РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
02.07.2022
літаратурна-музычная кампазіцыя
“Мелодыю мовы славянскай я чую”
2 ліпеня ва Ужанкаўскай сельскай бібліятэцы-клубe адбылася літаратурна-музыкальная кампазіцыя “Мелодыю мовы славянскай я чую”. Удзельнікі мерапрыемства, а гэта ў асноўным дзеці, вучні Гарадзейскай школы №1, пазнаёміліся з творчасцю народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Прагучалі вершы вялікіх Песняроў “Мая навука”,“Мая дзяўчынка”, “А яна…” – Янкі Купалы, “Голас зямлі”, “У родных мясцінах”, “Майму другу” – Якуба Коласа. Іх чыталі вучні 7-х, 9-х класаў. Зрабілі яны гэта пранікнёна, передаючы сакавітасць і вобразнасць мовы паэтаў, а таксама галоўную думку якую яны выказвалі ў творах. А галоўная думка – хараство роднай прыроды, неабходнасць берагчы спадчыну і захоўваць традыцыі беларускага народа, веру ў яго светлае будучае. Вершы чыталі на фоне беларускай народнай музыкі.
Ужанкаўская сельская бібліятэка-клуб
https://nesvizhlib.by/index.php/ru/event/1705-02072022#sigProGalleria4d06fed313
01.07.2022
гадзіна памяці паэта Міхася Сазончыка
«З жывой крыніцы»
Мінула ўжо сем гадоў, як Міхась Яфрэмавіч Сазончык пайшоў у вечнасць. І ўжо без самога паэта 1 ліпеня сабраліся ў канферэнц-зале Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы прыхільнікі яго творчасці — сябры раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” Соф’я Любанец, Аляксандр Яцук, Барыс Вятлугін, Марыя Падамацька, Дзмітрый Лібар, Валерый Чабатароў, наведвальнікі аддзялення дзённага прыбывання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў НТЦСАН Аліна Парамонава, Ірына Кіпець, Ірына Кузьміна, Ганна Ярмалінская, удзельнікі сумесных праектаў “Духоўнае слова” і “Парады з вуснаў несвіжан” бібліятэкі, раённай газеты і радыё, СШ № 4 г. Нясвіжа, а таксама Нясвіжскага благачыння, юныя і сталыя чытачы нашай ўстановы. Ганаровымі гасцямі гадзіны памяці сталі родныя Міхася Сазончыка, прычым з’явіліся яны, калі можна так сказаць, у поўным складзе — тры пакаленні — дзеці, унукі і праўнукі Міхася Яфрэмавіча зляцеліся ў Нясвіж з розных куткоў Беларусі, каб расказаць пра свайго таленавітага сваяка, прачытаць творы, для іх, у першую чаргу, напісаныя.
Сёлятнюю гадзіну памяці адкрылі сябры раённага літаратурна-музычнага абяднання “Валошкі”. З іх вуснаў прагучалі вершы “Нясвіжскія вытокі”, “Гавораць людзі”, “Адшукай сваю крыніцу”, “Галава ад селядца”, “Любімы край”. Сваё слова пра паэта выказала намеснік галоўнага рэдактара газеты “Нясвіжскія навіны” Соф’я Любанец. Соф’я Уладзіміраўна ўпэўнена, што гэта сустрэча духоўна ўзбагаціла ўсіх, хто займеў магчымасць на яе трапіць. Свае любімыя вершы юбіляра чыталі прадстаўнікі НТЦСАН.
Сябры раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі”, землякі Міхася Сазончыка з гарадскога пасёлка Гарадзея выступілі з прапановай прысвоіць Гарадзейскай гарпасялковай бібліятэцы імя Міхася Сазончыка. Прапанову падтрымалі Саюз пісьменнікаў Беларусі, дырэктар Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Аксана Уладзіміраўна Рыжыкава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Людміла Іванаўна Вітко.
Паэт вельмі шчыра любіў нашу Радзіму, Беларусь, сваю родную Нясвіжчыну, Гарадзею, у якой жыў і ствараў свае творы. Гэта любоў ён перадаў у спадчыну кожнаму, хто зразумеў і прыняў пад увагу сказанае ім у яго творах.
Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы
https://nesvizhlib.by/index.php/ru/event/1705-02072022#sigProGalleria411660b453