РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
25.04.2024
“І вершам гаварыў заўсёды я…”
VIII фестываль паэзіі імя Паўлюка Пранузы
“Голасам свайго пакалення…”
У Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя П.Пранузы прайшоў VIII фестываль паэзіі імя Паўлюка Пранузы “Голасам свайго пакалення…”, прысвечаны беларускаму паэту, ганароваму грамадзяніну горада Нясвіжа, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны. Раённы фестываль паэзіі сёлета ладзіцца ўжо ў восьмы раз і ўяўляе сабой шэраг сацыякультурных мерапрыемстваў. Штуршком для такой добрай традыцыі стала значная падзея ў жыцці нашай бібліятэкі – у 2015 годзе Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы было прысвоена імя Паўлюка Пранузы. Таму што шматгранная дзейнасць Паўла Кузьміча на карысць Беларусі, беларускага народа, роднай мовы, нацыянальнай культуры ўзвысіла не толькі нясвіжчыну, дзе ён жыў і працаваў, але і ўсю беларускую зямлю.
Падрыхтоўка да значнай падзеі пачалася яшчэ задоўга да правядзення асноўных мерапрыемстваў.
У фае 1-га паверха біліятэкі экспанавана нфармацыйна-кніжная выстава -инсталяцыя “Голасам свайго пакалення”. Тут можна ўбачыць экспанаты, якія сам Прануза падараваў бібліятэцы: рукапісы вершаў, кнігі з бібліятэкі Паўла Кузьміча з аўтографамі паэтаў, з якімі ён сябраваў, асабістыя рэчы. Таксама мы ўдзячны Нясвіжскаму гісторыка-краязнаўчаму музею за прадастаўленыя прадметы, якія прысвечаны жыццю і творчасці Паўла Кузьміча.
На працягу красавіка для наведвальнікаў бібліятэкі супрацоўнікі праводзілі гутаркі ля выставы “Каб кожны Пранузу пачуў…”, падчас якіх знаёмілі са складаным жыццёвым лёсам і багатай творчай спадчынай паэта-земляка.
Больш падрабязна пазнаёміцца з біяграфіяй знакамітага чалавека, даведацца пра яго, як пра паэта, перакладчыка, ветэрана, педагога, грамадскага дзеяча можна было, наведаўшы музей Паўла Пранузы. У гэтым годзе ён папоўніўся рукапіснымі тэкстамі, фатаграфіямі, відэаматэрыяламі, газетамі, аўдыёзапісамі, якія падаравала нашай бібліятэцы сябар паэта – Валянціна Іванаўна Коцікава.
Падчас адкрыцця фестывалю выступілі дырэктар Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы А.У.Рыжыкава, дырэктар Добрушскай цэнтральнай раённай бібліятэкі А.В.Паршакова. У зале прысутнічалі і калегі Паўла Кузьміча па пяры, паэткі, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Л.А. Яськова, Л.У. Круглік, Т. К. Цвірко, І.А.Карнаухава і наша зямлячка З.М.Кулік (Капуста). Упершыню на нашым фестывалі член Гомельскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Л. А.Яськова, якая падчас свайго выступлення падзялілася ўспамінамі пра в. Вылева, у якой нарадзіўся Павел Кузьміч, а таксама прачытала
вершы. Пастаянным удзельнікам усіх фестываляў з’яўляецца З.М.Кулік (Капуста). Яна павітала ўсіх прыхільнікаў паэзіі і пажадала фестывалю, які па яе словах, з’яўляецца неад’емнай часткай літаратурнага жыцця не толькі Нясвіжчыны, але і ўсёй Беларусі, далейшага росквіту. Частым госцем і ўдзельнікам нашых бібліятэчных мерапрыемстваў з’яўляецца паэтка, член Мінскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Л.У. Круглік. Яна прачытала свой верш-прысвячэнне нашаму славутаму земляку. Гэты твор абавязкова папоўніць фонд музея Паўлюка Пранузы.
Пры жыцці Павел Кузьміч цесна супрацоўнічаў з дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры. Ён перадаў частку сваіх рукапісаў, фотаздымкаў, кніг у фонд гэтай установы. У святочны дзень разам з намі былі: намеснік дырэктара па навуковай рабоце ўстановы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” А.А. Кузняцова і вучоны сакратар Н.В. Калядчык.
Усе госці фестывалю атрымалі невялікія падарункі на памяць.
Ганаровым госцем у зале прысутнічала дачка Паўла Кузьміча Пранузы - Алена Паўлаўна Лявіцкая. Зал вітаў яе апладысментамі, а вядучая ад імя ўсіх удзельнікаў фестывалю і прыхільнікаў паэзіі Паўла Кузьміча пажадала ёй поспехаў ва ўсіх справах, пазітыўнага настрою і ніколі не мець падставы для суму.
Вельмі вялікае ўражанне на ўсіх зрабіла тэатральная пастаноўка “Аб чым нам кажа аўтар”, якую прадставіў ўвазе прысутных ўзорны дзіцячы тэатральны калектыў “Раптам” Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Валянціны Штоп. У іх выкананні прагучалі вершы нашага славутага земляка.
У 2003 годзе выйшла кніга Паўлюка Пранузы “Акуніся ты ў крыніцу”. У афармленні кнігі выкарыстаны малюнкі пераможцаў конкурсу “Я верш малюю” па вершах Паўлюка Пранузы. Кожны год у рамках нашага фестывалю мы таксама праводзім конкурс ілюстрацый да вершаў паэта. У 2021 годзе з друку выйшла кніга “Фантазія алоўка і слова“, у якой змешчаны лепшыя малюнкі. У гэтым годзе мы пашырылі межы гэтага традыцыйнага конкурсу – прапанавалі стварыць яшчэ і дыдактычныя гульні па творчасці паэта.
Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 16 работ. Кампетэнтнае журы выбрала з іх лепшыя работы і на ўрачыстым адкрыцці фестывалю пераможцы конкурсу творчых работ да вершаў Паўлюка Пранузы “Подых натхнення” былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі. Пераможцамі сталі: Балацяны Яўген, наведвальнік аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў дзяржаўнай установы “Нясвіжскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання інвалідаў”, ілюстрацыя “Красавік ідзе з пралескамі”, Сарокіна Марыя, навучэнка Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа, ілюстрацыя “Сонейка”, Кунаш Дар’я, вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі “СШ№4 г.Нясвіжа” за распрацоўку і выраб дыдактычнага матэрыялу –пазлаў - да верша “Я вясну малюю”,Сташэўская Мілана, вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі “СШ№3 г.Нясвіжа”, ілюстрацыя “Я вясну малюю” і Кухарчык Данііл, вучань дзяржаўнай установы адукацыі “Нясвіжская гімназія”, ілюстрацыя “Радзіма”. А ўдзельнікі конкурсу атрымалі дыпломы і сімвалічныя падарункі – нататнікі.
Аматары паэзіі прынялі ўдзел у традыцыйным конкурсе юных чытальнікаў “Чытаючы Паўлюка Пранузу”. У конкурсе прынялі ўдзел 20 чалавек, вучні школ горада і раёна. Кампетэнтнае журы ў складзе супрацоўнікаў установы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” А.А. Кузняцовай і Н.В. Калядчык, паэткі і празаіка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Т.К.Цвірко вызначылі пераможцаў у чатырох узроставых катэгорыях. Імі сталі – Сіманаў Данііл (1 месца) ДУА “Нясвіжская гімназія”, Курыльчык Ульяна (2 месца) ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Нясвіжа”, Папко Ульяна (3 месца) ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Нясвіжа”, Сысун Аліна (1 месца) ДУА “Нясвіжская гімназія”, Паграбіцкі Данііл (2 месца) ДУА “Нясвіжская гімназія”, Шах Карына (2 месца) ДУА “Сейлавіцкая сярэдняя школа”, Новік Максім (3 месца) ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Нясвіжа”, Плакса Ксенія (1 месца) ДУА “Нясвіжская гімназія”, Лаўрыенка Аляксандра (2 месца) ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Нясвіжа”, Урыцкая Марыя (3 месца) ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Нясвіжа”, Тароцька Алеся (1 месца) ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Нясвіжа”, Шыбко Паліна (2 месца) ДУА “Нясвіжская гімназія”. Усе удзельнікі конкурсу атрымалі падарункі ад дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і граматы. А дзяўчатам-пераможцам Тароцька А. і Шыбко П. А.А. Кузняцова падаравала імянныя запрашэнні на бясплатнае наведванне ўсіх філіялаў музея.
Дзякуючы штогадоваму мерапрыемству пад назвай “Шанс для нявыдадзеных кніг”, якое праходзіць у рамках фестывалю імя Паўлюка Пранузы “Голасам свайго пакалення”, у нясвіжскіх аўтараў з’явіўся шанс прадставіць на суд журы і іх будучых чытачоў свае нявыдадзеныя кнігі.
Мерапрыемстыва праходзіла у фармаце конкурса, у якім прынялі ўдзел аўтары, сябры раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” .
Старшынёй журы стала член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Саюза музычных дзеячаў Беларусі І.А. Карнаухава. Дарэчы, дзейнасць Ірыны Аляксандраўны ў многім сугучная дзейнасці самога Паўлюка Пранузы. Дзякуючы ёй Саюз пісьменнікаў Беларусі прыняў у сваё кола 29 узрошчаных гэтай цудоўнай паэткай і пісьменніцай аўтараў. У склад журы ўвайшлі таксама член Саюза пісьменнікаў Беларусі Л. У. Круглік і рэдактар аддзела бібліятэчнагамаркетынгу Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Г. М. Зянюк.
Рэаліці-шоу “Шанс для нявыдадзеных кніг” аб’яднала як маладых паэтаў, так і паэтаў са стажам. У іх выкананні гучалі асабістыя вершы і апавяданні, Б.М.Вятлугін - аўтар музыкі на ўласныя вершы і творы іншых аўтараў - выканаў песню Мікалая Марына “Славянская жемчужина”.
З 2006 года пры Нясвіжскай цэнтральнай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы дзейнічае раённае літаратурна-музычнае аб’яднанне “Валошкі”. Многія яго ўдзельнікі ўжо маюць уласныя кнігі, а хтосьці яшчэ толькі на шляху да гэтай падзеі. Як, напрыклад, паэтка А.Р.Шаблоўская. Падчас конкурсу яна прэзентавала сваю будучую кнігу “Берегите любовь”.
Госцем рэаліці-шоу стаў пісьменнік У.Д. Бруй. У фондзе нашай бібліятэкі шмат кніг гэтага аўтара, якія ніколі не застойваюцца на паліцах.
Пераможцам рэаліці-шоу «Шанс для нявыдадзеных кніг» стала А.Р.Шаблоўская. Яна была ўзнагароджана дыпломам і каштоўным падарункам.За ўдзел у імпрэзе М.І. Падамацька, Б.М. Вятлугін і А.С. Яцук атрымалі падарункі і дыпломы.
У рамках фестывалю адбыліся і творчыя сустрэчы. Падчас паэтычнай гадзіны “Нашей жизни основа” навучэнцы Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Я.Коласа мелі магчымасць пазнаёміцца з творчасцю зямлячкі Паўлюка Пранузы – паэткай Гомельскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтарам дзевяці паэтычных зборнікаў, нашым госцем з маляўнічага гарадка Добруша Л.А.Яськовай. Людміла Аляксандраўна пазнаёміла са сваімі творамі, змешчанымі ў яе паэтычных зборніках як для дарослых, так і для малодшага пакалення. Многія вершы Людмілы Аляксандраўны пакладзены на музыку. І атрымаліся цудоўныя песні. У сваім выступленні паэтка распавяла пра тое, як нараджаліся яе песні, хто іх выконвае. Прысутныя мелі магчымасць паслухаць некаторыя з іх-песні “Дождж”, “Сябрам”, раманс “Мне так патрэбна твая любоў” і інш.
Напрыканцы сустрэчы Людміла Аляксандраўна пакінула прысутным пажаданні і зборнік сваіх вершаў.
“Мелодыя душы” - так называлася творчая сустрэча з Таццянай Цвірко, паэтам, празаікам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, на якую мы запрасілі юных прыхільнікаў паэзіі.
Паэзія Таццяны Канстанцінаўны вельмі шчырая, душэўная, у вершах шмат меладычнасці. Здаецца, разам з аўтарам ты углядаешся ў родныя краявіды, у кожную кветку і расінку, у жыццё. Галоўныя героі твораў – нашы сучаснікі. Усе яны шукаюць сваё шчасце, а знайсці яго заўсёды няпроста ў гэтым складаным і такім непрадказальным жыцці. Творы выклікаюць на роздум аб жыцці, аб месцы чалавека ў ім. Таццяна Канстанцінаўна рассказала аб сабе і сваёй творчасці, сваёй сямьі і сваёй малой радзіме. Разам з вучнямі чыталі вершы, слухалі спявалі песні, размаўлялі. Сустрэча з аўтарам вызвала шмат станоўчых эмоцый і цікавасці да кніг і паэзіі.
Творам ”Размова з вершамі” нашага знакамітага земляка Паўла Кузьміча Пранузы супрацоўнікі бібліятэкі А.А. Башко і В.В.Шчарбакова распачалі размову аб паэзіі падчас літаратурнага дасье “Пісьменнікі-франтавікі. Людзі пяра: праўда пра вайну” з удзелам членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі Л.У.Круглік і І.А. Карнаухавай. Мерапрыемства прысвечана сумнай і светлай даце -80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - якую мы будзем адзначаць у гэтым годзе.
Чатыры ваенныя гады Павел Кузьміч разам з салдатамі-аднагодкамі мераў крокамі, стратамі, непамернымі цяжкасцямі, а яшчэ — вершамі, якія пісаў пад свістам куль у акопах і зямлянках.
Перамогу наш зямляк сустрэў у Берліне. Тут жа, ля павержанага рэйхстага, напісаў верш “Не экскурсантам, а салдатам”, які, па словах пісьменніка і літаратурнага крытыка Алеся Марціновіча, “можна паставіць эпіграфам да творчасці паэта”.
Паэты -франтавікі Анатоль Астрэйка, Пётр Глебка, Пімен Панчанка, Паўлюк Прануза, Янка Брыль, Кузьма Чорны, Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў сталі голасам свайго пакалення. Гэтую эстафету перанялі нашы сучаснікі. Са сваімі вершамі ваеннай тэматыкі пазнаёмілі гасцей бібліятэкі, навучэнцаў Нясвіжскай гімназіі, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі — наша зямлячка Л.У. Круглік і І. А. Карнаухава. Гэта даўнія сябры нашай бібліятэкі, не аднойчы тут гучалі іх творы. Падчас сустрэчы ў рамках фестывалю нашы госці прадоўжылі размову вершамі, распачатую яшчэ ў 1941 годзе нашым знакамітым земляком Паўлам Кузьмічом Пранузам, іншымі паэтамі і пісьменнікамі, летапісцамі падзей ваеннага ліхалецця.
Паэткі прачыталі вершы, якія нарадзіліся ад уражанняў размоў з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, прысвечаныя сваім бацькам, якія таксама абаранялі Радзіму ў гады вайны. А юным гасцям бібліятэкі яе супрацоўнікі параілі чытаць добрыя кнігі, прыходзіць на сустрэчы, дзе гучыць паэтычнае слова з вуснаў саміх аўтараў і абавязкова быць шчаслівымі.
Калі была пастаўлена апошняя кропка, удзельнікі фестывалю не спяшаліся разысціся:штосьці паміж сабой абмяркоўвалі, дзяліліся ўражаннямі.Здавалася, што ўсё кругом было запоўнена паэзіяй. І гэта добра. Гэта дань, якую мы аддаём нашаму земляку Паўлюку Пранузе, бо ў свой час ён не толькі сам тварыў, але і дапамагаў маладому пакаленню Нясвіжчыны знайсці сваё месца ў свеце паэзіі.
Несвижская центральная районная библиотека им. П.Пронузо
https://nesvizhlib.by/index.php/ru/event/2412-25042024#sigProGalleria4c2327469c