РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
07.10.2022
занятие-тренинг
«Конфликты в нашей жизни»
7 октября в Несвижской центральной районной библиотеке им. П. Пронузо было организовано занятие-тренинг «Конфликты в нашей жизни» для учащихся 10 «Б» и 11 «А» классов ГУО «Несвижская гимназия».
На занятии присутствовали врач-психотерапевт УЗ «Несвижская центральная районная больница» Подоматько Т.И. и заместитель благочинного клирик храма Вознесения Христа Господня г. Несвижа иерей Иоанн Уханов.
Мероприятие было приурочено ко Всемирному дню психического здоровья. День психического здоровья входит в перечень всемирных и международных дней, отмечаемых ООН.
В процессе занятия школьники обсудили с присутствующими гостями причины конфликтов, алгоритм возникновения и невелирования конфликта, психологию конфликта. Учащиеся имели возможность рассмотреть конфликт и его суть с духовно-моральной (из выступления священника) и социальной (из выступления психотерапевта) позиций.
Отец Иоанн освятил суть возникновения конфликта с точки зрения личностных качеств человека, его гордыни. Татьяна Ивановна раскрыла не только отрицательные, но и положительные стороны конфликта, определила стратегии разрешения конфликтов.
В практической части занятия врач ознакомила учащихся с четырехшаговым методом улучшения взаимоотношений, а также рассказала и продемонстрировала различные техники саморегуляции психоэмоционального состояния.
В ходе занятия обсуждались также индивидуальные ситуации, возникающие в повседневной жизни школьников.
Несвижская центральная районная библиотека им. П. Пронузо
https://nesvizhlib.by/index.php/ru/event/1776-07102022#sigProGalleria5113dddb88
05.10.2022
літаратурна-музычная кампазіцыя з прэзентацыяй
перыядычных выданняў з фонду
Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы
«З мелодыяй восені заадно»
Восень — самая прыгожая пара года. Ніхто так не любіць прыбірацца ў яскравыя сукенкі, як гэтая модніца. А яшчэ восень — самая багатая пара. І вельмі ранімая. То смяецца яркім сонейкам, то плача горкімі слязьмі, як учора. І восень жыцця таксама прыгожая і багатая. Багатая на мудрыя рашэнні, думкі, справы, шчырыя размовы і магчымасць проста азірнуцца навокал. Нездарма такое цудоўнае свята, як Дзень мудрасці, адзначаецца ў першы дзень кастрычніка. З гэтай нагоды ў канферэнц-зале Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы сабраліся прадстаўнікі старэйшага і зусім юнага пакалення. Сустрэча пачалася з благаславення настаяцеля Свята-Троіцкага храма аг. Салтанаўшчына і Свята-Мікалаеўскага храма аг. Юшавічы протаіерэя Алега Абрамовіча.
Павіншаваць сталых людзей з іх святам вырашылі і ўдзельнікі сумеснага праекта “Парады з вуснаў несвіжан” бібліятэкі, раённай газеты і радыё, СШ №4 г. Нясвіжа, праінсцэніраваўшы гумарыстычныя творы з часопісаў “Гаспадыня” і “Вожык”, а таксама з калектыўнага зборніка “На крылах дзяцінства” ўдзельнікаў абласнога народнага клуба кампазімтараў і паэтаў “Жывіца”. Разам з рабятамі, толькі ў ролі бабуль і дзядуль, выступілі ўдзельнікі хору ветэранаў “Аптымісты” пад кіраўніцтвам Ірыны Латушка.
Удзельнік гэтага аб’яднання і раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” Барыс Вятлугін парадаваў прысутных сваімі філасофскімі творамі. Барыс Мікалаевіч атрымаў Грамату за актыўны ўдзел у мерапрыемствах бібліятэкі і каштоўны падарунак.
Да агульнага свята далучылася і сям’я Віталія і Надзеі Раманчук . У іх выкананні прагучаў верш Надзеі Парчук “Гарачыя словы”. У інсцыніроўцы прыняла ўдзел і сябра раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” Раіса Хвір.
Мудрасці і прыгажосць восені ўшанавалі ў сваіх вершах паэты Марыя Падамацька, Алена Шаблоўская і Уладзімір Жылко.
Павіншавала са святам прадстаўнікоў сталага ўзросту і натарыус натарыяльнай канторы Нясвіжскага раёна Алена Анатольеўна Альховік, запрасіўшы на бясплатную кансультацыю.
Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы
https://nesvizhlib.by/index.php/ru/event/1776-07102022#sigProGalleria59a45b4d40
04.10.2022
інтэлектуальная гульня-віктарына па творчасці М. Танка
З мэтай далучэння падлеткаў да літаратурнай творчасці паэта Максіма Танка 4 кастрычніка 2022 года ў канферэнц-зале Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Пранузы для вучняў 9-10-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №4 г. Нясвіжа” была арганізавана інтэлектуальная гульня-віктарына па творчасці М. Танка.
Падчас мерапрыемства была расказана біяграфія паэта. Увазе ўдзельнікаў была прадстаўлена прэзентацыя. У мерапрыемстве ўдзельнічала дзве каманды, якія адказвалі на пытанні. З заданнем справіліся ўсе ўдзельнікі.
Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы
https://nesvizhlib.by/index.php/ru/event/1776-07102022#sigProGalleria73e3fcdf29