РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
02.06.2022
«Святыні роднага краю на старонках духоўных кніг» —
экскурсія ў бібліятэку храма Узнясення Гасподня,
удзел ў святочным багаслужэнні і хрэсным ходзе
Удзельнікі сумесных праектаў «Парады з вучнаў несвіжан” і “Духоўнае слова” раённай бібліятэкі, газеты, радыё, Нясвіжскага благачыння і СШ № 4 нашага горада пабывалі на экскурсіі ў бібліятэцы храма Узнясення Гасподня ў Нясвіжы, якая месціцца ў прыходскім доме. Бібліятэкар Кацярына Віктараўна Дубовік паразважала аб важнасці чытання, рассказала аб тым, што кнігі, выбраныя для прачытання, павінны несці ў сабе нейкія важныя моманты, якія абавязкова спатрэбяцца ў жыцці.
Кацярына Віктараўна параіла рабятам найперш пазнаёміцца з кнігамі беларускага пісьменніка Барыса Аляксандравіча Ганага. Рабяты прыслухаліся да прапановы і сталі чытачамі храмавай бібліятэкі. Праз некаторы час бібліятэкар запрасіла абмеркаваць прачытанае, на што рабяты ахвотна згадзіліся.
Наступнай падзеяй гэтага дня стала экскурсія ў храм Узнясення Гасподня «Святыні роднага краю», ўдзел у святочным багаслужэнні і хрэсным ходзе з нагоды храмавага свята.
Рабяты мелі магчымасць паўдзельнічаць у багаслужэнні, таінствах споведзі і прычашчэння. Для некаторых гэта падзея адбылася ўпершыню.
Аб сутнасці свята Узнясення Гасподня расказаў клірык храма іерэй Іаан Уханаў падчас святочнай пропаведзі. А затым усе вернікі, у тым ліку і юныя госці храма, з малітвай і песнапеннямі адправіліся на хрэсны ход. Да гэтага моманту ўсім юным паломнікам не прыходзілася далучацца да такой падзеі.
Наведванне храма паспрыяла ўзнікненню шматлікіх пытанняў, таму падарожжы па храмах Нясвіжчыны, размовы са святарамі абавязкова будуць працягвацца.
Затым рабяты адправіліся ў Нясвіжскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Пранузы каб за кубачкам гарбаты паразважаць аб сутнасці храма, малітвы, неабходнасці наведвання багаслужэнняў.
Некаторыя наведвальнікі аб'яднанняў ўпэўнены, што «дастаткова верыць у душы», маліцца дома, абмінаючы храм. Але, як гавораць святары, у храме ідзе сумесная малітва, якая хутчэй знаходзіць свой шлях да Бога. «Там дзе двое ці трое сабраны ў Імя Маё, там і Я пасярод іх» — гаворыць Гасподзь праз Евангельскія тэксты.
Рабяты прыйшлі да высновы, што нельга абмінаць храм, бо толькі там ёсць магчымасць яднання з Богам праз удзел у Таінствах пакаяння і прычашчэння.
Пацверджаннем гэтай думкі стала духоўная літаратура з фонду Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы, якую дзеці ўзялі для самастойнага прачытання.
В. Шчарбакова
https://nesvizhlib.by/index.php/ru/event/1676-02062022#sigProGalleriad30cf99fa8