|
РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
22.05.2026
Паломніцтва ў Свята-Елісавецінскі манастыр,
Свята-Духаў кафедральны сабор, на магілку Валянціны Мінскай
“Святыні Беларусі”
У рамках сумеснага праекта “Узыходжанне” Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы і Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы адбылося чарговае штогадовае паломніцтва “Святыні Беларусі”. Свае благаславенні юным падарожнікам даў благачынны Нясвіжскага благачыння, настаяцель храма Узнсясення Гасподня протаіерэй Аляксандр Данчанка, нагадаўшы пра тое, што ў святых мясцінах нашай Радзімы была яўлена асаблівая міласць Божая. На гэты раз юныя ўдзельнікі праекта, старшакласнікі СШ № 1 і СШ №4, а таксама Карцэвіцкай сярэдняй школы адправіліся ў Свята-Елісавецінскі манастыр. Рабят сустрэла манахіня Ісіхія (Аляксеева) і пазнаёміла з гісторыяй абіцелі. Паломніцтва прыйшлося на свята Мікалая Цудатворца. З гэтай нагоды ў манастыры праходзіў хрэсны ход у гонар святога, у якім рабяты таксама паўдзельнічалі.
Наступным прыемным момантам стала прэзентацыя песеннай творчасці насельніцы манастыра матушкі Феадулы, якая выканала для рабят некалькі калыханах і духоўных песень пад гітару.
Чакаў юнакоў і дзяўчат і салодкі пачастунак. Матушка Ісіхія прапанавала гарбату з манастырскай выпечкай.
Быў час і для малітвы, магчымасць запаліць свечкі, папрасіць аб заступніцтве ў святой ахоўніцы манастыра.
Наступным момантам паломніцтва стала наведванне Свята-Духава кафедральнага сабора, дзе знаходзяцца мошчы святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай. Аб гісторыі сабора расказала экскурсавод Марыя Нецвятаева. Марыя Валянцінаўна прапанавала яшчэ і экскурсію па старым Мінску, расказала аб месцах знаходжання старажытных, але, на жаль, разбураных храмаў.
Завяршаючы сваё падарожжа, удзельнікі праекта “Узыходжанне” пабывалі на магілцы святой блажэннай Валянціны Мінскай і папрасілі ў яе дапамогі для сябе і сваіх блізкіх.
У арганізацыі паломніцтва, акрамя супрацоўнікаў бібліятэкі, прынялі ўдзел настаўнікі вышэйназваных навучальных устаноў Наталля Герасімовіч і Зоя Маляр, а таксама начальнік упраўлення па адукацыі і спорце Нясвіжскага райвыканкама Святлана Шатрун.
Усе ўдзельнікі паломніцтва ўдзячны дырэктару Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Аксане Рыжыкавай і вадзіцелю гэтай установы Ігару Захарэвічу, якія забяспечылі паломніцкую групу транспартам.
Валянціна Шчарбакова,
кіраўнік праекта “Узыходжанне”
Несвижская центральная районная библиотека им. П.Пронузо











































