РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

20.03.2024

Сустрэча з Валянцінай Іванаўнай Коцікавай

Сёння нашу бібліятэку наведала Валянціна Іванаўна Коцікава — блізкі сябра вядомага беларускага паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, ганаровага грамадзяніна г. Нясвіжа  Паўла Кузьміча  Пранузы. Валянціна Іванаўна падаравала ўнікальныя матэрыялы, звязаныя з жыццём і творчай дзейнасцю паэта. Рукапісныя тэксты, фатаграфіі, відэаматэрыялы, газеты, аўдыёзапісы, якія змяшчаюць  інтэрв’ю з таленавітым земляком, імя якога заслужана носіць наша ўстанова, папоўняць музей, створаны ў яго гонар.

 Госця бібліятэкі падзялілася ўспамінамі пра Паўлюка Пранузу. Супрацоўнікі бібліятэкі, а разам з намі ўсе прыхільнікі творчасці Паўла Кузьміча, удзячны Валянціне Іванаўне за яе каштоўны  ўклад у літаратурнае жыццё Нясвіжчыны.

 

Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка ім.П.Пранузы