РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

02.06.2022

Гадзіна разважанняў

«У храме дзён»

 

     Удзельнікі клуба «Ноеў каўчэг» сабраліся за круглым сталом, каб паразважаць аб сутнасці храма, малітвы, неабходнасці наведвання багаслужэнняў.

     Некаторыя наведвальнікі аб'яднання ўпэўнены, што «дастаткова верыць у душы», маліцца дома, абмінаючы храм. Але, як гавораць святары, ухраме ідзе сумесная малітва, якая хутчэй знаходзіць свой шлях да Бога. «Там дзе двое ці трое сабраны ў Імя Маё, там і Я пасярод іх» — гаворыць Гасподзь праз Евангельскія тэксты.

     Малітва — гэта размова з Богам. І чалавек, які пачаў такую размову, павінен памятаць пра тое, да Каго ён звяртаецца. У кожнага з нас ёсць прычына для малітвеннага звароту да Айца Нябеснага. Але кожны з нас павінен памятаць, што не заўсёды Гасподзь адказвае на нашу просьбу адразу. Для чагосьці патрэбен час, а штосьці нам зусім не патрэбна. Гасподзь чуе кожнага чалавека, але дае толькі тое, што нам на карысць.

     Рабяты прыйшлі да высновы, што нельга абмінаць храм, бо толькі там ёсць магчымасць яднання з Богам праз удзел у Таінствах пакаяння і прычашчэння.

     Пацверджаннем гэтай думкі стала духоўная літаратура з фонду Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы, якую дзеці ўзялі для самастойнага прачытання.

 

Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя П.Пранузы

                                                                                          

      

02.06.2022

Акция в рамках проекта «Открытый мир»

«ЕДКИЙ ДЫМ НАМ НЕТЕРПИМ!»

 

     Курение - вредная привычка человека! Привычка - поведение, образ действий, склонность, ставшие для человека в жизни обычными, постоянными. Привычки формируются в результате многократных повторений. Когда человек совершает одни и те же действия, он привыкает повторять их, не задумываясь. Привычка, а затем – зависимость, т.е. болезнь! Курение является самой распространенной вредной привычкой.

     2 июня с воспитанниками ГУ «Несвижский районный территориальный центр социального обслуживания населения» была проведена акция «Едкий дым нам нетерпим!»

     В ходе акции воспитанники центра поговорили о вреде курения, об истории возникновения табака, сложили пословицы о вреде курения, оформили коллаж «Мы против курения». По окончании акции участники дополнили плакат «Мы против курения», оформленный в ходе флэшмоба, проходившего с 24 по 31 мая в рамках акции «Беларусь без табака».

 

Несвижская центральная районная библиотека им. П. Пронузо

  

02.06.2022

Экскурсія ў бібліятэку храма Узнясення Гасподня,

гутарка з бібліятэкарам К.В. Дубовік

«Па старонках духоўных кніг»

 

 

    Удзельнікі сумесных праектаў «Парады з вучнаў несвіжан» і «Духоўнае слова» бібліятэкі, газеты, радыё, Нясвіжскага благачыння і ДУА «СШ № 4 г. Нясвіжа» нашага горада пабывалі на экскурсіі ў бібліятэцы храма Узнясення Гасподня ў Нясвіжы, якая месціцца ў прыходскім доме. Бібліятэкар Кацярына Віктараўна Дубовік паразважала аб важнасці чытання, рассказала аб тым, што кнігі, выбраныя для прачытання, павінны несці ў сабе нейкія важныя моманты, якія абавязкова спатрэбяцца ў жыцці.

    Кацярына Віктараўна параіла рабятам найперш пазнаёміцца з кнігамі беларускага пісьменніка Барыса Аляксандравіча Ганага. Рабяты прыслухаліся да прапановы і сталі чытачамі храмавай бібліятэкі. Праз некаторы час бібліятэкар запрасіла абмеркаваць прачытанае, на што рабяты ахвотна згадзіліся.

 

Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя П.Пранузы

  

02.06.2022

 «Святыні роднага краю на старонках духоўных кніг» —

экскурсія ў бібліятэку храма Узнясення Гасподня,

удзел ў святочным багаслужэнні і хрэсным ходзе

 

     Удзельнікі сумесных праектаў «Парады з вучнаў несвіжан” і “Духоўнае слова” раённай бібліятэкі, газеты, радыё, Нясвіжскага благачыння і СШ № 4 нашага горада пабывалі на экскурсіі ў бібліятэцы храма Узнясення Гасподня ў Нясвіжы, якая месціцца ў прыходскім доме. Бібліятэкар Кацярына Віктараўна Дубовік паразважала аб важнасці чытання, рассказала аб тым, што кнігі, выбраныя для прачытання, павінны несці ў сабе нейкія важныя моманты, якія абавязкова спатрэбяцца ў жыцці.

     Кацярына Віктараўна параіла рабятам найперш пазнаёміцца з кнігамі беларускага пісьменніка Барыса Аляксандравіча Ганага. Рабяты прыслухаліся да прапановы і сталі чытачамі храмавай бібліятэкі. Праз некаторы час бібліятэкар запрасіла абмеркаваць прачытанае,  на што рабяты ахвотна згадзіліся.

     Наступнай падзеяй гэтага дня стала экскурсія ў храм Узнясення Гасподня «Святыні роднага краю», ўдзел у святочным багаслужэнні і хрэсным ходзе з нагоды храмавага свята.

     Рабяты мелі магчымасць паўдзельнічаць у багаслужэнні, таінствах споведзі і прычашчэння. Для некаторых гэта падзея адбылася ўпершыню.

     Аб сутнасці свята Узнясення Гасподня расказаў клірык храма іерэй Іаан Уханаў падчас святочнай пропаведзі. А затым усе вернікі, у тым ліку і юныя госці храма, з малітвай і песнапеннямі адправіліся на хрэсны ход. Да гэтага моманту ўсім  юным паломнікам не прыходзілася далучацца да  такой падзеі.

     Наведванне храма паспрыяла ўзнікненню шматлікіх пытанняў, таму падарожжы па храмах Нясвіжчыны, размовы са святарамі абавязкова будуць працягвацца.

     Затым рабяты адправіліся ў Нясвіжскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Пранузы  каб за кубачкам гарбаты паразважаць аб сутнасці храма, малітвы, неабходнасці наведвання багаслужэнняў.

     Некаторыя  наведвальнікі аб'яднанняў ўпэўнены, што «дастаткова верыць у душы», маліцца дома, абмінаючы храм. Але, як гавораць святары, у храме ідзе сумесная малітва, якая хутчэй знаходзіць свой шлях да Бога. «Там дзе двое ці трое сабраны ў Імя Маё, там і Я пасярод іх» — гаворыць Гасподзь праз Евангельскія тэксты.

     Рабяты прыйшлі да высновы, што нельга абмінаць храм,  бо толькі там ёсць магчымасць яднання з Богам праз удзел у Таінствах пакаяння і прычашчэння.

     Пацверджаннем гэтай думкі стала духоўная літаратура з фонду Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы, якую дзеці ўзялі для самастойнага прачытання.

                                                                                              В. Шчарбакова

  

27.05.2022

Портретное интервью в рамках проекта

с участием Марии Николаевны Худой

«Судьба человека»

 

     27 мая в Несвижской центральной районной библиотеке им. П. Пронузо в рамках проекта «Судьба человека» состоялось портретное интервью с советским и белорусским хозяйственным, государственным и политическим деятелем Марией Николаевной Худой. 

     Мария Николаевна  окончила Белорусскую сельскохозяйственную академию (бухгалтер-экономист), Московскую сельскохозяйственную академию имени К. А. Тимирязева (преподаватель сельскохозяйственного техникума), Минскую высшую партийную школу (политолог). Работала главным бухгалтером, главным экономистом, заместителем председателя колхоза «Ленинский шлях», председателем колхоза «1 Мая» Несвижского района Минской области, начальником Несвижского районного управления сельского хозяйства, председателем Несвижского райисполкома, первым секретарем Несвижского райкома, председателем Минского областного комитета экологии [когда?]. Избиралась депутатом Верховного Совета Белорусской ССР восьмого созыва, депутатом Верховного Совета Республики Беларусь 13 созыва, Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь второго и третьего созывов.

     Героиня портретного интервью рассказала о своём детстве, юности, трудовой и общественной деятельности. Трудолюбивая, энергичная, Мария Николаевна Худая в эпицентре активной жизни страны и сегодня. Широк спектр её деятельности. Она награждена многими правительственными наградами, в том числе орденом Октябрьской Революции, орденом Трудового Красного Знамени, орденом Дружбы народов, орденом «Знак Почёта», орденом Почёта.

     Главные  цели и задачи, которые  ставила перед собой всю жизнь Мария Николаевна, — это сделать что–то полезное людям.  И помощь людям — это большая радость для её, которая дает силы и веру в завтрашний день.

 

Несвижская центральная районная библиотека им. П. Пронузо


 

27.05.2022

Гадзіна абмеркавання

«Парады землякоў» 

 

     Удзельнікі праекта «Парады з вуснаў несвіжан» абмеркавалі планы на летнія канікулы. Адно з месцаў, якое яны вырашылі наведаць у бліжэйшы час — магіла мірных жыхароў, расстраляных ў час Вялікай Айчыннай вайны ў Гайках (лес паміж вёскамі Малева і Еськавічы). Доўгі час месцам захаранення апекаваўся ўраджэнец Нясвіжчыны, прафесар, доктар медыцынскіх навук, магістр фізічнай культуры Тадэвуш Францавіч Грыгель.

    Там пахаваны яго бацька, кіраўнік аркестра Уланскага Палка. Юнакі і дзяўчаты зацікавіліся біяграфіяй самога Тадэвуша Францавіча. Аказваецца, што акрамя сваёй пастаяннай працы ў галіне медыцыны, Тадэвуш Францавіч цікавіцца літаратурай і музыкай. Яго мама калісьці выкладала музыку у школе ў Качановічах. Дома ў польскім горадзе Шчэціне Тадэвуш Францавіч мае некалькі музычных інструментаў. І нават быў час, калі ён сам даваў канцэрт у горадзе, які стаў для яго таксама родным.

    У Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы, у раённым цэнтры культуры Тадэвуш Грыгель выступаў падчас прэзентацыі сваёй паэтычнай творчасці, у прыватнасці, кнігі “Нясвіж у сэрцы і снах”, дзе сабраны вершы сяброў Таварыства несвіжан у Польшчы. А самым цікавым момантам была сустрэча ў бібліятэцы, калі наш зямляк граў на балалайцы і спяваў прыпеўкі. Яго выступленне стала самым яскравым і ў дзіцячым аздараўленчым лагеры ў аг. Лань.

    Удзельнікі праекта «Парады з вуснаў несвіжан»  чыталі вершы Т. Грыгеля ў перакладзе на беларускую мову, зробленыя сябрамі раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” Валянцінай Шчарбаковай і Уладзімірам Жылко.

    Падчас сустрэч з землякамі прафесар дзяліўся слушнымі парадамі, якія датычацца здароўя, правільнага харчавання, ролі фізічнай культуры і здаровага ладу жыцця. Пра гэта рабятам расказала кіраўнік праекта «Парады з вуснаў несвіжан»  Валянціна Шчарбакова.

 

Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя П.Пранузы

                                                                                           

26.05.2022

Информационный час в рамках

информационно-образовательной акции

«Беларусь против табака»

«О вреде курения и не только»

  

     31 мая ежегодно отмечается Всемирный день без табака.  Курение вырывает из жизни человека от 19 до 23 лет. По данным Всемирной организации здравоохранения, ежегодно от курения преждевременно умирает свыше 5 миллионов человек в мире.

     Городейская детская библиотека с подростками 4 «Б» класса провела информационно-разъяснительную беседу «О вреде курения и не только». Участники мероприятия ознакомились со статистикой курящих людей, с историей распространения табака, поговорили о том, какой вред наносят себе курильщики и т. д. Для участников были подготовлены видеоролики, презентация и розданы буклеты, закладки для книг «Мы против курения», «Как долго ты будешь жить», предупреждающие о вреде курения. Также оформлена книжная выставка «За дымовой завесой».

Городейская горпоселковая библиотека


25.05.2022

Час правовых знаний

в рамках проекта «Школа «Защити себя сам»

«Правовая основа трудоустройства подростков»

 

 

     Занятость молодых людей в свободное от учебы время является профилактической мерой, способствует получению первых трудовых навыков, дает возможность сделать более осознанный выбор будущей профессии, создает условия для финансовой поддержки семей. Лето - пора не только отдыха, но и работы. Думаю, у каждого из ребят возникало желание поработать летом, чтобы заработать свои собственные деньги. В любом случае полезно иметь опыт работы еще до окончания школы.

     25 мая в Несвижской центральной районной библиотеке им. П. Пронузо прошел час правовых знаний  «Правовая основа трудоустройства несовершеннолетних», на котором присутствовали учащиеся 8-11 классов ГУО «Новоселковский учебно-педагогический комплекс детский сад – средняя школа Несвижского района» и учащиеся 10 класса ГУО «Средняя школа № 1 г. Несвижа».

     Цель мероприятия – оказание консультативной помощи по организации работы по временной занятости подростков в период летних каникул.

     На мероприятии присутствовали начальник отдела занятости и трудовых отношений Управления по труду, занятости и социальной защите Несвижского райисполкома Емельянчик Сергей Иванович и нотариус Минского областного нотариального округа Варвашевич Дарья Андреевна.

     Сергей Иванович подробно рассказал ребятам об общих правилах и особенностях трудоустройства несовершеннолетних, обозначил правовые основы труда подростков, а также рассказал о ситуации с планируемым трудоустройством несовершеннолетних в Несвижском районе летом 2022 года. Временное трудоустройство подростков как в летний период, так и в другое время может осуществляться службой занятости. Сюда стекаются вакансии от предприятий и организаций всего района.  Трудоустроиться можно и  самостоятельно или обратиться  по вопросам трудоустройства с районный комитет БРСМ, который также организует временную занятость несовершеннолетних граждан в летний период.

     Нотариус Варвашевич Дарья Андреевна дополнила информацию по трудоустройству подростков, а также рассказала учащимся об особенностях своей профессии, путях ее получения и специфике. Ребятам не так уж долго осталось до окончания школы и у каждого из них встанет вопрос выбора профессии. И чем более они будут осведомлены о разных профессиях, тем легче будет определиться с выбором дела по душе.

 

Несвижская центральная районная библиотека им. П. Пронузо

25.05.2022

Беседа у выставки

«Курение или здоровье – выбор за вами!»

 

     Курение, по мнению медиков, это медленное самоубийство. Каждая выкуренная сигарета стоит курящему 15 минут жизни. Согласно многолетним исследованиям ученых выяснено, что продолжительность жизни курильщика на 5-7 лет меньше, чем у некурящего человека. Курение приводит к таким серьезным заболеваниям, как язва желудка, хронический бронхит, различные заболевания сердца, сосудов и др.

     Курение - вредная привычка человека! Привычка - поведение, образ действий, склонность, ставшие для человека в жизни обычными, постоянными. Привычки формируются в результате многократных повторений. Когда человек совершает одни и те же действия, он привыкает повторять их, не задумываясь. Привычка, а затем – зависимость, т.е. болезнь! Курение является самой распространенной вредной привычкой.

     И самое страшное, что дети и подростки тоже начинают курить, многие в раннем возрасте, хотя курение сказывается самым негативным образом на состоянии здоровья и умственной деятельности. Курение отрицательно влияет на умственную деятельность. Две выкуренные сигареты снижают скорость заучивания и объем запоминаемого материала на 5 - 6%, что приводит к ухудшению успеваемости учащихся. Многие начинают курить из простого любопытства, а заканчивается это серьезной зависимостью и рядом проблем.

     Курящие подвергают опасности не только себя, но и окружающих людей. В медицине даже появился термин «пассивное курение». В организме некурящих людей после пребывания в накуренном и непроветренном помещении определяется значительная концентрация.

     25 мая с учащимися ГУО «Новоселковский учебно-педагогический комплекс детский сад – средняя школа Несвижского района» и учащимися ГУО «Средняя школа № 1г. Несвижа» была проведена беседа у выставки «Курение или здоровье – выбор за вами!»

     Информация на выставке обращает внимание посетителей библиотеки на то, что курение является опасной зависимостью и представляет реальный вред не только взрослым, но особенно подросткам.

     В ходе беседы ребята не только узнали о вреде табака и опасных последствиях этой пагубной привычки, но и ознакомились с правовыми мерами, предпринимаемыми на государственном уровне по борьбе с курением в нашей стране. Содержание выставки призывает активно включиться в борьбу с курением и не поддаваться пагубной привычке!

  

Несвижская центральная районная библиотека им. П. Пронузо

21.05.2022

 Литературные чтения

«Возвращаясь к истокам»

 

     21 мая 2022 в Юшевичской сельской библиотеке имени Ивана Гурбана состоялись литературные чтения «Возвращаясь к истокам», посвященное 100-летию со дня рождения известного поэта-земляка Ивана Гурбана. На празднике присутствовали сын Анатолий и дочь Людмила, внук Александр и даже правнучка Алиса. Среди гостей были также председатель Сейловичского сельского совета Виноград Олег Степанович, директор государственного учреждения культуры «Несвижская центральная районная библиотека имени Павла Пронузо» Рыжикова Оксана Владимировна, библиотекари района, односельчане, учителя и учащиеся «Затурьянсого УПК детский сад – средняя школа». Литературные чтения начались строками из стихотворения Николая Малявки:

     «Добры дзень, Іван Яфімавіч!

     Сустракай сяброў сваіх,

     Гасцей…

     Ты жывешь

     У нашай памяці

     І сваім абліччам светлым.

     І сваімі шчырымі

     Лірычнымі радкамі,

     Селянін з душой паэта

      І паэт з рабочымі рукамі».


     Существует мнение, что Иван Гурбан – детский писатель. И действительно большинство из опубликованных Иваном Гурбаном – стихи для детей, занимательные, веселые, шутливые, поучительные, но все-таки имеющие второе дно, более глубинное. Он нес юным читателям живое белорусское слово, в, казалось бы, простых вещах и фактах увидеть необычное.

     Возможно, будет звучать несколько пафосно, но из стихотворений Ивана Гурбана можно составить своеобразную энциклопедию белорусской деревни. Она бы вмещала в себя все, чем живет деревня: от сельскохозяйственных работ до природных явлений.

     Но у Ивана Гурбана есть и другие стихотворения. «Стихотворения для взрослого читателя» –  так их характеризует сын поэта Анатолий Гурбан. Эти стихотворения и вошли в литературные чтения. Владимир Липский писал, что поэзия Ивана Гурбана «не очень броская и модная, но жизненно выверенная, с высокой моралью».

     Конечно, на празднике было предоставлено слово сыну Анатолию, который не просто поведал биографию известного отца, а сделал акцент на том, каким был человеком Иван Гурбан. Человеком с большой буквы. Хочется привести, пожалуй, самый примечательный факт из жизни нашего земляка. В 1964-1966 годах Иван Ефимович работал председателем Юшевичского сельсовета. Это были времена воинствующего атеизма. Из района пришел приказ руководства снести крест с Юшевичской церкви. Он не выполнил этот приказ, и больше не работал председателем сельсовета… Этот поступок в полной мере можно назвать подвигом. Иван Гурбан остался верен своей совести, душе…

     Много добрых слов в адрес Ивана Ефимовича было сказано и односельчанами. Они помнят его приветливым и общительным. И талантливым человеком. Вспоминали, как он, бывало, возьмется за карандаш и клочок бумаги и что-то пишет прямо на ходу.

     Многие стихотворения, прочитанные участниками чтений, в наше непростое время прозвучали особенно актуально. Это стихи о войне, стихи об исторической памяти как связи времен и поколений, неразрывность судьбы независимой Беларуси с героическими страницами истории белорусского народа.

     Одним из самых трогательных было выступление внука Александра, который, как в детстве, стал на табуретку и прочитал стихотворение своего деда.

     Отшумел 100-летний юбилей Ивана Гурбана. На мероприятии творчество Ивана Гурбана засветилось другими гранями, глубокими, актуальными, очень светлыми и очень патриотичными.

 

 Юшевичская сельская библиота имени Ивана Гурбана

 

 

20.05.2022

Гадзіна памяці паэта-земляка,

члена Саюза пісьменнікаў Беларусі

Івана Гурбана

“Паэт”

 

     У Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы прайшла гадзіна памяці паэта-земляка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Івана Яфімавіча Гурбана з нагоды 90-годдзя з дня яго нараджэння. Ва ўтульным зале бібліятэкі сабраліся родныя паэта, сябры раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі”, супрацоўнікі раённай газеты “Нясвіжскія навіны”,  наведвальнікі аддзялення дзённага прыбывання для для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў НТЦСАН, старшакласнікі СШ № 4 г. Нясвіжа і іх настаўнікі, а таксама юныя і сталыя чытачы нашай установы — прыхільнікі творчасці Івана Гурбана.

     У ролі самога паэта выступіў супрацоўнік бібліятэкі і сябра раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” Аляксандр Яцук. Ён і распачаў імпрэзу вершам Івана Гурбана “Малітваю дзень пачынаю”.

     Сваімі ўспамінамі пра бацьку падзялілася дачка Людміла Асоева.

     Калісьці Людміле Іванаўне некаторы час прыходзілася жыць за мяжой. Тата пісаў ёй лісты і ў адным з іх прыслаў малітву “Ойча наш”, каб яна і ў чужой краіне, сярод прыхільнікаў іншай веры не забывалася пра сваю, праваслаўную. Сам паэт веры ніколі не здрадзіў. Нават калі прыйшлося страціць вельмі паважаную працу — ён быў старшынёй сельскага савета. Справа ў тым, што хтосьці з кіраўнікоў запатрабаваў зрэзаць крыж з даху мясцовай Свята-Мікалаеўскай царквы ў Юшавічах. Іван Яфімаўся адмовіўся гэта зрабіць і болей старшынёй сельскага савета не быў. Нягледзячы на забароны і пагрозліва-грэблівае стаўленне да вернікаў, ён кожную нядзелю ездіў ў храм Георгія Перамоганосца ў Нясвіжы. І гэта ў той час, калі за веру судзілі, ссылалі ў ссылкі, пазбаўлялі працы.

     Людміла Іванаўна прачытала самыя любімыя вершы Івана Яфімавіча. А пасля словамі паэта гаварылі сябры раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” Алена і Ігар Шаблоўскія, Барыс Вятлугін, Раіса Хвір, Аляксандр Яцук, Дзмітрый Лібар, удзельнікі сумеснага праекта “Парады з вуснаў несвіжан” бібліятэкі, раённай газеты і радыё, СШ №4 г. Нясвіжа Павел Усеня, Вячаслаў і Вераніка Высоцкія, Мацвей Макарэвіч, Аляксандр Пашкевіч, наведвальнікі аддзялення дзённага прыбывання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў НТЦСАН Ірына Кіпець, Таццяна Жураўская, Рыгор Насевіч.

     Вельмі спадабаліся ўсім прысутным інсцэніроўкі дзіцячых вершаў Івана Гурбана, якія падрыхтавалі удзельнікі сумеснага праекта “Духоўнае слова” аддзела па рабоце з дзецьмі бібліятэкі, Нясвіжскага благачыння і СШ №4 г. Нясвіжа, а таксама наведальнікі “Літаратурнай гасцёўні” гэтай установы Захар Брэзін, Васіліса Пашкевіч, Яўгенія Плакса,  Арына Басалыга, Арсеній Рымашэўскі  і іншыя.

     Гасцям гадзіны памяці, васьмікласнікам СШ №4 і іх настаўніцы Ксеніі Андрэеўне Цішэвіч прапанавалі праінсцэніраваць верш Івана Гурбана “Агародчык”. Яны не рыхтаваліся загадзя, але ўсе рабяты і настаўніца, якая выступіла ў ролі сонца, справіліся са сваёй задачай на выдатна.

     Успамінамі з дзяцінства падзяліўся і унук Івана Гурбана Аляксандр, а адзін са сваіх любімых вершаў дзеда ён прачытаў, узабраўшыся, як і ў дзяцінстве, на табурэт.

     Творчасць Івана Гурбана, аўтара зборнікаў паэзіі  для дзяцей і дарослых, напоўнена цеплынёй і шчырасцю, вялікай любоўю да тых, каму яна адрасавана — людзям “малым і вялікім”, працаўнікам на зямлі і працаўнікам слова і думкі, калегам-паэтам і юным беларусам, якія толькі пачынаюць задумвацца над сутнасцю быцця. Вершы нашага земляка, “народжаныя ў прасторах”, на палетках, на якіх гадаваўся паэт, у вясковай хаце, сагрэтай цеплынёй родных, у родным краі,  самым лепшым куточку зямлі, якія так падабаліся яго сучаснікам, яшчэ доўга-доўга будуць гучаць на Нясвіжчыне і ўвогуле, па ўсёй Беларусі, будуць вучыць радавацца жыццю і таму, што ў нас ёсць, а кагосьці натхняць і на ўласную творчасць. Тады  народзяцца новыя вершы, з’явяцца новыя імёны. І зноў парадуецца за нас паэт у нябёсах, бо душа, кажучы словамі аднаго з яго вершаў “не памірае, не гарыць, не тоне ў вадзе”. Яна вяртаецца ў родныя мясціны, да родных людзей, светлай песняй і шчырым словам.

 

Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя П.Пранузы