РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
19.11.2023
Удзел у творчай лабараторыі абласнога народнага клуба
кампазітараў і паэтаў
«Жывіца»
19 лістапада сябры раённага літаратурна-музычнага аб’яднання «Валошкі» Нясвіжская цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. П. Пранузы прынялі ўдзел у творчай лабараторыі абласнога народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца». Кіраўнік аб’яднання Ірына Карнаухава запрасіла на размову з жывічанамі члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, Члена Саюза пісьменнікаў саюзнай дзяржавы Галіну Легастаеву, якая пазнаёміла са сваёй рознапланавай творчасцю.
Неардынарнай падзеяй для ўсіх жывічан стала сустрэча з вядомымі журналістамі, супрацоўнікамі рэспубліканскага радыё Людмілай Мітаковіч і Алегам Вянярскім.
Алег Вянярскі разам з паэткай, кампазітарам, членам Саюза музычных дзеячаў Таццянай Захарыч прадставілі літаратурна-музычную кампазіцыю да юбілею вілейскага паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Івана Лашуткі, у творчасці якога шмат вершаў духоўнай тэматыкі. Яго песня на музыку Аляксандра Высоцкага «Край мой верасовы» стала гімнам Вілейшчыны. Гэты твор уваходзіў у рэпертуар ансамбля «Сябры» і гучыць у выкананні Сяргея Герасімава.
Сваёй творчасцю падзяліўся і гітарыст ансамбля «Песняры» Уладзімір Ткачэнка, Заслужаны артыст Беларусі.
Удзел у творчых лабараторыях клуба даюць магчымасць дакрануцца да творчасці прафесійных паэтаў, кампазітараў, вядучых, што дапамагае больш крытычна аднесціся да ўласнай творчасці, паспрабаваць падняцца на вышэйшую прыступку ў абраным накірунку сваёй дзейнасці.
Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка ім. П. Пранузы
https://nesvizhlib.by/index.php/ru/event/2264-19112023-5#sigProGalleria9110ac1d0a