|
РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
05.08.2025
«Святыні Міра»
паломніцтва ў Свята-Троіцкі храм
гарадскога пасёлка Мір Карэліцкага раёна
Наведвальнікі духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць”, што працуе пры Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы, па благаславенні яго кіраўніка — благачыннага Нясвіжскага благачыння, настаяцеля храма Узнясення Гасподня г. Нясвіжа протаіерэя Аляксандра Данчанкі, адправіліся ў Свята-Троіцкі храм гарадскога пасёлка Мір, каб памаліцца адной з найбольш ушаноўваемых святынь храма — іконе Божай Маці Пачаеўскай у дзень яе памяці.
Падарожжа пачалося з водасвятнага малебна, які праходзіў на пляцоўцы перад храмам. Затым несвіжане сталі ўдзельнікамі святочнай літургіі і хрэснага хода. Толькі два разы на год — 5 жніўня і 21 верасня ікона Божай Маці Пачаеўскай, якая звычайна знаходзіцца над царскімі варотамі, апускаецца для пакланення вернікаў.
Да прыхаджан храма і паломнікаў са святочнай пропаведдзю звярталіся настаяцель храма, а таксама святары, што саслужылі яму ў гэты дзень. Удзельнікам падзеі была прапанавана сумесная трапеза.
Пабывалі несвіжане і ў капліцы, што месціцца побач з Мірскім замкам. Адна з найбольш вядомых святынь капліцы — ікона Міколы Адваротнага — адна з самых выразных іканаграфій святога, які “адварочвае беды”.
У арганізацыі паломніцтва найвялікшы ўдзел прыняла валанцёр цэнтра “Існасць” Наталля Рыгораўна Вайтовіч.
Несвижская центральная районная библиотека имени Павла Пронузо












































