РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
20.03.2024
Сустрэча з Валянцінай Іванаўнай Коцікавай
Сёння нашу бібліятэку наведала Валянціна Іванаўна Коцікава — блізкі сябра вядомага беларускага паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, ганаровага грамадзяніна г. Нясвіжа Паўла Кузьміча Пранузы. Валянціна Іванаўна падаравала ўнікальныя матэрыялы, звязаныя з жыццём і творчай дзейнасцю паэта. Рукапісныя тэксты, фатаграфіі, відэаматэрыялы, газеты, аўдыёзапісы, якія змяшчаюць інтэрв’ю з таленавітым земляком, імя якога заслужана носіць наша ўстанова, папоўняць музей, створаны ў яго гонар.
Госця бібліятэкі падзялілася ўспамінамі пра Паўлюка Пранузу. Супрацоўнікі бібліятэкі, а разам з намі ўсе прыхільнікі творчасці Паўла Кузьміча, удзячны Валянціне Іванаўне за яе каштоўны ўклад у літаратурнае жыццё Нясвіжчыны.
Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка ім.П.Пранузы
https://nesvizhlib.by/index.php/ru/event/2381-200320241#sigProGalleria4a0d22e1b9