РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
06.09.2023
вечер книгочеев
«Молодежь и чтение – лучшее решение!»
6 сентября в Несвижской центральной районной библиотеке им. П. Пронузо состоялся вечер книгочеев ««Молодежь и чтение – лучшее решение!». В мероприятии приняли учащиеся ГУ «Несвижский государственный колледж имени Якуба Коласа».
С ребятами были подведены итоги летних наиболее интересных акций в рамках проекта «Молодежь предпоЧИТАЕТ». Далее им предстояла возможность решить проблемный вопрос «Читать или не читать?». И в итоге присутствующие смогли рассеять свои сомнения на этот счет через различные интеллектуальные игры, задания по Литературной стране.
Несвижская центральная районная библиотека им. П.Пронузо
https://nesvizhlib.by/index.php/ru/event/2166-06092023#sigProGalleria9b5b80525b
05.09.2023
канферэнцыя
«Праблемы сямейнага выхавання з пазіцый сучаснасці”
У Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы ім. П.Пранузы ў рамках работы сумеснага праекта “Узыходжанне” Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы і Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы адбылася першая канферэнцыя «Праблемы сямейнага выхавання з пазіцый сучаснасці”. У яе арганізацыі прынялі ўдзел супрацоўнікі бібліятэкі Алена Шастак, Людміла Ясевіч, Міхаіл Усовіч і Наталля Кульчыцкая.
Кіраўнік праекта - бібліятэкар Валянціна Шчарбакова асвяціла сутнасць пачынання, тэмы наступных канферэнцый для прадстаўнікоў старэйшага пакалення і праваслаўных лекторыяў для моладзі.
Распачаў канферэнцыю кіраўнік духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць”, благачынны Нясвіжскага благачыння Слуцкай епархіі, настаяцель прыхода храма Узнясення Гасподняга ў г. Нясвіжы протаіерэй Аляксандр Данчанка, выказаўшы свае меркаванні па тэме “Праваслаўная педагогіка мінулага і дзень сённяшні” .
Сваімі думкамі па праблеме падзялілася галоўны ўрач ДУ “Нясвіжскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Ірына Георгіеўна Шыманская.
Святарамі Нясвіжскага благачыння былі асвечаны наступныя тэмы:
- Падлеткавы ўзрост ва ўяўленні не псіхолага, ці Як вучыць жыццю, калі цябе не чуюць?
- Памылкі выхавання. Магчымасці выпраўлення.
- Прычыны прыхільнасці школьнікаў да шкодных звычак.
Удзельнікам канферэнцыі быў прапанаваны і агляд духоўнай літаратуры з фонду бібліятэкі па тэме абмеркаванння.
Вынікі сустрэчы падвяла дырэктар Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. П.Пранузы А.У. Рыжыкава.
Для ўсіх прысутных кіраўнік праекта В. Шчарбакова і рэдактар бібліятэкі Т. Байкаш падрыхтавалі буклеты, дзе тлумачыцца сутнасць сумеснага праекта “Узыходжанне”, а таксама асвячаюцца тэмы наступных канферэнцый і лекторыяў.
У хуткім часе матэрыялы канферэнцыі папоўняць шэраг выданняў бібліятэкі і Нясвіжскага благачыння, азнаёміцца з якімі змогуць усе жадаючыя.
Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка ім. П.Пранузы
https://nesvizhlib.by/index.php/ru/event/2166-06092023#sigProGalleria8319126c00