РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

05.08.2022

 акция библио-велосипед

«Везде и всюду читать я буду»

 

         5  августа в Юшевичской сельской библиотеке была проведена акция библио-велосипед «Везде и всюду читать я буду». Уличные акции сближают библиотекаря и потенциального читателя, дают возможность изучить читательские интересы. Ребята не только придумали  оригинальные названия своим велосипедам, но и рассказали весёлые истории.

 

Юшевичская сельская библиотека

 



05.08.2022

 падарожжа ў Свята-Троіцкі храм г. п. Мір

 

 “Па святых мясцінах Беларусі”

 

 

      Наведвальнікі духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць”, што працуе пры Нясвіжcкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы, па благаславенні яго кіраўніка — благачыннага Нясвіжскага благачыння, настаяцеля храма Узнясення Гасподня г. Нясвіжа протаіерэя Аляксандра Данчанкі адправіліся ў Свята-Троіцкі храм гарадскога пасёлка Мір, каб памаліцца  адной з найбольш ушаноўваемых святынь храма — іконе Божай Маці Пачаеўскай у дзень яе памяці.

      Падарожжа пачалося з водасвятнага малебна, які праходзіў на пляцоўцы перад храмам. Затым несвіжане сталі ўдзельнікамі святочнай літургіі і хрэснага хода. Адзін раз у год ікона, якая звычайна знаходзіцца над царскімі варотамі, апускаецца для пакланення вернікаў. Святары праносяць святыню над людзьмі, якія, стоячы на каленях, з малітвай і верай звяртаюцца да Заступніцы рода чалавечага з просьбай аб цялесным ацаленні і ўмацаванні сіл духоўных.

      Да прыхаджан храма і паломнікаў са святочнай пропаведдзю звярталіся настаяцель храма, а таксама святары, што саслужылі яму ў гэты дзень. Адзін са святароў адзначыў, што вельмі часта мы чакаем у сваім жыцці цуда. Гасподзь яўляе жадаемае і вельмі часта. Але самае вялікае цуда адбываецца тады, калі сэрца чалавека, да нейкага моманту абыякавае да Божых заклікаў, становіцца падатлівым, здольным ўспрыняць міласэрнасць Божую і Яго слова.

      Напрыканцы святкавання дня іконы Божай Маці Пачаеўскай  усім ўдзельнікам падзеі была прапанавана сумесная трапеза.

      Наведвальнікі  духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць”   амаль штогод адпраўляюцца па гэтым маршруце, і кожны год хрэсны ход суправаджаюць буслы. Так сталася, што не толькі людзі, але і гэтыя міралюбівыя птушкі славяць Бога. І калі каму-небудзь і патрэбна цуда для ўмацавання веры, у гэты дзень яно было побач.

 

Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы