РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

11.04.2023

размова ў выставы

“Беларускія кнігі-юбіляры 2023”


     11 красавіка ў Сноўскай сельскай бібліятэцы вучні 7 класа Сноўскай СШ наведалі кніжную выставу “Беларускія кнігі-юбіляры 2023”. Выстава была арганізавана  з мэтай папулярызацыі і прапаганды кніжнай спадчыны Беларусі, знаёмства з  найбольш вядомымі творамі беларускіх пісьменнікаў.

     Святы бываюць не толькі ў людзей,але і ў кніг. Юныя чытачы даведаліся, што ў 2023 годзе свой юбілей  выхаду ў свет адзначаюць наступныя творы: “Паўлінка” Я. Купалы, “Новая зямля” Я. Коласа, “Суд у Слабадзе” В. Казько, “Нёманаў дар” Я. Коласа, “Калінавая рукавічка” А.Васілевіч і іншыя. Кнігі, якія зацікавілі вучняў, бібліятэкар прапанавала ўзяць для чытання дома.

 Сноўская сельская бібліятэка