РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
24.08.2024
выставачнае мерапрыемства ля Кургана Славы
«Квітней пад небам сінім, Беларусь!»
24 жніўня ДУК «Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы» далучылася да выставачных мерапрыемстваў ля Кургана Славы, прыурочаных да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прысвечаных Году якасці. Увазе прысутных бібліятэка прадставіла інтэрактыўную пляцоўку «Квітней пад небам сінім, Беларусь!»
Для дзяцей і дарослых працавалі кніжныя выставы, якія дазволілі кожнаму пабываць у далёкім мінулым роднага краю, успомніць гады ваеннага ліхалецця, пазнаёміцца са знакамітымі землякамі, а таксама згадаць традыцыі і звычаі роднага краю. Знатакам гісторыі Беларусі і беларускай літаратуры былі прапанаваны аблокі слоў, QR-квесты, кросансы, лэпбукі, з дапамогай якіх удзельнікі акунуліся ў чароўны свет роднай краіны. Самыя маленькія госці пляцоўкі з задавальненнем малявалі, гулялі ў лато і крыжыкі –нулікі, збіралі пазлы.
Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка ім.П.Пранузы
https://nesvizhlib.by/index.php/ru/event/2481-24082024#sigProGalleria4ba1e0f968