РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
27.10.2023
Паломніцкая паездка ў храм Касмы і Даміяна аг. Сноў
“Святыні Нясвіжчыны”
Наведвальнікі клуба “Ноеў каўчэг” Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. П.Пранузы і ўдзельнікі праекта “Парады з вуснаў несвіжан” бібліятэкі, раённай газеты “Нясвіжскія навіны” і праграмы радыёвяшчання “Раніца Нясвіжчыны”, СШ №4 горада Нясвіжа пабывалі ў храме Касмы і Даміяна аграгарадка Сноў. Рабят сустрэла выкладчык нядзельнай школы, што дзейнічае пры храме, Таццяна Калеснік. Таццяна Пятроўна расказала аб гісторыі храма, паказала іконы, якія асабліва ўшаноўваюцца вернікамі. Сярод іх — Смаленская ікона Божай Маці. Ёсць сведчанні, што па малітве да гэтай іконы ў бяздзетнай сямейнай пары нарадзілася чаканае дзіця, а яшчэ, па словах матушкі Таццяны, гэтай іконе асабліва моляцца маладыя дзяўчаты, каб Божая Маці паслала ім добрага спадарожніка ў жыцці.
Расказала матушка і аб іконах і жыціі Гаўрыіла Беластоцкага і Манефы Гомельскай, якія змяшчаюць часціцы мошчаў гэтых святых.
Госці даведаліся, што храм Касмы і Даміяна быў пабудаваны ў 1836 годзе на месцы капліцы Пятра і Паўла, якая згарэла. Будынак таксама быў асвечаны ў імя Пятра і Паўла, а ў 1893 годзе, пасля рэканструкцыі, царкву пераасвяцілі ў імя святых Касмы і Даміяна. У храме знаходзіцца чатырох’ярусны іканастас 18 стагоддзя, зроблены ў Віленскім праваслаўным манастыры Святога Духа і з пабудовай царквы перададзены манахамі ў падарунак.
Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка ім. П.Пранузы
https://nesvizhlib.by/index.php/ru/event/2207-27#sigProGalleria42bfe1ba5e