|
РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
26.08.2025
Удзел ва Усебеларускім Хрэсным ходзе
“Дарога да святыні”
Па благаславенні благачыннага Нясвіжскага благачыння протаіерэя Аляксандра Данчанкі наведвальнікі духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць” сталі ўдзельнікамі дзявятага дня IV Усебеларускага хрэснага хода. Несвіжане далучыліся да ўсіх удзельнікаў падзеі, шлях якіх пачаўся з Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра, ля храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Мінску, а затым разам з усімі святарамі і вернікамі адправіліся ў Свята-Духаў сабор беларускай сталіцы. Потым была літургія ля сцен сабора, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі. Несвіжане мелі магчымасць прычасціцца да Святых Хрыстовых Тайн, а таксама дакрануцца да святыняў — іконы Божай Маці Мінскай і тых, якія былі прынесены ў сталіцу вернікамі з розных храмаў Беларусі, прыкласціся да мошчаў святой праведнай Сафіі Слуцкай. У той дзень адзначалася вельмі важная падзея — 525-годдзе з’яўлення Мінскай іконы Божай Маці.
Па заканчэнні літургіі ўсім была прапанавана сумесная трапеза.
Несвіжане пабывалі ў той дзень яшчэ і на магілцы Валянціны Мінскай, звярнуўшыся з малітвай да беларускай святой.
Вялікі ўдзел у арганізацыі паломніцтва нясвіжскай групы прыняла валанцёр духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць” Наталля Вайтовіч.
Несвижская центральная районная библиотека имени Павла Пронузо












































