яскравыя пачуцці.

     У  чытальнай зале бібліятэцы дзейнічае музей паэта, дзе кожны можа пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам Паўла Кузьміча Пранузы, з яго творамі, рукапісамі і яго бібліятэкай.

     На працягу красавіка ў фае бібліятэкі дзейнічае ілюстрацыйна-дакументальная выстава “Голасам свайго пакалення”.Тут можна ўбачыць экспанаты, якія сам Прануза і яго дачка Алена Паўлаўна Лявіцкая падаравалі бібліятэцы. Гэта рукапісы вершаў, кнігі з бібліятэкі Паўла Кузьміча з аўтографамі паэтаў, з якімі ён сябраваў, асабістыя рэчы. Многія кнігі падпісаныя аўтарам.

     З 1947 года Павел Кузьміч з’яўляўся членам Саюза пісьменнікаў. Сёлета у свяце прынялі  ўдзел члены саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Круглік і Галіна Нупрэйчык, а таксама наша зямлячка Зоя Мікалаеўна Кулік.

     Пры жыцці Прануза цесна супрацоўнічаў з дзяржаўным музеем  гісторыі беларускай літаратуры, у фонд якога перадаў частку сваіх рукапісаў, фотаздымкаў, кніг. Таму невыпадкова  мы запрасілі супрацоўнікаў музея на фестываль паэзіі «Голасам свайго пакалення». Намесніка дырэктара па навуковай працы Алесю Аляксандраўну Кузняцову і загадчыку філіялам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаіла Аляксандравіча Бараноўскага.

     Свой погляд на жыццёвы і творчы шлях Паўлюка Пранузы  прадставіць тэатральная студыя “Раптам.” Пад кіраўніцтвам Ганны Татур. 

     Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю   працавалі некалькі пляцовак:

     У чытальнай зале прайшла гадзіна паэзіі «Яны прайшлі на той вайне». Круглы стол «Сучасная паэзія на хвалі часу».

     У краязнаўчай зале рэаліці-шоў “Мая нявыдадзеная кніга”.  

     У гэты дзень прайшоў таксама  традыцыйны конкурс юных чытальнікаў  "Чытаем Паўлюка Пранузу". 

     Вось пастаўлена апошняя кропка, а ўдзельнікі фестывалю не спяшаюцца разысціся: штосьці паміж сабой абмяркоўваюць, дзеляцца уражаннямі.

Несвижская центральная районная библиотека им. П. Пронузо