РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

02.05.2025

Злёт герояў спорту “Перамога за намі!”

Городея.... Родина пропитаная потом!
Городея... Слово безгранично в нас.
Городея... Ты всегда с любовью
Городейкою вскармила нас.
Такімі словамі пачалося краязнаўчае мерапрыемства, прысвечанае 495-годдзю з дня першага ўпамінання Гарадзеі ў гістарычных крыніцах – злёт герояў спорту “Перамога за намі!”.
02 мая супрацоўнікі Гарадзейскай гарпасялковай бібліятэкі ў межах сумеснага краязнаўчага праекта з ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п. Гарадзея” - “Дамо імя продкам!”, пры спонсарскай падтрымцы ОАО “Гарадзейскі цукровы камбінат”, падгатавалі краязнаўчае мерапрыемства да 495-годдзя з дня першага ўпамінання Гарадзеі ў гістарычных крыніцах.
На мерапрыества былі запрошаны легендарныя спартсмены нашае бацькаўшчыны, нашыя славутыя землякі, чэмпіёны свету, прызёры алімпійскіх гульняў, майстры спорту і т.д.: Аляксандр і Міхаіл Хмяльніцкія, Андрэй Талашка і іх першы трэнер з Гарадзеі, Баляслаў Віктаравіч Кудзін.
Вядучыя краязнаўчага мерапрыемства бібліятэкары – Наталля Апацкая і Ірына Базыльчук, распавялі наведвальнікам аб дасягненнях наш землякоў, а вучаніцы ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п. Гарадзея” Алеся Шарамета і Вікторыя Ермохіна пералічылі найбольш вядомыя і значныя спаборніцтвы, у якіх удзельнічалі нашы пераможцы і ўдзельнікі спорту ў лёгкай атлетыцы.
Паэтэса Людміла Траццякова-Браноўская, ураджэнка гарадзейскіх ваколіц, і вучаніца 2 класа - Дар’я Апацкая зачыталі вершы ўласнага складання аб родных мясцінах, а вучаніца 9 класа – Ліана Мормыш узбагаціла нашу свядомасць да радзімы патрыятычнай песняй – “Матушка-земля”.
Для таго, каб госці і наведвальнікі краязнаўчага мерапрыемства змаглі бліжэй пазнаёміцца з удзельнікамі алімпійскіх гульняў, кожнаму з легендарных спартсменаў было дадзена слова, дзе лёгкаатлеты распавялі аб той нялёгкай працы, з дапамогай якой была здабыта слава для нашае бацькаўшчыны.
Родныя людзі не маглі стрымаць слез, іх пачуцці ўзрушваў гонар за сваіх таленавітых і мужных сваякоў.
Праца нашых славутых спартсменаў пачалася дзякуючы іх трэнеру – Баляславу Віктаравічу Кудзіну.
Баляслаў Віктаравіч - энтузіяст у развіцці спартыўнай хадзьбы, таленавіты і мужны чалавек, які змог зацікавіць будучых спартсменаў і натхніў іх на высокія дасягненні. Спартсмены выказалі свае словы падзякі за тую магчымасць, якая была дадзеная ім іх трэнерам і якую яны змаглі выкарыстаць у сваім жыцці.
З неверагоднай цікавасцю прайшла святочная сустрэча, а на заключэнне свае музычныя віншаванні з 495-годдзем для усіх прысутнічаючых пакінулі зоркі гарадзейскай эстрады – Лідзія Галубко і Таццяна Язэпчык.
Н.М.Апацкая, бібліятэкар Гарадзейскай гарпасялковай бібліятэкі

 

1
2
3
4