РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
14.04.2022
Удзел у адкрыцці Велікоднай выставы
у Нясвіжскім раённым цэнтры культуры кіраўніка клуба
духоўна-маральнага выхавання падлеткаў і моладзі “Ноеў каўчэг”
Валянціны Шчарбаковай і ўдзельнікаў праекта
“Парады з вуснаў несвіжан”
«У слове, справе, малітве»
З пакалення ў пакаленне людзі захоўваюць і перадаюць веру, разумеюць неабходнасць храма. Тое ж можна сказаць і пра народныя традыцыі, як спробу славіць Бога не толькі у словах, малітве, думках, але і ў справах. Найлепшы доказ сказанаму — чатырнаццатая велікодная выстава “Яечак сёлета багата — мы шчыра сустракаем свята” у Нясвіжскім цэнтры культуры, якая нядаўна сабрала юных і сталых прыхільнікаў прыгожага і вечнага Як сказаў благачынны Нясвіжскага благачыння протаіерэй Аляксандр Данчанка, звярнуўшыся да гасцей выставы “кожны твор — гэта крок да Бога”.
— Якім бы не было цяжкім наша жыццё, якія б цяжкасці не паўсталі на нашым шляху, усё гэта не выпадкова. Гэта ёсць мэта нашага Нябеснага Айца, каб усіх сваіх дзяцей паклікаць да сябе, паколькі ў гэтым ёсць галоўны сэнс нашага жыцця, знайсці Бога ў сваім сэрцы. Бачыце, які складаны гэты свет. Але ўсе мы можам пастарацца хоць маленькую крупіцу дабра прынесці у наша жыццё, тады меней будзе зла. У светлыя веснавыя дні ўсё чалавецтва імкнецца спазнаць радасць Хрыстова уваскрашэння. Гэта сустрэча, гэта выстава — уклад добрых людзей ў добрыя справы, у якіх цяпло сэрца памножаецца на майстэрства рук, — працягнуў сваю думку айцец Аляксандр.
Кіраўнік народнага клуба майстроў “Дыяменты нясвіжскага краю” Вікторыя Лукашэвіч запрасіла гасцей выставы пазнаёміцца з іконамі Святланы Мартос, Ганны Лукасевіч, Алены Івахнінай, з велікоднымі кампазіцыі, упрыгожанымі яйкі, плеценымі кошыкамі і многімі іншымі вырабамі, зробленамі рукамі насельнікаў Нясвіжскага псіхолага-неўралагічнагва дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, Нясвіжскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Не засталіся ў баку і наведвальнікі творчых аб’яднанняў Нясвіжскага гарадскога маладзёжнага цэнтра. Асноўную ж колькасць работ прадставілі удзельнікі народнага клуба майстроў “Дыяменты нясвіжскага краю”. Самымі неардынарнымі з усіх экспанатаў выставы сталі пернікі ручной работы народнага майстра Беларусі Алены Хоміч, якія можна было купіць і паспрабаваць. Да ўсяго і песні ў выкананні удзельнікаў аматарскай творчасці Аношкаўскага дома культуры гучалі шчыра і задушэўна.
А найбольш цікавымі момантамі падзеі сталі майстар-класы ад удзельнікаў народнага клуба майстроў “Дыяменты нясвіжскага краю”. Пад кіраўніцтвам Таццяна Кунігель наведвальнікі гуртка “Духоўнае слова” СШ №4 г. Нясвіжа зрабілі цудоўны велікодны вянок. З Палінай Паскрэбкай ўсе жадаючыя зрабілі ў падарунак сваім блізкім велікоднага зайца.
Выстава будзе працаваць да 2 мая. Яе госці змогуць не толькі пазнаёміцца і набыць работы, многія з якіх існуюць толькі ў адзіным экземпляры, але і наведаць фотазоны, створаныя дзеля добрага настрою наведвальнікаў і каб кожны, хто тут пабывае, маглі прынесці ў свой дом часцінку дабрыні і шчырасці.
Несвижская центральная районная библиотека им. П. Пронузо
https://nesvizhlib.by/index.php/ru/event/1638-140420222#sigProGalleria3071c256d2