РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

24.02.2024

гадзіна роднай мовы

«Гаворым па-беларуску»

 

У Сноўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна роднай мовы “Гаворым па-беларуску”. Удзельнікі  з задавальненнем спаборнічалі ў рашэнні беларускамоўных рэбусаў, шукалі лічэбнікі ў сказах, займаліся перакладніцкай справай на хуткасць і дасканаласць. Не абыйшлося без цікавых тэматычных загадак. Чытачоў правяралі і на веданне беларускіх прымавак. Адказваючы на пытанні вучні змаглі паказаць неблагія веды і праявіць эрудыцыю, выказаўшы тым самым сваю любоў і павагу прыгожай і мілагучнай  роднай мове.

                                                             Сноўская сельская бібліятэка