РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
23.04.2024
Выязны раённы семінар «Дамо імя продкам»
23 красавіка супрацоўнікі Гарадзейскай гарпасялковай бібліятэкі зладзілі гістарычны экскурс “Дамо імя продкам!”, на якім шла размова аб захаваных гістарычных помніках архітэктуры гарадскога пасёлка, гісторыя іх з’яўлення і стварэння новых на месцы стыхійных пахаванняў якія з’явіляся ў пасёлку пад час Вялікай Айчыннай вайны. Дадзенае мерапрыемства наведалі бібліятэкары Нясвіжскага раёна, навучэныцы сярэдняй школы №1 г.п. Гарадзея.
Удзел у мерапрыемстве прынялі пракурор Нясвіжскага раёна Віталь Іванавіч Галубовіч, былы старшыня Гарадзейскага пасялковага выканаўчага камітэта Леанід Пятровіч Качановіч, настаяцель парафіі святога Юзафа ксёндз Аляксандр, мясцовая жыхарка і паэтэсса Людміла Тадэвушаўна Трэццякова – Браноўская. Сярод прысутнічачых былі майстра спорту СССР міжнароднага класа, каранны жыхар г.п.Гарадзея Аляксандр Сяргеявіч Хмяльніцкі, прадстаўнікі эксперыментальнай базы “Свеклавічная” - галоўны аграном Яўген Вадзімавіч Саліта, намеснік дырэктара Кацярына Мікалаеўна Мархель.
У ходзе мерапрыемства Леанід Пятровіч Качановіч і ксёндз Аляксандр распавялі гісторыі з’яўлення гістрычных помнікаў архітэктуры Гарадзеі, такіх як: Праабражэнская царква ва ўрочышчы “Урвант”, прыдарожная капліца па вуліцы Шасовая, помнік ахвярам Першай Сусветнай вайны, касцёл Святога Юзафа.
Шмат звестак было распаведзена прысутнічаючым аб яшчэ адным стыхійным помніку, які з’явіўся ў пасёлку ў 2004 годзе дзякуючы фонду імя Саймана Марка Лазаруса - помнік ахвярам Гарадзейскага Халакосту. Так, пракурор Нясвіжскага раёна Віталь Іванавіч Галубовіч распавядаючы аб расследаваннях крымінальных спраў па факце генацыду беларускага народа ў тым ліку і аб допытах мясцовага насельніцтва, якія былі сведкамі тых часоў, непасрэдна заклікаў моладзь заўсёды памятаць пра тое, што перажылі нашы продкі, аб тых злачынствах, ад якіх пакутавалі людзі і яўрэйскай, і беларускай нацыянальнасцей.
Пры заканчэнні мерапрыемства паэтэсай Людмілай Тадэвушаўнай Трэццяковай – Браноўскай былі зачытаны аўтарскія вершы аб родных мясцінах, якія прынялі форму непаўторнасці і вобразнасці таго роднага краю, які ведае кожны з нас і якія добра захаваўся ў нашай свядомасці чалавечага быцця.
Бібліятэкар Ланскай інтэграванай сельскай бібліятэкі Жук Алена Мікалаеўна падрыхтавала падарунак, які папоўніў архіў і выставы Гарадзейскай гарпасялковай бібліятэкі : рэдкія фотаздымкі мінулага стагоддзя з выявамі пабудоў храмаў.
Як адзначыла вядучая мерапрыемства бібліятэкар і краязнаўца Наталля Апацкая:
- Наша гісторыя поўная цікавых з'яў і момантаў, але звесткі аб жыцці асобных жыхароў таго часу, робяць гісторыю нашага мястэчка яшчэ больш захапляльнай, а мы як нашчадкі нашых продкаў, павінны зберагчы тое, што нам пакінута ў спадчыну і не толькі зберагчы, але і папоўніць нашу скарбонку мінулага, даць яму імёны і ажывіць вобразамі ўзятымі з нашых душаў.
Кожны удзельнік семінара атрымаў прыемны падарунак, а спонсарам выступіў Гарадзейскі цукровы камбінат і э/б “Свекловичная”.