РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

27.02.2022

Дзень роднай мовы

“Каб мова родная гучала!”

 

     “Каб мова родная гучала!” -  пад такой назвай прайшоў дзень роднай мовы  ў клубе добрых зносін “Сям’Я” пры Нясвіжскай цэнтральнай раённай библіятэцы ім. П. Пранузы  27 лютага.  Гэта было заключнае мерапрыемства ў межах Тыдня роднай мовы.

     Кіраўнік клуба А.Л. Кунаш сустракала гасцей у беларускім нацыянальным касцюме. У файе бібліятэкі  гучалі беларускія песні.

     Да пачатку асноўнага мерапрыемства госці змаглі прыняць удзел у акцыі “Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску!”, пазнаёміцца з выставай-інсталяцыяй “Каштуйцеся! Смакуйце!”,  атрымаць за правільныя адказы цукеркі.

     Асноўнае мерапрыемства праходзіла ў форме пазнавальнай гульні-віктарыны. Заданні падбіраліся такім чынам, каб паўдзельнічаць змаглі ўсе: і малыя члены клуба (дзеці), і дарослыя.

      За актыўны ўдзел і добрае валоданне роднай мовай кожны ўдзельнік атрымаў дыплом-падзяку, а таксама цудоўны настрой і жаданне як мага часцей карыстацца матчынай мовай.

 

Несвижская центральная районная библиотека им. Павла Пронузо