РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
24.02.2024
гадзіна роднай мовы
«Гаворым па-беларуску»
У Сноўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна роднай мовы “Гаворым па-беларуску”. Удзельнікі з задавальненнем спаборнічалі ў рашэнні беларускамоўных рэбусаў, шукалі лічэбнікі ў сказах, займаліся перакладніцкай справай на хуткасць і дасканаласць. Не абыйшлося без цікавых тэматычных загадак. Чытачоў правяралі і на веданне беларускіх прымавак. Адказваючы на пытанні вучні змаглі паказаць неблагія веды і праявіць эрудыцыю, выказаўшы тым самым сваю любоў і павагу прыгожай і мілагучнай роднай мове.
Сноўская сельская бібліятэка
https://nesvizhlib.by/index.php/ru/event/2359-24022024#sigProGalleria65bf934a26