РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
25.05.2023
«Свята Узнясення Гасподня: гісторыя і сучаснасць» —
паломніцтва ў храм Узнясення Гасподня г. Нясвіжа,
удзел у святочнай літургіі і хрэсным ходзе
Наведвальнікі клуба “Ноеў каўчэг” здзейснілі паломніцтва ў храм Узнясення Гасподня роднага горада. У гэты дзень адзначалася храмавае свята і юных паломнікаў чакала святочная літургія. Дакрануліся рабяты, некаторыя нават ўпершыню, да таінстваў Споведзі і Прычасця.
Падчас пропаведзі настаяцель храма, благачынны Нясвіжскага благачыння протаіерэй Аляксандр Данчанка расказаў аб гісторыі і духоўным сэнсе свята Узнясення Гасподня, яго значэнні для дня сённяшняга.
Пасля літургіі ноеўцы разам іншымі вернікамі паўдзельнічалі ў хрэсным ходзе ў гонар такой знамянальнай падзеі ў жыцці Праваслаўнай Царквы. Закончылася свята сумеснай трапезай.
Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка ім. П.Пранузы
https://nesvizhlib.by/index.php/ru/event/2071-25052023#sigProGalleria35a1d25457