РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

03.11.2023

Запіс праекта “Парады з вуснаў несвіжан” з удзелам навуковага  супрацоўніка лабараторыі медыцынскай генетыкі і маніторынгу прыгоджаных парокаў развіцця Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра “Маці і ідзіця”, кансультанта-генетыка па нярвовых хваробах і адказнага за медыка-генетычную службу Мінскай вобласці

Расціслава Дзмітрыевіча Хмеля

“Сумленне як сутнасць жыцця”


     Юныя ўдзельнікі праекта «Парады з вуснаў несвіжан» сустрэліся з вядучым генетыкам нашай краіны і нашым земляком Расціславам Дзмітрыевічам Хмелем.

     Расціслаў Дзмітрыевіч нарадзіўся ў Нясвіжы ў сям'і святара  Дзімітрыя Пятровіча Хмеля, былога настаяцеля храма Георгія Перамоганосца, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, цяпер ганаровага грамадзяніна нашага горада  і Алены Пятроўны, рэгента хору таго ж храма і адначасова медычнай сястры Нясвіжскага роддома.

     У свой час Расціслаў Хмель закончыў СШ № 3 г. Нясвіжа, затым педыятрычны факультэт Мінскага медінстытута.

     Маладому доктару прыйшлося па размеркаванні папрацаваць ў Кургане – гэта абласны цэнтр Расійскай федэрацыі. А пасля не хапіла толькі двух месяцаў да дваццаці сямі гадоў. Яго прызвалі ў войска ў якасці лекара, ажно на Далёкі Усход. У Мінск вярнуўся пасля чатырох з паловай гадоў работы і службы. Спачатку ўзялі на працу ўрачом аддзялення груднога дзяцінства  сёмай гарадской клінічнай бальніцы. Праз паўгода Расціслаў Дзмітрыевіч стаў загадчыкам прыёмна-дыягнастычнага аддзялення дзіцячага корпуса гэтай жа бальніцы. Затым удасканаліў веды па дзіцячай неўрапаталогіі ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў  і амаль пяць гадоў працаваў у дзіцячым неўралагічным аддзяленні. Неўзабаве філіял Інстытута медыцынскай генетыкі акадэміі навук, тады СССР, аб'явіў конкурс на заахвочванне дактароў, якія жадаюць працаваць у генетыцы. Прайшоў па конкурсе і быў прыняты як педыятар-генетык. Справе ў галіне медыцынскай генетыкі Расціслаў Дзмітравіч  аддаў больш за трыццаць гадоў. Зараз ён —  навуковы супрацоўнік лабараторыі медыцынскай генетыкі і маніторынгу прыгоджаных парокаў развіцця Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра “Маці і ідзіця”, акрамя таго — кансультант-генетык па нярвовых хваробах і адказны за медыка-генетычную службу Мінскай вобласці.

     Юныя несвіжане з гэтай размовы ўзялі шмат карыснага. Мяркую, што і іншым нашым землякам будзе цікава бліжэй пазнаёміцца з Расціславам Дзмітрыевічам і прыняць пад увагу яго парады — каштоўны здабытак жыцёвага  і прафесійнага вопыту.

     Матэрыял аб гэтай сустрэчы будзе змешчаны ў тэматычнай старонцы “Парады з вуснаў несвіжан” раённай газеты “Нясвіжскія навіны”.

 

Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка ім.П.Пранузы