РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

26.07.2024

Час паэзіі і музыкі ў вёсцы Завітая

«Літаратурная альтанка»

 

    Гадзіна паэзіі і музыкі «Літаратурная альтанка» прайшла пад шатамі летняга лесу ў вёсцы Завітая. Гэтая сустрэча на прыродзе для сяброў раённага літаратурна-музычнага аб’яднання «Валошкі» стала ўжо традыцыйнай. На гэты раз тэмай для абмеркавання стала філасофская лірыка і вершы духоўнай тэматыкі. Свае вершы прачыталі Алена Шаблоўская, Дзмітрый Лібар, Марыя Падамацька, Барыс Вятлугін.

      Зараз у бібліятэцы рыхтуецца новая кніга Барыса Мікалаевіча «Созвездия судьбы», прэзентацыя якой будзе прымеркавана да яго 90-гадовага юбілею.

    Сябра аб’яднання, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Зоя Мікалаеўна Кулік пазнаёміла ўдзельнікаў імпрэзы з кнігай «Пад зоркай Перамогі», якая ўключае творы ваеннай тэматыкі членаў Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У кнігу увайшло апавяданне нашай зямлячкі «На вуглях жаночай душы».

   Многія аўтары прэзентавалі свае новыя вершы. Намеснік галоўнага рэдактара газеты «Нясвіжскія навіны» Соф’я Любанец, акрамя новых твораў, прачытала вершы «Сумны тост» і «Як навучыцца не чакаць…».

Цудоўным дадаткам для ўсёй імпрэзы сталі песні, якія прагучалі ў выкананні іх аўтара — Алены Шаблоўскай. Аляксандр Яцук парадаваў вершам, які і быў прысвечаны «Літаратурнай альтанцы» ў вёсцы Завітая. З яго вуснаў нясвіжскія паэты пачулі вершы аб Нясвіжы і малой радзіме паэта — Гарадзеі.

   Кіраўнік аб’яднання Валянціна Шчарбакова пазнаёміла з вершамі «Храм на горе» і «Памнажаць у свеце дабрыню…».

             Тэматыка пасяджэння была пашырана за кошт правядзення дэгустацыі страў, рэцэпты большасці з якіх былі ўзяты з кулінарных кніг бібліятэкі. Так юны любіцель кулінарных эксперыментаў, удзельнік многіх праектаў бібліятэкі Віталій Шчарбакоў прыгатаваў для паэтаў кексы і бутэрброды. Прафесійны повар Наталля Яцук занялася прыгатаваннем мясных страў.      Знайшліся ахвотнікі згатаваць запечаную бульбу са скрылікамі сала. Частуючыся, паэты чыталі вершы, прысвечаныя кулінарным шэдэўрам.

       «Літаратурная альтанка» дадала нясвіжскім аўтарам натхнення, стала крыніцай новых ідэй і тэм. Вяртаючыся ў Нясвіж, яны планавалі новыя сустрэчы і падзеі, якія, на іх думку, будуць цікавымі  для чытачоў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы.

 

 

Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка ім.П.Пранузы

 

26.07.2024

фотомарафон

«Читаем дружно о дружбе!»

 

«Читаем дружно о дружбе!» - сотрудники Несвижской центральной районной библиотеки имени Павла Пронузо провели фотомарафон, приуроченный к Международному дню дружбы, который ежегодно отмечается 30 июля. Это мероприятие стало настоящим праздником, наполнившим атмосферу теплом и взаимопониманием.

Во время фотомарафона жители и гости города Несвижа узнали о важности этого замечательного праздника, поделились воспоминаниями о своих друзьях, обсуждали пословицы и поговорки, отражающие суть дружеских отношений. Организаторы мероприятия – библиотекарь Кунаш О.Л., редактор Моргачёв Г.В. и заведующий отделом по работе с детьми Чухлей А.В. подготовили интересные вопросы для обсуждения. Участники размышляли о том, что для них означает дружба, какими качествами должен обладать настоящий друг.

Литература также стала важной частью обсуждений, участникам было предложено вспомнить книги о ценностях дружбы и приключениях неразлучных друзей. Названы были произведения таких авторов, как А. Дюма с «Тремя мушкетерами», М. Твен с «Приключениями Тома Сойера», Ш. Бронте с «Джейн Эйр», А. Конан Дойл с «Приключениями Шерлока Холмса» и многие другие.

Чтобы фотомарафон остался в памяти надолго, каждому были вручены закладки с изображением обложек книг о дружбе, а также ссылками на социальные сети библиотеки, буклеты с подробной информацией об этом замечательном празднике.  Не забыли организаторы и о сладких угощениях, которые были тепло приняты участниками.

Мероприятие поспособствовало обсуждению важной темы дружбы, но и оставило яркие впечатления в сердцах всех, кто принял участие.

 

Несвижская центральная районная библиотека им. П.Пронузо