РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
20.02.2022
Інтэлектуальна-пазнавальная гульня
“СЯБРЫ РОДНАЙ МОВЫ”
Да мерапрыемства была прыурочана выстава: “З любоўю да роднай мовы”.
Мерапрыства пачалося са слоў вядучай, апранутай у нацыянальны касцюм, якая распавядала аб прагажосці краіны Беларусь, аб тым, што мы завём яе радзімай, Бацькаўшчынай – бо тут мы нарадзіліся.
Бацькаўшчына – бо яна тут засталася ад нашых бацькоў, нашых дзядоў і прадзедаў. А яшчэ гаварылася аб роднай мове нашага беларускага народа, аб яе прыгажосці, мілагучнасці, лагоднасці.
Прыгожа прагучаў урывак пра родную мову з верша Г.Барадуліна “Роднае слова” з вуснаў адной вучаніцы.
Прадаўжэннем мерапрыемства была інтэлектуальна-пазнавальная гульня, якая складалася з шасці раўндаў:” Паэтычны”, “Перакладчыкі”, “Адгадайка”, “Моўны скарб”, “Хто больш?” (запісаць як мага больш слоў па беларуску на тэму “Школа”, “Гарады” (па апісанню вызначыць назву горада). Пераможцы гульні ўзнагароджаны падарункамі.
Ужанковская сельская библиотека-клуб
https://nesvizhlib.by/index.php/ru/event/1576-20022022#sigProGalleriaaf6c493aa0