РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
13.12.2023
паломницкая паездка па храмах Капыльскага благачыння
Слуцкай епархіі
«Па шляхах навамучанікаў нашага часу»
13 снежня ў рамках работы праекта «Узыходжанне» адбылася паломніцкая паездка па храмах Капыльскага благачыння. Паломніцтва пачалося з наведвання храма Узнясення Гасподня г. Капыля, у якім служыў навамучанік нашага часу Уладзімір Пастарнацкі, пра жыццё і пастырскае служэнне якога даведаліся ўсе ўдзельнікі паездкі падчас экскуріі.
Паломнікі сталі ўдзельнікамі святочнай літургіі, пасля якой у адрас святара гучалі добрыя словы ад удзельнікаў праекта «Узыходжанне», прадстаўнікоў духоўна-асветніцкага цэнтра «Існасць», прыхаджан Свята-Георгіеўскага і Свята-Узнясенскага храмаў горада Нясвіжа, храма Касмы і Даміяна аг. Сноў, прадстаўнікоў храмаў Клецка, у якіх айцу Андрэю давялося служыць у свой час.
А пасля, за кубачкам гарбаты, святар паразважаў на некаторыя тэмы духоўнага жыцця. Асабліва айцец Андрэй закрануў тэму «Бацькоўскае паслушанне як вялікая дабрадзецель перад Богам». Звярнуў увагу і на правілы паводзінаў у храме.
Несвіжане наведалі і Свята-Траецкую царкву ў вёсцы Цялядавічы. Настаяцель храма айцец Генадзій раскрыў найбольш актуальныя тэмы, адказаў на пытанні паломнікаў.
Свята-Траецкая царква была пабудавана ў 1792 годзе. Там калісьці служыў навамучанік нашага часу айцец Валяр'ян Навіцкі. Пра гэта несвіжане даведаліся з экскурсіі. Храм не ацяпляецца, багаслужэнні там вядуцца з вясны па кастрычнік. Усе госці наведалі скіт, у якім пражываюць сёстры, скітскі храм і мелі магчымасць паспрабаваць посную выпечку.
І юныя, і сталыя паломнікі вярталіся ў Нясвіж асвечаныя благадаццю святых мясцін Капыльшчыны, сумеснай малітвы і шчырых размоў на ніву духоўную.
Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка ім. П.Пранузы
https://nesvizhlib.by/index.php/ru/event/2305-131220232#sigProGalleriae2b28b2940