РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
24.09.2023
гурман-вечар
«Літаратурнае кафэ»
24 верасня бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібіліятэкі ім. П.Пранузы Аксана Кунаш запрасіла гасцей на гурман-вечар “Літаратурнае кафэ”. Мерапрыемства прайшло ў рамках клуба добрых зносін “Сям'Я”.
Незвычайнасць у тым, што атрымаўся своеасаблівы гурман-вечар з цікавымі задумкамі: стравы ў літаратуры, творы, звязаныя з ежай, апетыя класікамі. Захапілі ўсіх і дасціпныя пытанні на дадзеную тэматыку, бо трэба было ўспомніць вядомыя і любімыя кнігі, урыўкі з якіх узяты для сцэнарыя. Прывяду некалькі прыкладаў. У прыватнасці, бутэрброд з птушкі хаваў у сабе каверзныя заданні: закончыць прымаўку: “Лепш сініца ў руцэ...”, адказаць на пытанне “Якая птушка спіць у палёце?”, успомніць герояў казкі “Дзікія лебедзі”. А фаршыраваны афарызм! Крылатыя выразы і афарызмы з вядомых твораў А.С.Пушкіна, А.С.Грыбаедава. Салата з халодных прадуктаў змяшчала пытанне “Што ў Мароза Іванавіча было пад ледзяной падушкай?”. Боршч з валюты быў прыгатаваны з такіх пытанняў як “У якіх казках ці раманах успамінаюцца розныя грошы.” І далей у тым духу.
Трэба аддаць належнае прысутным наведвальнікам літаратурнага кафэ: усе актыўна адказвалі на розныя пытанні, па-сапраўднаму захапіліся і сур’ёзна разгадвалі тэматычныя рэбусы. А людзі сабраліся рознага ўзросту - ад 10 да 70 гадоў і нават вышэй.
Экскурс у любімыя кнігі і казкі аказаўся цікавым і карысным, да таго ж, падмацаваны любімымі стравамі. Бульба ды салаты, піца і пахучая гарбата.
А яшчэ адбыўся кранальны і значны эпізод: удзельнікі сустрэчы шчыра павіншавалі Валянціну і Уладзіміра Шчарбаковых з 29-й гадавінай шлюбу, так званага аксамітавага вяселля. Віноўніца ўрачыстасці спякла прыгожы пірог, а вядучая Аксана Кунаш уручыла пары падарунак. Дарэчы, Шчарбаковы выгадавалі пяцёра дзяцей, маюць чацвёра ўнукаў, прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх добрых задумках і мерапрыемствах бібліятэкі. Валянціна працуе ў аддзеле абслугоўвання і нфармацыі, вядзе літаб’яднанні “Валошкі” і духоўнае “Існасць”. Рыхтуе будучых журналістаў.
За актыўны ўдзел і добры апетыт кожны ўдзельнік атрымаў бонус ад установы, асалоду і цудоўны настрой.
Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка ім. П.Пранузы
https://nesvizhlib.by/index.php/ru/event/2177-24092023#sigProGalleriaddde9018e7