РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

17.02.2022

Час полезных советов

«Царица - водица»

 

 

     17 февраля, в Городейской горпоселковой библиотеке прошел час полезных советов на тему "Царица - водица" для участников экологического объединения "Экознайка". Руководитель клуба рассказала детям о роли воды в жизни человека, чем она полезна и важна каждому из нас. Выполняя задания, ребята вспоминали свойства воды, в каком виде она может быть (капля - жидкая, лёд - твёрдая...). С интересом находили в энциклопедиях места, где ее можно встретить в природе, как она попадает в каждый дом и насколько важно экономно её расходовать. Активно обсуждали последствия того, когда люди и промышленность засоряют водное пространство и что необходимо делать в мерах профилактики.

 

Городейской горпоселковой библиотеке


17.02.2022

Тематичекая выставка, актуальный диалог ко Дню Референдума по внесению изменений и дополнений в Конституцию

«Основной закон государства»

 

     Ко Дню Референдума Республики Беларусь в Городейской горпоселковой детской библиотеке для читателей была организована тематическая выставка с актуальным диалогом «Основной закон государства». Выставка  оформлена для взрослого населения и несет информацию о важном политическом событии нашей страны – референдуме. Библиотекари активно обсуждают её с посетителями библиотеки: проинформировали присутствующих о дате и цели проведения референдума, озвучили формулировку вынесенного на референдум вопроса – «Принимаете ли Вы изменения и дополнения Конституции Республики Беларусь?», рассказали о правилах голосования, досрочном голосовании и голосовании в день референдума, призвали принять активное участие в данном мероприятии государственной важности и отдать свой голос.

 

Городейская горпоселковая детская библиотека



17.02.2022

Информационная беседа

«ВЫБОР ЗА НАМИ»


      В Сновской сельской библиотеке продолжается обсуждение проекта Конституции Республики Беларусь.  17 февраля была проведена информационная беседа «Выбор за нами». Говорили о важности сохранения гарантий на бесплатную медицину, о семейных ценностях, о сохранении исторической памяти. Было также отмечено, что уже скоро откроются участки для голосования и можно будет отдать свой голос за здоровую, экономически развитую и комфортную для жизни страну.

                                                               Сновская сельская библиотека




17. 02. 2022

Творчая сустрэча  з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілай Круглік, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы

“Найлепшая спадчына”


     Прыхільнікаў  роднага слова, і асабліва слова паэтычнага, сабрала ўтульная зала СШ № 4 г. Нясвіжа. Менавіта там бібліятэкарамі Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Валянцінай Шчарбаковай, Людмілай Ясевіч, удзельнікамі сумеснага праекта “Парады з вуснаў несвіжан”, наведвальнікамі гуртка “Юны журналіст” СШ№ 4 г. Нясвіжа Паўлам Усенем, Валерыяй Мархель, Зояй Гапановіч, Кацярынай Бутрымовіч, Веранікай Высоцкай, а таксама намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце гэтай навучальнай установы Вольгай Жукоўскай была наладжана сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілай Круглік, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.

     Класік беларускай літаратуры 19 стагоддзя Францішак Багушэвіч калісьці прамовіў словы:  “Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная, як і другім добрым людцам”? Гаварыў ён і  пра тое, “што мова нашая  ёсць такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая” таксама. Пра гэта бясконца нагадваюць нам паслядоўнікі знакамітага творцы, сярод якіх  і нашы  паэты-землякі: Міхась Сазончык, Антон Валявач, Іван Гурбан, Уладзімір Богдан, Міхась Валько і многія іншыя. І Міжнародны дзень  роднай мовы  — вельмі патрэбны момант яшчэ аднаго  напаміну пра сказанае раней.

     Вучні 9-10 класаў і  іх  настаўнікі  яшчэ раз вярнуліся да гісторыі ўзнікнення свята, а пасля сваімі набыткамі ў літаратуры падзялілася Людміла Уладзіміраўна Круглік, калісьці выпускніца СШ №2 нашага горада (зараз гэта гімназія), пісьменніца, пераклатчык, лаўрэат літаратурных конкурсаў, аўтар васьмі зборнікаў паэзіі.

     Усе прысутныя ў чарговы раз упэўніліся, што наша родная  беларуская  мова — найпрыгажэйшая мова свету, мілагучная, пявучая, шчырая і мудрая.

     Людміла Уладзіміраўна паразважала  аб каштоўнасці роднай мовы, непаўторнасці роднай зямлі. Пацверджаннем гэтых слоў сталі яе ўланыя вершы, выкананыя рабятамі і самой аўтаркай, а таксама аўтарскія песні нашай госці, якія яна выканала сама.

     Людміла Уладзіміраўна  расказаць нам не толькі пра свой шлях у літаратуру, але і пра першыя крокі на гэтай зямлі, у прыватнасці, у Нясвіжы, пра тое,  па якіх шляхах ёй прыйшлося прайсці ў сваім жыцці.

     Жыццё вядзе чалавека па розных шляхах, дорыць светлыя падзеі, а калі  і сумныя моманты, запрашае ў падарожжы. Але з любых дарог чакае нас наша Радзіма, каб прытуліць да сябе, правесці па сцежках дзяцінства, прывітаць родным словам.  Пра гэта гаворыцца ў вершы  Людмілы Круглік “Родны край”, які прагучаў у выкананні юных журналістаў напрыканцы сустрэчы.

     Каб штосьці не засталося недасказаным ці незразумелым, у старшакласнікаў з’явілася магчымасць задаць нашай зямлячцы пытанні па яе творчасці. Самыя актыўныя атрымалі буклеты і закладкі для кніг з аўтографам Людмілы Уладзіміраўны.

     Вельмі добра, што Людміла Уладзіміраўна знайшла час для такой цудоўнай сустрэчы. Ёсць спадзяванне, што  зерне, якое яна  сее сваімі творамі, прынясе вялікі ўраджай. І будзе жыць беларускае слова, беларуская песня, родная Беларусь. Ва ўсякім разе  ўсе, хто знаходзіўся ў зале, з гэтым згадзіліся.  

                                                                     

                                                     Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы

 

 



17.02.2018 г

Літаратурна-музычная кампазіцыя з удзелам

члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілы Круглік

«Пацеркі  імгненняў»


    У Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя «Пацеркі  імгненняў» з удзелам члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілы Круглік. На пачатку сустрэчы у выкананні ўдзельнікаў праекта “Парады з вуснаў несвіжан” Веранікі Высоцкай , Валерыі Мархель і кіраўніка праекта Валянціны Шчарбаковай прагучалі вершы нашай госці — “З глыбінь векавых” і “Родны кут”.      Аўтар гэтых твораў — Людміла Уладзіміраўна Круглік, калісьці выпускніца СШ №2 нашага горада (зараз гэта гімназія), член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат літаратурных конкурсаў, аўтар васьмі зборнікаў паэзіі. Пра сваё жыццё ў нашым горадзе, пра павучальныя гісторыі, звязаныя з гэты куточкам Беларусі і расказала наша госця навучэнцам Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа, а таксама прадстаўнікам раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі”. Людміла Уладзіміраўна падзялілася з намі сваімі і сваімі  творчымі набыткамі, паразважала аб каштоўнасці роднай мовы, непаўторнасці роднай зямлі. У яе выкананні прагучалі і ўласныя песні “Горад” і “Зямля мая”, многія вершы на беларуска і рускай мовах, расказала аб перакладах з іншых моў.

     Навучэнцы каледжа задалі Людміле Круглік шмат пытанняў, якія датычыліся яе паэтычнай і празаічнай творчасці. Самыя актыўныя ўдзельнікі  атрымалі буклеты з аўтографам нашай зямлячкі.

     Жыццё вядзе чалавека па розных шляхах, дорыць светлыя падзеі, а калі  і сумныя моманты, запрашае ў падарожжы. Але з любых дарог чакае нас наша Радзіма, каб прытуліць да сябе, правесці па сцежках дзяцінства, прывітаць родным словам. У гэтым у чарговы раз упэўніліся ўдзельнікі і госці сустрэчы.

 

Несвижская центральная районная библиотека им. Павла Пронузо