РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

10.04.2024

лекцыя ў рамках сумеснага праекта

Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы і Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы

«Шляхам любові і вернасці, або

Некалькі слоў пра сапраўднае каханне»

     У Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы падрыхтаваны цыкл сустрэч са святарамі Нясвіжскага благачыння, прысвечаных сям’і і шлюбу.  Адна з іх —  лекцыя «Шляхам любові і вернасці, або Некалькі слоў пра сапраўднае каханне» з удзелам намесніка благачыннага Нясвіжскага благачыння, клірыка храма Узнясення Гасподня іерэя Іаана Уханава адбылася ў рамках сумеснага праекта «Узыходжанне» бібліятэкі і Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Прапанаваная старшакласнікам школ горада  тэма  была цікавай для ўсіх без выключэння. айцец Іаан прасачыў этапы стварэння сям’і, пачынаючы ад моманту закаханасці, калі хлопец і дзяўчына лічаць сябе жаніхом і нявестай, затым мужам і жонкай, бацькам і маці.   Святар звярнуў увагу моладзі на тое, што Царква не прымае такую з’яву нашай рэчаіснасці як «грамадзянскі шлюб» і пажадаў слухачам, ссылаючыся на адну з кніг протаіерэя Іллі Шугаева, каб у іх жыцці ўсё склалася раз і на ўсё жыццё.

Айцец Іаан пашырыў фармат сустрэчы, выклікаўшы на размову і юных яе ўдзельнікаў. Ён запатыў пра прычыны, якія могуць быць падставай для стварэння сям’і і, выслухаўшы адказы юнакоў і дзяўчат, якія ўпэўнены, што адзіная прычына для ўступлення ў шлюб — каханне, патлумачыў, што  маладыя  людзі блытаюць каханне з закаханасцю.

—                       Часам адбываецца так, калі людзі ўступаюць у шлюб, каб пачаць самастойнае жыццё, адарвацца ад бацькоў, — працягнуў сваю думку бацюшка, —  але для таго, каб стаць самастойным, дастаткова ўладкавацца на добрую працу і знайсці, на прыклад, прыватную кватэру. Калі-нікалі ўступленне ў шлюб — гэта магчымасць выйсці з сям’і бацькоў, дзе не ўсё ладзіцца, нецэнзурная лексіка і гвалт супраць дзяцей сталі нормай. Трэба знайсці магчымасці выйсці з такой сям’і не прымаючы паспешлівых рашэнняў. Хтосьці разглядае стварэнне сям’і як паратунак ад адзіноты. Толькі гэта таксама памылка, бо калі ў такой сям’і не будзе паразумення паміж мужам і жонкай, то адчуванне адзіноты будзе яшчэ мацнейшым. Ёсць моманты, калі, хвалюючыся за тое, што сын доўга не можа знайсці сабе спадарожніцу жыцця, маці настойвае, каб хлопец хутчэй ажаніўся з дзяўчынай, якую яна выбрала сабе ў нявесткі. Гэта ўсё памылкі. Але адзіная сапраўдная прычына для ўступлення ў шлюб: спазнаць чужую прыроду. Мужчыне — жаночую, жанчыне — мужчынскую. І калі вы гатовы да гэтага, раскрыцца для мужа ці жонкі, любіць, нечым ахвяруючы, то тады вы на правільным шляху. Звычайна большая частка шлюбаў трымаецца на кімсьці адным, хто цягне, а другі проста знаходзіцца побач. Але муж і жонка павінны быць як коні ў адной запрэжцы. Калі  мы ўступаем у шлюб, то ноша, якая ззаду, вельмі вялікая. Трэба вельмі многа цягнуць. І калі мы гатовы ахвераваць дзеля іншага чалавека, то для нас гэта будзе вельмі карысна. Калі хтосьці не будзе траціць свае намаганні, на другога будзе ўскладзена непамерная ноша.

    Калі школьнікі прыслухаюцца  да мудрых слоў айца Іаана,  то будуць мець надзею на шчасце. У дадатак ніхто не павінен забывацца на храм і малітву, а таксама папаўняць свае веды, далучаючыся да мудрасці кніг духоўных. З гэтай прычыны кіраўнік праекта «Узыходжанне” Валянціна Шчарбакова прапанавала для прачытання кнігі на тэму абмеркавання з фонду Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы:  Канстанціна Зорына «Время обнимать и время уклоняться от объятий». «Гадания и привороты: рецепты несчастья» (складальнік Семянік Д.Г.). апавяданне Марыі Сараджышвілі  «Жаніцьба па благаславенні»,  кнігу Наталлі Раманавай-Сегень «Рецепт хорошего настроения», апавяданняў з «Книги о том и сём» нашага земляка, пісьменніка, драматурга Уладзіміра Пярцова “Божий промысел и трофейный велосипед фирмы «DIAMANT», «В пятницу, накануне праздника Пасхи». Куды могуць прывесці неабдуманыя жаданні, можна зразумець, прачытаўшы аповесць беларускага пісьменніка Івана Шамякіна «Ах, Міхаліна, Міхаліна».   Вывад з гэтага твора: не трэба разбураць тое, што падаравана Богам.

 

Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка ім.П.Пранузы