РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
07.04.2023
майстар-клас
«Паспрабуйце, смачна»
Алена Расціславаўна Шаблоўская, паэтка, сябра раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі”, рэгент хору храма Узнясення Гасподня — пастаянны госць сумеснага праекта “Парады з вуснаў несвіжан” бібліятэкі. Для яго ўдзельнікаў, наведвальнікаў гуртка “Юны журналіст” СШ № 4 г. Нясвіжа, не так даўно яна правяла майстар-клас па прыгатаванні аладак з розным начыннем. Разам з рабятамі яны прыгатавалі блінчыкі з яблыкамі, разынкамі, капустай, грыбамі, яблыкамі і макам. Пасля адбылася сумесная дэгустацыя.
Паспрабавалі рабяты самастойна прыгатаваць сырнікі. Атрымалася вельмі добра. Дарэчы, рэцэпты, прапанаваныя для прыгатавання, у свой час Алена Расціславаўна знайшла ў кулінарных кнігах, якія знаходзяцца ў фондзе Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы, а штосьці прыдумала сама, дадаўшы фантазію і творчасць.
Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка ім. П.Пранузы
https://nesvizhlib.by/index.php/ru/event/2009-070420234#sigProGalleria3fee7c2836