РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
18.08.2023
інтэрактыўная гульня
“Каб любіць Беларусь нашу мілую”
З мэтай выхавання любові да роднага краю, пачуцця гонару за свой край і народ, паглыблення ведаў аб Беларусі, яе гісторыі і культуры 18 жніўня ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы ладзілася інтэрактыўная гульня “Каб любіць Беларусь нашу мілую”. Сёння яе ўдзельнікамі сталі выхаванцы лагера працы і адпачынку "Волат". Мерапрыемства прайшло ў рамках рэалізацыі праграмы дасугавай занятасці моладзі “Нясвіжчына маладзёжная “.
Змагаліся дзве каманды: “Бульбашы” і “СССР”. Яны з захапленнем пераадолелі ўсе прапанаваныя конкурсы: “Што мы ведаем аб Беларусі”, “Дзяржава і яе сімвалы”, “Знаўцы роднай мовы”, “Таямніцы Нясвіжскага краю”. Мерапрыемства суправаджалася паказам відэаролікаў песен “Мая Беларусь!” (вык. Анастасія Віннік), “Каб любіць Беларусь нашу мілую” (гурт “Сябры”), “Беларусь помнит” (гурт PROвокация), “Сланечнік” (гурт “Дразды”).
А за ходам гульні сачыла кампетэнтнае журы.
Адкінуўшы прэч хваляванні, набыўшы ўпэўненасць і даючы больш трапных і правільных адказаў, перамагла каманда “Бульбашы”. Але салодкія пачастункі за ўдзел атрымалі ўсе гульцы. Такая форма правядзення мерапрыемства прыйшлася даспадобы ўсім удзельнікам. Было і шмат смешных момантаў.
Маладыя людзі зрабілі выснову, што Радзіму трэба не толькі любіць, але і ведаць яе гісторыю і самабытную культуру, памятаць мінулае, удасканальваць сучаснае і ствараць будучае. Бо ад кожнага з нас залежыць, якой будзе наша дзяржава.
Магчыма, хтосьці з маладых людзей адкрыў сёння для сябе яшчэ больш цудоўную і невядомую Беларусь, бо… “Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць…”, як пісаў наш беларускі паэт Алесь Ставер.
Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы
https://nesvizhlib.by/index.php/ru/event/2151-180820234#sigProGalleria4013fcf94a