|
РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
31.08.2025
Паломніцкая паездка ў храм Святога Архангела Міхаіла в. Сынкавічы
“Заступніца старанная”
Па благаславенні благачыннага Нясвіжскага благачыння, настаяцеля храма Узнясення Гасподня, кіраўніка духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць” протаіерэя Аляксандра Данчанкі наведвальнікі цэнтра сталі ўдзельнікамі святочнай літургіі з нагоды з’яўлення іконы Божай Маці “Усецарыца” ў храме Архангела Міхаіла вёскі Сынкавічы Зельвенскага раёна. Ёсць сведчанні шматлікіх ацаленняў ад анкалагічных захворванняў па малітвах вернікаў ля гэтай святыні.
Працягам багаслужэння стаў хрэсны ход з іконай “Усецарыца” на крыніцу, асвечаную ў яе гонар.
Несвіжане ў гэты дзень пабывалі яшчэ ў Свята-Успенскім жыровіцкім манастыры, даведаліся пра яго гісторыю падчас экскурсіі, праведзенай адным з семінарыстаў, дакрануліся да святыняў абіцелі, а таксама пабывалі на святой крыніцы.
Завяршылася паломніцкая паездка наведваннем Свята-Амвросіеўскага жаночага манастыра, знаёмствам з яго гісторыяй і святынямі.
Вялікую дапамогу бібліятэкарам Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы ў арганізацыі падзеі аказала ўдзельніца духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць” Кацярына Дубовік.
Несвижская центральная районная библиотека имени Павла Пронузо








































