РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
27.05.2022
Гадзіна абмеркавання
«Парады землякоў»
Удзельнікі праекта «Парады з вуснаў несвіжан» абмеркавалі планы на летнія канікулы. Адно з месцаў, якое яны вырашылі наведаць у бліжэйшы час — магіла мірных жыхароў, расстраляных ў час Вялікай Айчыннай вайны ў Гайках (лес паміж вёскамі Малева і Еськавічы). Доўгі час месцам захаранення апекаваўся ўраджэнец Нясвіжчыны, прафесар, доктар медыцынскіх навук, магістр фізічнай культуры Тадэвуш Францавіч Грыгель.
Там пахаваны яго бацька, кіраўнік аркестра Уланскага Палка. Юнакі і дзяўчаты зацікавіліся біяграфіяй самога Тадэвуша Францавіча. Аказваецца, што акрамя сваёй пастаяннай працы ў галіне медыцыны, Тадэвуш Францавіч цікавіцца літаратурай і музыкай. Яго мама калісьці выкладала музыку у школе ў Качановічах. Дома ў польскім горадзе Шчэціне Тадэвуш Францавіч мае некалькі музычных інструментаў. І нават быў час, калі ён сам даваў канцэрт у горадзе, які стаў для яго таксама родным.
У Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы, у раённым цэнтры культуры Тадэвуш Грыгель выступаў падчас прэзентацыі сваёй паэтычнай творчасці, у прыватнасці, кнігі “Нясвіж у сэрцы і снах”, дзе сабраны вершы сяброў Таварыства несвіжан у Польшчы. А самым цікавым момантам была сустрэча ў бібліятэцы, калі наш зямляк граў на балалайцы і спяваў прыпеўкі. Яго выступленне стала самым яскравым і ў дзіцячым аздараўленчым лагеры ў аг. Лань.
Удзельнікі праекта «Парады з вуснаў несвіжан» чыталі вершы Т. Грыгеля ў перакладзе на беларускую мову, зробленыя сябрамі раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” Валянцінай Шчарбаковай і Уладзімірам Жылко.
Падчас сустрэч з землякамі прафесар дзяліўся слушнымі парадамі, якія датычацца здароўя, правільнага харчавання, ролі фізічнай культуры і здаровага ладу жыцця. Пра гэта рабятам расказала кіраўнік праекта «Парады з вуснаў несвіжан» Валянціна Шчарбакова.
Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя П.Пранузы
https://nesvizhlib.by/index.php/ru/event/1674-27052022#sigProGalleriae1773856e1