РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
10.11.2022
літаратурны турнір
“Знаўцы творчасці Якуба Коласа”
11 лістапада ў Сноўскай сельскай бібліятэцы прайшоў літаратурны турнір "Знаўцы творчасці Якуба Коласа ".
Жыццё Якуба Коласа - узор і прыклад усім, хто хоча пакінуць добры след пасля сябе, паслужыць Айчыне незалежна ад таго, якой справе сябе прысвяціў. Паэт пакінуў нам багатую спадчыну.
Хутка бягуць гады… Але колькі б часу ні прайшло, заўсёды будзе жыць у памяці людзей Якуб Колас - выдатны пісьменнік, без якога немагчыма ўявіць беларускую літаратуру.
На мерапрыемстве юныя чытачы пазнаёміліся з выставай твораў пісьменніка, адказвалі на пытанні,разгадвалі рэбусы, удзельнічалі ў конкурсе «Рэстаўрацыя твораў».
Сноўская сельская бібліятэка
https://nesvizhlib.by/index.php/ru/event/1824-10112022#sigProGalleriad3f10e5da1