РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

18.02.2025

Літаратурная гасцёўня

“Каб зіхацела роднай мовы слова”

18 лютага ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы адбылася літаратурная гасцёўня “Каб зіхацела роднай мовы слова”.

Творчая сустрэча была прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.

Выдатная пісьменніца, член Саюза пісьменнікаў Беларусі  Іна Мікалаеўна Фралова прадставіла юным чытачам нясвіжскай гімназіі і сярэдняй школы №1 г.  свае новыя кнігі “Залатыя рыбкі” і “Самы лепшы дзень”.

На сустрэчы панавала атмасфера бадзёрага гумару і весялосці. Дзеці гулялі ў рыфму і перакладалі словы, з вялікім задавальненнем адгадвалі загадкі, слухалі вершы і апавяданні з кніг, задавалі пытанні Іне Мікалаеўне.  Разам з аўтарам дзеці склалі захапляльную гісторыю пра прыгоды сяброў у бібліятэцы. Гучала  прыгожая і мілагучная беларуская мова,  хараство якой падкрэслівае аўтар у сваіх творах.

Мы выказваем вялікую ўдзячнасць Іне Мікалаеўне за цікавую сустрэчу, жадаем творчых поспехаў, новых выданняў цудоўных кніг для маленькіх і юных чытачоў.

Мерапрыемства прайшло пры падтрымцы РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”, дзякуючы якому нашы чытачы змаглі набыць кнігі з аўтографам пісьменніцы.

Несвижская центральная районная библиотека им.П.Пронузо

1
2
3